Get Mystery Box with random crypto!

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала sekktor — sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі S
Лагатып тэлеграм-канала sekktor — sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
Адрас канала: @sekktor
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3.27K
Апісанне з канала

Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

2

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 3

2022-08-24 17:16:01
Віртуальны Універсітэт Залатога Веку шукае выкладчыкаў/-ц на восеньскі сезон, #анлайн

Да супрацы запрашаюцца лектары/-кі адкрытых анлайн-лекцый і курсаў.

Тэмы могуць быць самыя розныя і ўкладацца, напрыклад, у наступныя дысцыпліны:
⁃ #мастацтва,
⁃ #кіно,
⁃ #гісторыя,
⁃ #адукацыя,
⁃ здаровы лад жыцця,
⁃ падарожжа,
⁃ псіхалогія,
⁃ інфармацыйныя тэхналогіі,
⁃ фінансы і г.д.

Ддл: 15 верасня.
Падаць заяўку.

Ph: Sigmund, Unsplash
808 views14:16
Адкрыць / каментаваць
2022-08-24 15:49:19 Гётэ-Інстытут у Вільнюсе, #Літва, шукае кандыдатаў/-к на пасады:

- Спецыяліст/-ка па сацыяльных сетках;
⁃ Менеджар/-ка па сувязях з грамадскасцю і камунікацыях;
⁃ Менеджар/-ка па фінансах.

Кожная #вакансія адкрытая для рэалізацыі праекта «MOST+», што фінансуецца ЕС.
(Дадатковая добрая навіна: магчымасцяў для мабільнасці для беларусаў і беларусак хутка будзе больш).

Ддл: 29 жніўня.
Даведацца больш.

#PR #грамадскія_праекты #культменеджмент #камунікацыі
908 viewsedited  12:49
Адкрыць / каментаваць
2022-08-24 14:31:49 Майстэрня ад Медыязоны + для маладых медыяпраектаў, #анлайн

“Мастерская” - супольны праект «Медыязоны» і каманды незалежных журналістаў. Сярод іх медыякансультанты/-кі, прадзюсары/-кі, а таксама рэдактары/-кі і спецыялісты/-кі па прасоўванні.

Іх калектыўная дапамога новым праектам незалежных журналістаў/-к будзе матэрыяльнай, нематэрыяльнай і, перш за ўсё, стратэгічнай. Ад пошуку людзей, якіх не хапае ў рабоце, да кансультацый па канцэпцыі.

Для каго:
⁃ Аўтары(-кі) ужо дзейных грамадскіх і палітычных праектаў - як нішавых медыя ў Інстаграме/Тэлеграме, так і Ютуб-канал ці падкаст.
⁃ Узрост, месца жыхарства і фармат праекту не маюць значэння.
⁃ Вітаюцца і ціктокеры/-кі: калі ў вас ужо ёсць акаўнт, дзе вы ўздымаеце грамадска-палітычныя тэмы, ці вы толькі хочаце здымаць відэа такой тэматыкі, то для вас ёсць спецыяльная праграма вось тут.

Неабходна проста запоўніць невялікую анкету па спасылцы ніжэй.

Ддл: 7 верасня. З абранымі кандыдатамі звяжуцца на працягу 2-х тыдняў.
Сайт праграмы.

#СМІ #журналістыка #медыя #новыя_медыя
859 viewsedited  11:31
Адкрыць / каментаваць
2022-08-24 13:52:39 Конкурс на… лепшыя практыкі ў працы з мастацтвам і культурай пад ціскам

Праграма “Мастацтва і культура пад ціскам” рэалізуецца ў рамках Bosch Alumni Network Міжнародным цэнтрам выпускнікоў у Берліне ў супрацоўніцтве з MitOst e.V., для таго, каб стварыць прастору для абмену стратэгіямі аб устойлівых практыках для пераадолення ціску.
Мэтай трэцяй эдыцыі гэтага конкурсу з'яўляецца збор і папулярызацыя перадавых практык мастацтва і культуры, якія грунтуюцца на вызначаных стратэгіях, каб працягваць і выконваць сваю працу з супольнасцямі, нягледзячы на ​​вайну, палітычныя і эканамічныя ўзрушэнні.

