Get Mystery Box with random crypto!

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала sekktor — sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі S
Лагатып тэлеграм-канала sekktor — sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
Адрас канала: @sekktor
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3.27K
Апісанне з канала

Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

2

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 4

2022-08-01 15:49:30
Калі вы ў Варшаве і шукаеце месца, каб зладзіць закрытыя і адкрытыя групавыя сустрэчы да 15-20 чалавек, то нагадаем пра Каворкінг нашых сяброў Free Belarus Center.

FBC дае працоўную прастору беларускім і украінскім актывіст(к)ам на штодзённай аснове, а зараз запускае і опцыю правесці невялікі івэнт у цэнтры горада.

Каб зрабіць мерапрыемствы ў каворкінгу максімальна карысным і прадуктыўнымі, ёсць такая апытанка. Напішыце ў ёй свае пажаданні і прапановы па сваіх мерапрыемствах (фармат, тэма, і г.д).

#Польшча
447 viewsedited  12:49
Адкрыць / каментаваць
2022-08-01 15:33:22
The Intelligent Museum: #рэзідэнцыя для праектаў на стыку #мастацтва і штучнага інтэлекту

ZKM | Цэнтр мастацтва і медыя Карлсруэ, #Германія, і Нямецкі музей запрашаюць падаць заяўку на арт-рэзідэнцыю ў абодвух установах. У рамках The Intelligent Museum разнастайныя падыходы да #AI выкарыстоўваюцца для крытычнага вывучэння грамадсказначных тэм.

Шукаюцца замежныя #творцы, якія, незалежна ад дысцыплін, інавацыйным чынам прымяняюць машыннае навучанне ў мастацкай практыцы. Акцэнт будзе на Deep Learning і Reinforcement Learning.

Калі: 6 студзеня - 24 лютага 2023.

Прадастаўляецца:
⁃ доступ да спецыфічных рэсурсаў і магчымасцяў на працягу ўсяго праекта.
⁃ #стыпендыя/#грант да 5000 EUR. З гэтай сумы стыпендыяты аплачваюць усе выдаткі на рэалізацыю праекта.
⁃ кампенсацыя выдаткаў на праезд да 1000 EUR.

Пражыванне трэба арганізаваць самайстойна.
Можна падаваць заяўкі калектыўна, але сума стыпендыі застаецца той жа.

Ддл: 31 жніўня.
Даведацца больш.

#digital
Ph: Jonas Zilius, ZKM
436 views12:33
Адкрыць / каментаваць
2022-07-29 21:42:17
Галерэя і выставачны праект у горадзе Брно, #Чэхія, якім вы можаце прапанаваць свае мастацкія працы


Праект «Дыягностыка» — серыя аднадзённых выставаў

Шукаюцца #мастакі, чые творы цесна звязаны з тэмай OBSESSIONS / “Залежнасці”.
Місія праекта — папулярызаваць #мастацтва праз прызму весялосці, нейкай звычайнасці, не выдзяляючы «асаблівы» дзень для наведвання галерэі, а інтэгруючы арт у, скажам, пятнічны адпачынак. Кожны раз — новыя імёны, новыя лакацыі, новая музыка.

Ддл: 25 жніўня
Эл. пошта для заявак і пытанняў: alisalavrinovich@gmail.com

***

Галерэя Industra Art прымае цікавыя праекты на 2023 год

Вітаюцца #студэнты, выпускнікі школ мастацтваў і вядомыя #мастакі /#куратары, чые выставачныя праекты могуць ахапіць усю прастору прамысловай галерэі, размешчанай на тэрыторыі былога кампрэсарнага завода. Асабліва цэняцца #site-specific праекты, якія прыносяць новыя куратарскія рашэнні і развіваюць актуальныя тэмы ў галіне сучаснага мастацтва.
Ддл: 15 жніўня
Падаць заяўку

Ph: Jakub Kuchař
309 viewsedited  18:42
Адкрыць / каментаваць
2022-07-29 19:14:33
OneBeat 2023 - суперкрутая #рэзідэнцыя для музыкаў, #ЗША

OneBeat прымае заяўкі на ўдзел у 11 і 12-ых эдыцыях, дзвюх праграмах мастацкага абмену ў Злучаных Штатах, якія плануецца запусціць вясной і восенню 2023 года.

OneBeat прывязе агулам да 50 музыкаў з 50 краін з усяго свету (Беларусь у спісе!) на поўдзень ЗША на працягу аднаго месяца кожны сезон (красавік-травень і верасень-кастрычнік) для супольнага напісання, вытворчасці і выканання арыгінальнай музыкі, а таксама распрацоўкі стратэгіі для сацыяльнага ўзаемадзеяння на аснове мастацтва.

Шукаюцца музыкі з характарыстыкамі:
⁃ Музычная дасканаласць і інавацыі;
⁃ Сацыяльная заангажаванасць – музыкі, якія выкарыстоўвалі музыку для патрэб сваіх супольнасцяў або больш шырокіх колаў грамадства;
⁃ Узрост - 19 - 35 у даты заканчэння праграмы (май / кастрычнік 2023 г.).

Ддл: 2 верасня 2022.
Дадатковая інфармацыя.

#музыка
456 viewsedited  16:14
Адкрыць / каментаваць
2022-07-29 18:39:56
Трохмесячная #рэзідэнцыя для замежных творцаў у Гамбургcкім арт-цэнтры Westwerk, #Германія

Міністэрства культуры і СМІ вольнага горада Гамбурга запрашае падаць заяўкі на 8 трохмесячных рэзідэнцый у перыяд з 2023 па 2024 гады ў цэнтры мастакоў Westwerk у Гамбургу.
Рэзідэнцыя - гэта #грант на пражыванне і працу, які патрабуе ад індывідуальнага #творцы жыць і працаваць у Westwerk і спрыяе як працы над мастацкім праектам, так і зносінам з культурнай сцэнай горада.

