Get Mystery Box with random crypto!

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала sekktor — sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі S
Лагатып тэлеграм-канала sekktor — sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
Адрас канала: @sekktor
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3.27K
Апісанне з канала

Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

2

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 2

2022-08-29 11:25:29
SubScena - #рэзідэнцыя для перфарматыўных праектаў на 2023 год, Заграб, #Харватыя

Для каго: творцы ў сферах #тэатр, #танец, #цырк, #перформанс і іншыя #выканальніцкія_мастацтвы (у тым ліку #міждысцыплінарныя_праекты).

Гэты конкурс адкрыты з мэтай развіцця і прасоўвання творчасці авангардных і эксперыментальных артыстаў/-к, а таксама незалежнага тэатру. Шукаюцца праекты і кампаніі з характарам непакорлівым і амбітным, эксперыментальным і стымулюючым, некамерцыйным і ўстойлівым, падрыўным і неканформным.

- Заяўка на рэзідэнцыю.
- Заяўка на рэалізацыю творчага праекта.

Ддл: 25 верасня.
Даведацца больш.
643 viewsedited  08:25
Адкрыць / каментаваць
2022-08-29 09:22:01 Да ранішняй кавы - падборка магчымасцяў, на якія варта паспець падацца ў апошнія дні лета.


Да 29 жніўня (сёння!):

Гётэ-Інстытут у Вільнюсе шукае кандыдатаў/-к на 3 вакансіі.

Беларускі Дом правоў чалавека імя Звоскава запрашае на Трэнінгі па грантавым фандрайзінгу (анлайн ці ў Вільні).

Анлайн-курс па сацыяльнай журналістыцы «Уразлівыя 2.0: як пісаць пра “нябачных” людзей у крызісныя часы».

«Як зрабіць свой двор зялёным: цікавыя прыклады і парады ад эксперткі» - прамы эфір з менеджаркай «Зялёнага тэлефону» Палінай Бурко - сёння ў 18:30 па Мінску ў канале Менскай урбаністычнай платформы.


***
Да 30 жніўня:

Фестываль + лэнд-арт рэзідэнцыя Côa - Corridor of Arts у неімавернай даліне на поўначы Партугаліі.


***
Да 31 жніўня:

Форум-лабараторыя Pause / Play: «Культура пад ціскам» - цягам восені ў Германіі, Грузіі + анлайн.

Рэзідэнцыя Stiftung Künstlerdorf Schöppingen на 2-6 месяцаў цягам наступнага года.

Мастацкая рэзідэнцыя ад кааператыву Gleis 70 на тры месяцы ў Цюрыху.

Яшчэ адна рэзідэнцыя ў горадзе літаратуры UNESCO - Празе.

Падвоеная арт-рэзідэнцыя The Intelligent Museum у мастацкіх установах Карлсруэ, Германія, - для праектаў на стыку мастацтва і штучнага інтэлекту.

Ініцыятыва femLENS збірае працы на конкурс для фатографак-мігрантак, якія ламаюць стэрэатыпы пра маці-мігрантак у Еўропе.

Збіраюцца фільмы на тэму «Дызайн / Рухомыя выявы» на міжнародны фестываль IN OUT у Польшчы.
603 views06:22
Адкрыць / каментаваць
2022-08-26 20:12:21 Трэнінгі па распрацоўцы праектаў і напісанні праектных заявак, #Літва / #анлайн

Арганізатары: Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, #Вільнюс.

У межах трэнінгаў вы пазнаёміцеся з логікай планавання праектаў, зможаце пераўтварыць ідэю ў жыццяздольны праект, набудзеце навыкі складання якаснай праектнай заяўкі і атрымаюце парады ад экспертаў і экпертак.

БДПЧ ладзіць 2 трэнінгі:
Афлайн-трэнінг: 9-11 верасня для тых, хто знаходзіцца ў Вільні або мае магчымасць прыехаць за уласны кошт. Транспартныя выдаткі і пражыванне падчас трэнінгу не будуць пакрывацца арганізатарамі.
Анлайн-трэнінг - будзе складацца з трох сесій: 16, 22 і 27 верасня.

Для каго:
прадстаўнікі/-цы беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці, якія працуюць з тэмамі правоў чалавека і маюць недастатковы досвед у галіне праектнага менеджменту і #фандрайзінг’у.

Перавага будзе наддавацца тым, хто не прымаў удзел у падобным навучанні.

Дэдлайны:
1. Каб прыняць удзел у трэнінгу ў Вільні: 29 жніўня. Вынікі адбору - 1 верасня.
2. Каб далучыцца да анлайн-трэнінгу: 2 верасня. Вынікі адбору - 5 верасня.

Даведацца больш.

