Get Mystery Box with random crypto!

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала sekktor — sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі S
Лагатып тэлеграм-канала sekktor — sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
Адрас канала: @sekktor
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3.27K
Апісанне з канала

Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

2

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 5

2022-07-26 22:32:56
#конкурс для фатографак-мігрантак, якія ламаюць стэрэатыпы пра маці-мігрантак у Еўропе, #Бельгія

Кам’юніці жаночай фотадакументалістыкі femLENS збірае фотапраекты на фізічную выставу ў Бруселі, якія адпавядаюцб вельмі канкрэтным крытэрам:

- зробленыя фатографкай-мігранткай;
- распавядаюць гісторыю пра маці / маці-мігрантку ў Еўропе;
- гісторыя, якая ламае стэрэатыпы пра маці-мігрантак - паказвае сілу маці, якая клапоціцца пра сваю сям'ю ў новай краіне і/ці працуе.

Праект (серыя #фота) можа быць завершаны або знаходзіцца ў працэсе стварэння.
femLENS можа прапанаваць ментарства для завяршэння праекта.
Праект (або часткі некалькіх праектаў) будуць выстаўленыя ў Бруселі ў снежні 2022.

Ддл: 31 жніўня.
Падрабязнасці і дэталі

#фатаграфія #грамадскія_праекты
580 views19:32
Адкрыць / каментаваць
2022-07-26 21:37:35 У бліжэйшы тыдзень Free Belarus Center прапануе цэлых тры анлайн-трэнінгі вакол #digital:


Бяспека для актыўных беларусаў/-к
⁃ Як абараніць свой камп'ютэр і мабільны тэлефон;
⁃ Як падрыхтавацца да ператрусу і што рабіць, калі падрыхтавацца не паспелі;
⁃ Як бяспечна паводзіць сябе пры затрыманні.

27 і 28 ліпеня, 18:30 па Мінску
Зарэгістравацца

***

Крыптавалюта, кантроль і адказнасць
⁃ Агляд папулярных крыптавалют;
⁃ Забеспячэнне ананімнасці транзакцый;
⁃ Як пазбегнуць незваротных памылак;
⁃ Спосабы пакупкі, продажу і абмену крыптавалют.

30 ліпеня, 12:00 па Мінску
Зарэгістравацца

***

Чаму весці цікток - гэта не сорамна
⁃ Як стварыць акаўнт;
⁃ Пра што здымаць відэа;
⁃ У чым прынцыповая розніца ЦікТок-фармату ад усіх іншых.

3 жніўня, 19:00 па Мінску
Зарэгістравацца
579 viewsedited  18:37
Адкрыць / каментаваць
2022-07-25 19:22:50 Оўпэнколаў для літаратурных дзеячаў і дзяячак мы бачым параўнальна мала, аднак магчыма, іх бачыце вы? Дасылайце знаходкі ў @sekktor_online!

Сёння ж дзелімся падборкай Тэлеграм-каналаў, якія раскажуць вам пра сучасную беларускую літаратуру ўсе апошнія навіны і значна больш

Суполка беларускіх пісьменнікаў - навіны і гісторыя беларускай і сусветнай літаратуры, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.

Літаратурная Беларусь - канал штомесячнага літаратурнага дадатку да газеты «Новы Час».

Razanau - невялікія ўрыўкі з тэкстаў Алеся Разанава кожны дзень.

ХАДАНОВІЧ - аўтарскі канал літаратара Андрэя Хадановіча, ёсць аднайменны канал у Youtube і Tiktok.

Беларускія аўдыякнігі - канал новага агрэгатара беларускіх аўдыёкніжак audiobooks.by. Усё пра беларускія аўдыякнігі: рэлізы, інтэрв'ю з аўтарамі і выканаўцамі ды іншыя цікавосткі.

Белліт пад Піва - канал падкаста, у якім тры дзяўчыны чытаюць белліт і смешна (ці не вельмі) разважаюць на конт прачытанага.

Белліт і мемы - назва кажа сама пра сябе

Каналы выдавецтваў:

️- Пфляўмбаўм / Pflaŭmbaŭm - канал жаночай выдавецкай ініцыятывы, якая выдала кнігі-пераможцы прэміі Гедройця мінулага году - «Па што ідзеш, воўча» Евы Вежнавец і «Райцэнтр» Тані Скарынкінай. Таксама нядаўна там выйшлі паэтычны зборнік Вальжыны Морт і «Анаталогія паэтак».

Выдавецтва "Галіяфы" з публікацыямі пра выдадзеныя новыя і ўжо ўлюбёныя кнігі.