Збіраюцца метады або працэсы, паспяхова правераныя досведам, для пераадолення канкрэтнай праблемы / для дасягнення пастаўленай мэты.

Для каго: #творцы, #культдзеячы, якія сутыкаюцца з рызыкай у Еўропе, Турцыі, Блізкім Блізкім Усходзе і Паўночнай Афрыцы і за іх межамі.

Праграма падтрымкі абраных лепшых практык уключае:
⁃ Ганарар/прэмію;
⁃ Публікацыю на сайце «Мастацтва і культура пад ціскам» і на партнёрскіх рэсурсах;
⁃ Peer-to-peer сесіі і стварэнне падкастаў на іх аснове.

Ддл: 20 верасня.
Падаць заяўку.
806 viewsedited  10:52
Адкрыць / каментаваць
2022-08-22 15:33:16
#рэзідэнцыя ў Schloss Bröllin для стварэння танцавальных, тэатральных, цыркавых шоў, 2023, #Германія

Schloss Bröllin прапануе некалькі танцавальных студый, пакояў для творчасці і семінараў, а таксама вялікую адкрытую пляцоўку - для рэпетыцый і эксперыментаў у ціхай і творчай атмасферы.

Як месца, створанае мастакамі для мастакоў, Schloss Bröllin прапануе свабоду для індывідуальных праектаў, даследаванняў, эксперыментаў, абмену і развіцця. Арганізатары жадаюць, каб і ў праграме рэзідэнцыі былі прадстаўлены розныя пакаленні і жанры.

Калі: май, чэрвень, верасень 2023.
Працягласць: 1-2 тыдні.

Рэзідэнцыя прапануе:
⁃ студыю/рабочую прастору на адкрытым паветры,
⁃ тэхнічнае абсталяванне + магчыма тэхнічная падтрымка,
⁃ размяшчэнне ў агульных нумарах,
⁃ харчаванне для мастацкай групы або кухня для гатавання ежы;
⁃ па запыце - пакрыццё дарожных выдаткаў.

Ддл: 1 верасня 2022.
Даведацца больш.

#выканальніцкія_мастацтвы #сцэнічныя_мастацтвы #тэатр #цырк #танец #харэографы #танцоры
903 views12:33
Адкрыць / каментаваць
2022-08-18 18:13:55
Навуковая #стыпендыя імя Генры Кавендыша - на год у каледжы Гіртан, Кембрыдж, #Вялікабрытанія

Унікальная магчымасць мастацкага супрацоўніцтва, адкрытая для творцаў з усяго свету.

Старт - з кастрычніка 2022 на год.

Запрашаюцца падаць заяўку #мастакі і #куратары, якія працуюць у любой канкрэтнай сферы (візуальнае #мастацтва, #перформанс, #тэатр, #кіно, #літаратура, #танец, #музыка і #гук, #архітэктура, прасторавыя і сацыяльныя практыкі, тэхналогіі і лічбавыя тэхналогіі), а таксама тыя, хто мае эксперыментальную / міждысцыплінарную практыку.

Асабліва рэкамендуецца падаваць заяўкі мастакам, якія не маюць ранейшага досведу працы з навукоўцамі або ў навуковым асяроддзі.

Прадастаўляецца:
- #стыпендыя ў памеры 10 000 GBP;
- пражыванне ў кампусе Girton College і харчаванне;
- #грант 10 000 GBP на стварэнне новай працы.
- аплата міжнароднага транспарту да 3000 GBP.