#правы_чалавека
778 viewsedited  17:12
Адкрыць / каментаваць
2022-08-26 16:15:50
Мастацкая #рэзідэнцыя у Riddergade у Viborg Kunsthal у 2023 годзе, #Данія

Riddergade AIR - гэта мастацкая платформа, размешчаная ў самым сэрцы Ютландыі, дзе мастакі могуць развівацца і пагружацца ў сваю мастацкую практыку і ўмацоўваць сваю сетку. Дзякуючы Riddergade AIR, Viborg Kunsthal прапануе мастакам добрыя памяшканні для майстэрняў, дапамогу ў выкананні задач практычнага і мастацкага характару, а таксама доступ да шырокай мясцовай, нацыянальнай і міжнароднай сеткі кантактаў.

Запрашаюцца прафесійныя #мастакі з усяго свету.
Працягласць: 3 месяцы.

Прапануюцца:
⁃ cтудыя,
⁃ пражыванне,
⁃ штомесячная #стыпендыя.

Ддл: 25 лістапада.
Падаць заяўку.

#мастацтва #візуальныя_мастацтвы #міждысцыплінарныя_праекты
708 views13:15
Адкрыць / каментаваць
2022-08-26 15:23:01
«Як зрабіць свой двор зялёным: цікавыя прыклады і парады ад эксперткі» — прамы эфір Менскай урбаністычнай платформы ў Telegram

Падчас эфіру вы даведаецеся пра прыклады азелянення ў іншых краінах і ў Беларусі і разбярэцеся, як зрабіць тое ж ў нашых з вамі дварах. А пасля вы зможаце задаць пытанні і палучыць адказы і парады ад запрошанай эксперткі.

Адказвае на пытанні і распавядае: Паліна Бурко — менеджарка «Зялёнага тэлефону».
Гэта бясплатная інфалінія, дзе вас пракансультуюць па вырашэнні экалагічных праблем дасведчаныя аператары і аператаркі. Яны падкажуць, як скласці афіцыйны зварот, як арганізаваць грамадскія слуханні, дадуць параду.

Сустрэча адбудзецца ў фармаце дыялогу, а не лекцыі, таму рыхтуце вашы пытанні і запыты! Але калі ў вас няма пэўных пытанняў, вы можаце далучыцца і проста паслухаць.

Калі: 29 жніўня, панядзелак, 18.30 па Мінску.
Як трапіць на сустрэчу: націснуць «далучыцца» у Telegram-канале Менскай урбаністычнай платформы ў час правядзення эфіру.

#урбаністыка #экалогія
682 viewsedited  12:23
Адкрыць / каментаваць
2022-08-25 21:39:54
Праект artivism&solidarity мае новы ўнутраны набор - на майстэрню па актывісцкім пісьме "Пішы, змяняй"

«Судовыя прамовы, вулічная паэзія, палітычная сатыра, антыўтопіі, у якіх мы даведваемся сучаснасць, site specific, надпісы на футболках – існуе велізарная колькасць вербальных жанраў, у якіх літаратура становіцца палітычным жэстам.»

У праграме Майстэрні:
#анлайн-сустрэчы раз на тыдзень з 7 верасня па 12 кастрычніка;
тэорыя актывісцкага пісьма і аналіз прыкладаў;
праца над сваім праектам;
кансультацыі, падтрымка і зносіны ў чаце.

Вынікам стане выстава прац на сайце і зін.

Куратарка: Дар'я Апахончыч — мастачка, пісьменніца, выкладчыца літаратуры і рускай мовы, суарганізатарка фестывалю сацыяльнага мастацтва "Рёбра Евы", антымілітарысцкага фестывалю Baltic Glory, удзельнічала ў выданні зборнікаў фемінісцкай літаратуры.

Ддл: 4 верасня, 23.59 GMT+3.
Крыніца.

#актывізм #артывізм #тэксты
798 viewsedited  18:39
Адкрыць / каментаваць
2022-08-25 16:09:29
Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрыў некалькі вакансій

Аніматар/-ка з досведам працы ў 2D і сторытэлінгу (відэаролікі, рылзы).

Рэдактар/-ка сайта з крэатыўным мысленнем — для каардынацыі ўсёй працы рэсурса, у прыватнасці трэба будзе сачыць, каб увесь кантэнт быў на сайце своечасова; прадумваць і ўвасабляць разам з камандай інфраструктуру сайта; сачыць, каб ўсё было залінкована паміж сабой і добра працавала. Сайт на дзвюх мовах: беларускай і ангельскай.

Тэхнічны/-ая прадакшан-менеджар/-ка — для каардынацыі працы анлайн-платформы, што звязаная з дэманстрацыяй фільмаў (SVOD, TVOD).