Былі яшчэ каналы ад выдавецтва «Янушкевіч» і вядомы ўсім «Белліт» ад Насты Карнацкай, аднак асцярожна: падчас затрымання Андрэя Янушкевіча і Насты Карнацкай у іх каналах стаў посціцца прапагандысцкі кантэнт, цяпер каналы не абнаўляюцца.



За складанне падборкі дзякуем калегам з Беларускага ПЭНа, які, канешне, таксама мае свой канал - з навінамі ў беларускай літаратуры, магчымасцямі для беларускіх пісьменнікаў і пісьменніц, публікацыямі пра цікавыя падзеі і імпрэзы ў літаратурным сусвеце. А на сайце Беларускага ПЭНа сістэматызаваная інфармацыя пра парушэнні правоў культурных дзеячаў у Беларусі. Што класна, ёсць і англамоўная версія маніторынгу.

Ведаеце, чым можна было б дапоўніць гэты спіс? Напішыце прапановы ў каментарах!
258 viewsedited  16:22
Адкрыць / каментаваць
2022-07-25 17:22:25
Мастацкая #прэмія 𝗚lobal 𝗧alent, анлайн/#Вялікабрытанія

Гэты міжнародны #конкурс накіраваны на выяўленне талентаў з усяго свету і прадастаўленне ім магчымасцяў быць прызнанымі ў сферы прафесійнага #мастацтва.

Прымаюцца ўсе формы, сродкі і жанры ў межах кірунку #візуальныя_мастацтвы.

Для каго: візуальныя #мастакі/-чкі (індывідуальна і калектывам), з любой краіны, 18+.

Пераможца атрымае:
⁃ Інтэрв'ю і артыкул, апублікаваны на сайце Global Talent Art Prize;
⁃ Прафесійныя водгукі незалежнага журы аб партфоліа;
⁃ Прасоўванне мастака на вэб-сайце Global Talent Art Prize і ў сацыяльных сетках у арт-супольнасці;
⁃ Спецыяльны сертыфікат пераможцы (з абароненым ад падробкі лічбавым подпісам).

Іншыя прызёры атрымаюць:
⁃ Прасоўванне партфоліа або прадстаўленне працы-пераможцы, С
⁃ Спецыяльны сертыфікат пераможцы

Ддл: 20 жніўня 23:00 CET.
Даведацца больш.
353 viewsedited  14:22
Адкрыць / каментаваць
2022-07-22 14:34:20 Летняя школа DAAD «Go East» у Вільні, #Літва

Тэма школы — роля лічбавых платформаў у палітызацыі беларускага грамадства падчас і пасля 2020-га года. Большасць удзельнікаў(-ц) — студэнты(-кі) і маладыя навукоўцы з Германіі. Для ўдзельнікаў(-ц) з Беларусі, Украіны і Літвы — бясплатны ўдзел. Працоўная мова — ангельская.

У праграме:
- Лекцыі і дыскусіі пра галоўныя трэнды ў беларускім грамадстве і палітыцы з вядомымі эксперт(-к)амі Беларусі і Літвы;
- Сустрэчы з беларускімі актывіст(-к)амі і прадстаўнік(-ц)амі НДА і незалежных медыя;
- Нэтворкінг і культурныя імпрэзы.

Для каго: удзельнікі(-цы) з Беларусі, Украіны і Літвы, якія цікавяцца тэмай платфармізацыі ў Беларусі.

Для тых, хто ў будучыні плануе ўдзельнічаць у стыпендыяльнай праграме DAAD і паступаць у нямецкія ўніверсітэты, летняя школа можа стаць асабліва карыснай.

Калі: з 15 па 26 жніўня.
Дзе: Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, #Вільнюс.

Для ўдзелу дасылайце свой CV і матывайны ліст дацэнту Сяргею Любімаву siarhei.liubimau@ehu.lt.

Ддл: 31 ліпеня.
Даведацца больш.
435 views11:34
Адкрыць / каментаваць
2022-07-21 17:25:45
«Інбелкульт 2.0» запрашае прыняць удзел у Кангрэсе дзеячаў культуры Беларусі, якія зараз знаходзяцца ў Польшчы

Калі: першая дэкада жніўня
Дзе: Варшава

Падчас сустрэчы арганізатары прапануюць стварыць агульную базу дадзеных культурных дзеячаў і арганізацый, звязаных з беларускай культурай, падзяліцца кантактамі, па жаданні распавесці пра сваю дзейнасць, а таксама стварыць агульны працоўны каляндар культурных падзей.  