Ддл: 4 верасня.
Падрабязней.
1.2K viewsedited  15:13
Адкрыць / каментаваць
2022-08-18 16:40:39
Digital History Workshop "Лічбавыя інструменты для гістарычных праектаў", #Беларусь

Для каго:
гісторыкі, #студэнты апошніх курсаў і музейныя працаўнікі з Беларусі, якія цікавяцца новымі спосабамі працы з гістарычнымі праектамі.

Вы пазнаёміцеся з найноўшымі падыходамі ў гістарычнай працы на прыкладзе праекта аб лагеры ваеннапалонных у Мінску Stalag 352 і падкастаў па гісторыі і новых #digital прадуктаў для музеяў, а таксама паўдзельнічаеце ў практычнай частцы воркшопа па прасоўванні гістарычных праектаў анлайн і (у прыватнасці) у Instagram.

Праект рэалізуецца Internationales Bildungs- und Begegnungswerk in Dortmund (IBB Dortmund) і Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтрам імя Ёханэса Рау (IBB Minsk).

Ддл: 4 верасня.
Даведацца больш.

#музейная_справа #музеі #спадчына
992 viewsedited  13:40
Адкрыць / каментаваць
2022-08-03 13:35:38
Фонд Camargo прапануе рэзідэнцыі на 10 тыдняў 2023-2024, #Францыя

З 1971 года Фонд Камарга прызначыў рэзідэнцыі амаль 1500 асобам у рамках сваёй місіі па падтрымцы наватарскіх даследаванняў, эксперыментаў і міждысцыплінарных падыходаў у галіне мастацтва і гуманітарных навук. Кожны год экспертная група навукоўцаў і мастацтвазнаўцаў выбірае 14 чалавек/каманд.

Вітаюцца навукоўцы і #мастакі/#творцы з усіх краін і нацыянальнасцей, якія прадстаўляюць шырокі спектр творчых думак і практык.

Асноўная праграма стыпендый доўжыцца 10 тыдняў. Даты на 2023/2024 год:
⁃ 5 верасня - 14 лістапада 2023;
⁃ 27 лютага - 29 красавіка 2024.

Прадастаўляецца:
- #стыпендыя 350 EUR/тыдзень,
- асноўны транспарт у і з Касіса. У выпадку авіяпералёту аплачваецца эканом-клас.

Ддл: 22 верасня.
Даведацца больш.

#рэзідэнцыя
286 views10:35
Адкрыць / каментаваць
2022-08-03 12:33:01
Культурная прастора Pracownia Duży Pokój, #Варшава, запрашае да супрацы беларускіх і ўкраінскіх фатографаў/-к

Маладыя #фатографы (на старце кар’еры) могуць прадэманстраваць свае працы на вечаровых паказах і дыскусійных панэлях, а таксама можна ўзяць удзел у фестывалі Zine. У жніўні ў Duży Pokój Studio будзе ладзіць вечары “БЕЛАРУСЬ”, а ў верасні – “УКРАІНА”.

Тэмы прац: падзеі ў Беларусі і Украіне за апошнія 1-2 гады, гісторыі людзей.
Жанры #фота: дакументалістыка, партрэт і інш.

Ддл: як мага хутчэй.
Сачыць за інфармацыяй можна тут.

#Польшча #фатаграфія
454 viewsedited  09:33
Адкрыць / каментаваць
2022-08-03 11:59:13
BumpUP! #мітап для блогераў ад Пражскага грамадзянскага цэнтра 4 - 6 кастрычніка ў Вільні, #Літва

У праграме:
дыскусіі і воркшопы з прадстаўнікамі паспяховых social media блогаў/праектаў з Усходняй Еўропы, Паўднёвага Каўказа і Цэнтральнай Азіі.

Для каго:
крэатары кантэнту аб культуры, навуцы, адукацыі, палітыцы, праве, роўных правах, эканоміцы.

Платформы:
YouTube, TikTok, Telegram, Instagram або Twitter.

Ддл: 20 жніўня.
Падрабязней.

#блогеры #media
382 views08:59
Адкрыць / каментаваць