Гарантуецца круты досвед каманднай працы, шмат новых ведаў, пашырэнне даляглядаў у разуменні кіно і працы кінафестывалю.

Калі гэта вы, пішыце на мэйл yuliya@northernlightsff.com.

***

І, калі ласка, ведайце, што шукаць і самастойна прапаноўваць творчую/культурніцкую працу можна таксама ў @sekktor_chat (а таксама шукаць парады і іншую карысную інфармацыю).

#вакансія
775 viewsedited  13:09
Адкрыць / каментаваць
2022-08-25 15:30:01
Робіце #паблік_арт? Прапануйце свой твор на выставу-#фестываль PASSAGES INSOLITES 2023 у Квэбэку, #Канада

Гэты публічны фестываль мастацтваў прадстаўляе серыю часовых твораў мастацтва, а таксама мастацкія мерапрыемствы ў гарадской прасторы. Арганізуецца мастацкай НДА EXMURO arts publics і горадам Квэбэк, ладзіцца кожнае лета з 2014 года на працягу некалькіх месяцаў у гістарычных і цэнтральных раёнах горада.

Для 10-й эдыцыі на лета 2023 EXMURO шукае геніяльныя і смелыя прапановы, якія вядуць да сустрэч з дзіўным, эксцэнтрычным і сюррэалістычным. Мясцовыя і замежныя #мастакі запрашаюцца захапіць гарадскую прастору з праектамі, якія будуць падштурхоўваць да разважанняў або прапаноўваць незвычайныя ўражанні. Многія працы з PASSAGES INSOLITES пасля Квэбэка будць прадстаўленыя ў іншых гарадах Канады і свету.

Бюджэт: EXMURO звычайна прапануе ад 5 да 25 тысяч USD - узгадняецца асобна.
Да бюджэту і тыпу арт-праекта ёсць шэраг інструкцый.

Ддл: 3 кастрычніка.
Даведацца больш.

#мастацтва
715 viewsedited  12:30
Адкрыць / каментаваць
2022-08-25 11:30:51
Рэзідэнцыя Stiftung Künstlerdorf Schöppingen 2023

Штогод Stiftung Künstlerdorf Schöppingen прысуджае каля 40 стыпендый у галінах #візуальныя_мастацтвы, #літаратура і #музыка (кампазіцыя). З моманту заснавання Künstlerdorf у 1989 годзе было запрошана каля 800 мастакоў.

Künstlerdorf - прастора для шырокага спектру мерапрыемстваў і творчага абмену. Забяспечваецца грамадскай кухняй, садам, майстэрняй, бібліятэкай, галерэяй, выставачнай залай і прылеглай тэрыторыяй.

Працягласць: 2-6 месяцаў (вызначаецца індывідуальна).

Для каго:
- прафесійныя #мастакі, #літаратары і #кампазітары;
- усіх нацыянальнасцяў і ўзростаў.

Прадстаўляецца:
⁃ #стыпендыя 1500 EUR/месяц мінус прыкладна 10% на эксплуатацыйныя выдаткі;
⁃ жыллё (можа быць таксама для партнёраў і сям’і).

Стыпендыя не абавязвае прадстаўляць вынікі працы. Акрамя таго, яны вітаюць добраахвотны ўдзел у арганізацыі мерапрыемстваў у форме лекцый, чытанняў, семінараў і падобных.

Ддл: 31 жніўня.
Даведацца больш.
762 viewsedited  08:30
Адкрыць / каментаваць
2022-08-24 18:56:02
Нерэальная стыпендыяльная праграма для творцаў ад Institute for Ideas and Imagination (Калумбійскі Універсітэт, #ЗША)

Адкрыта для творчых дзеячаў усіх жанраў і дысцыплін (у тым ліку #мастакі, #рэжысёры, #пісьменнікі, #паэты, #кампазітары, мысляры і інш.) з любой кропкі свету, за выключэннем ЗША.
- Творчыя #аўтары (#празаікі, #паэты, #драматургі, #журналісты, эсэісты) павінны прадэманстраваць спіс публікацый;
⁃ #мастакі, #музыкі і #выканаўцы павінны мець пэўны аб'ём работ, якія былі выстаўлены або выкананы публічна.

Калі: семестр з верасня 2023 па травень 2024.

Прадастаўляецца:
⁃ #стыпендыя ў памеры 37 500 USD за семестр або 75 000 USD за поўны навучальны год;
- Стыпендыяты таксама маюць уласны офіс у Інстытуце ў Парыжы, адміністрацыйную і даследчую падтрымку і доступ да бібліятэк Калумбіі і розных навукова-даследчых устаноў у Парыжы і іншых гарадах Еўропы.

Ддл: 5 лістапада.
Даведацца больш.

#адукацыя
886 views15:56
Адкрыць / каментаваць