Вы зможаце паставіць свае пытанні, зрабіць свае прапановы і на роўных правах з усімі вырашаць праблемы, якія стаяць перад беларускай культурай у эміграцыі.  

Анкета для рэгістрацыі.

Via @PENBelarus
Ph: Polskie Radio
406 views14:25
Адкрыць / каментаваць
2022-07-21 15:59:05
Мы ўжо пісалі пра стыпендыю Ходэра на рэалізацыю незалежных творчых праектаў пры Прынстанскім універсітэце, #ЗША

А зараз абвешчаны новы набор!

Для каго:
#кампазітары, #харэографы, #выканаўцы, візуальныя #мастакі, #пісьменнікі, #перакладчыкі і іншыя дзеячы #мастацтва, якія маюць вялікі патэнцыял.

Ддл: 13 верасня 18:00 СЕТ.
Даведацца больш.

#танец #выканальніцкія_мастацтвы #візуальныя_мастацтвы #стыпендыя
401 views12:59
Адкрыць / каментаваць
2022-07-21 15:14:01
Конкурс фатаграфіі пра #танец ад Youmanity, #Вялікабрытанія

Youmanity - лонданская арганізацыя, якая прапануе цікавыя культурніцкія фарматы, каб працаваць з тэмамі роўнасці, інклюзіі, сацыяльнай інтэграцыі і прасоўваць правы чалавека .
Штогод яны ладзяць прэмію ў галіне #фатаграфія, каб прыцягнуць увагу да надзённых сацыяльных праблем.

Сёлета журы шукае здымкі, якія найлепш перадаюць рух і настрой танцора (танцораў). Працы 20 фіналістаў будуць прадстаўленыя на выставе ў Лондане, а 10 кастрычніка, у Сусветны дзень псіхічнага здароўя, будзе аб'яўлены/-ая пераможца.

Узнагарода: 500 GBP.

Ддл: 5 жніўня.
Падаць свае працы.
398 views12:14
Адкрыць / каментаваць
2022-07-21 14:20:11 ESC #валанцёрства: Год на праекце з мясцовай моладдзю ў горадзе Аполе, #Польшча

Праект прадугледжвае семінары, міжкультурныя сустрэчы, мерапрыемствы і трэнінгі, каб даць магчымасць мясцовай моладзі пазнаёміцца з тэмамі правоў чалавека, еўрапейскіх каштоўнасцяў, міжкультурнага досведу. Большасць мерапрыемстваў прысвечаны пачатковай і сярэдняй школе, але некаторыя - і для старэйшых.

Працягласць: 12 месяцаў з даты прыбыцця.
Час пачатку: жнівень / верасень 2022.

Забяспечваецца:
⁃ Пражыванне ў кватэры ў горадзе Аполе;
⁃ страхоўка;
⁃ харчаванне;
⁃ кампенсацыя праезду і мясцовы транспарт.

Таксама арганізатары ладзяць для валанцёраў:
⁃ падрыхтоўчыя трэнінгі па тэмах правоў чалавека і ўнутрыасобасных зносін;
⁃ персанальныя трэнінгі па планаванні і правядзенні семінара, эмацыйным менеджменце, рэагаванні на крызіс і іншыя.

З асаблівых патрабаванняў - толькі камунікатыўная ангельская або польская мовы.

Ддл: як мага хутчэй.
Даведацца больш.
411 views11:20
Адкрыць / каментаваць
2022-07-21 13:15:36
Анлайн-інтэнсіў ад ProWomen By па маркетынгавай дыджытал-стратэгіі

Для каго: фрылансеры, якія працуюць з невялікімі бізнэсамі і прасоўваюць іх у інтэрнэце - ад SMM і налады рэкламы, да распрацоўкі маркетынгавай стратэгіі.

За месяц вы пачнеце глядзець на прасоўванне сістэмна і распрацуеце дыджытал-стратэгію для свайго кліента, зможаце павысіць кошт паслуг, а магчыма, і атрымаць новыя замовы.

У праграме 6 адукацыйных модуляў:
• Стратэгія і старт працы з кліентам;
• Мэтавая аўдыторыя;
• Аналіз канкурэнтаў;
• Прадукт і ўпакоўка;
• KPI з пункту гледжання маркетынгу і продажаў;
• Каналы прасоўвання і крэатыў.

Ддл: 28 ліпеня.
Даведацца больш.

#маркетынг #камунікацыя
Ph: Alizée Baudez, Unsplash
434 views10:15
Адкрыць / каментаваць