Прадастаўляецца:
⁃ аплата арэнды жылля;
⁃ аплата транспартных выдаткаў;
⁃ #стыпендыя 800 EUR;
⁃ дадатковая адзінаразовая выплата ў 500 EUR.

Ддл: як мага хутчэй.
Даведацца больш.

Ph: Getty Images-Westend61
#мастакі #мастацтва
81 views15:39
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 12:11:31
«Праца памяці» - праграма абмену арганізацый Германіі + рэлакаваных з Украіны, Беларусі або Расіі

Мэта праграмы
— даць прадстаўнікам арганізацый магчымасць абменьвацца досведам паміж сабой і рэалізоўваць супольныя праекты, якія займаюцца апрацоўкай досведу дыктатуры і гвалту. Гэтай мэце могуць служыць партнёрскія праекты, а таксама стварэнне сетак з іншымі адпаведнымі ўстановамі падчас знаходжання ў #Германія.

Для каго:
супрацоўнікі/-цы НДА, мемарыяльных праектаў і ініцыятываў, архіваў, музеяў і г.д., якія ратуюцца ад вайны і пераследу з вышэйзгаданых краін.

Заяўка можа быць пададзена толькі нямецкай установай, якая жадае прыняць удзельнікаў АГС з вышэйзгаданых краін.

Прымаюцца праекты
працягласцю да 6 мес. Старт - да 31 снежня 2022.

#стыпендыя - 2 500 EUR/мес (+ 300 EUR - адм. збор для прымаючай ўстановы).
Пры падачы заяўкі і адпаведных доказах можна падацца на сямейную дапамогу ў 500 EUR/мес.

Ддл: у любы час, апрацоўваюцца заяўкі як мага хутчэй.
Даведацца больш

#грамадскія_праекты #памяць
388 viewsedited  09:11
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 10:57:58
Адкрытая рэгістрацыя на EdTech Hackathon у Мінску, #Беларусь

Калі вы працуеце над адукацыйнымі праектамі, дзе неабходныя тэхналогіі, не абмініце гэтую магчымасць ад праекта EdTech.by.

Калі: 6-7 жніўня.
Дзе: Мінск, каворкінг бізнэс-цэнтра Кампус.

Для каго: #адукатары, праграмісты, #дызайнеры, маркетолагі, прадпрымальнікі і інвестары.

Можна прапаноўваць як ідэі:
- праграмы і пляцоўкі для абмену досведам,
- тэхналогіі для адсочвання эмацыйнага стану навучэнцаў,
- тэхналогіі для пошуку адукацыйных рэсурсаў, навучання і арганізацыі адукацыйнага працэсу
- і многа іншае!

Каб ідэі ўдзельнікаў EdTech Hackathon працягвалі развівацца пасля хакатону, лепшым камандам будзе прапанаваная праграма дадатковых сесій з ментар(к)амі і спецыяліст(к)амі ў канкрэтных сферах.

Ддл: 3 жніўня.
Зарэгістравацца.

#адукацыя #digital #IT
445 viewsedited  07:57
Адкрыць / каментаваць
2022-07-27 21:08:34
Літаратурная #рэзідэнцыя на месяц у Гранадзе, #Іспанія

Гранада - Горад літаратуры ЮНЕСКА у партнёрстве з Гранадскім універсітэтам запускае новую міжнародную Праграму рэзідэнцыі пісьменнікаў/-ніц, прызначаную паспрыяць развіццю кантактаў і наладжванню сувязяў паміж пісьменнікамі з Гранады і пісьменнікамі з іншых гарадоў/краін, а таксама пазнаёміць іх з культурнай (інфра-)структурай Гранады і прасоўванне яе як горада мастацтваў, адкрытага да талентаў з-за мяжы.

Для каго: #пісьменнікі / #паэты якія пражываюць у любой краіне. Мова - любая.

Адабраныя рэзідэнты/-кі будуць мець свой нумар з поўным пансіёнам ва ўніверсітэцкім інтэрнаце для наведвальнікаў (Corrala de Santiago).

Крытэрыі адбору:
- Выданне 2+ кніг (проза, эсэ, паэзія і інш.), за выключэннем самвыдату;
⁃ Ангельская ці іспанская мовы - на сярэднім / высокім ўзроўні;
⁃ Канспект літ. праекта, над якім вы хацелі б працаваць падчас знаходжання ў Гранадзе.
Больш пра крытэры - тут.

Ддл: 1 верасня.
Падрабязнасці пра ўдзел.

#літаратура #літаратары
364 views18:08
Адкрыць / каментаваць
2022-07-27 19:42:37
Мастацкая #рэзідэнцыя Rijksakademie 2023/2024 у Амстэрдаме, #Нідэрланды

Rijksakademie - гэта міжнародная, міждысцыплінарная, эксперыментальная і крытычна арыентаваная мастацкая супольнасць. Штогод адкрываецца каля 22 месцаў. Зараз заяўкі прымаюцца на развіццё творчай працы на працягу 1-2 гадоў, пачынаючы з верасня 2023 года.

Для каго: #мастакі. Выбраныя #творцы звычайна маюць адукацыю бакалаўра/магістра і павінны мець не менш за 2–3 гады незалежнай прафесійнай практыкі.

Падтрымка ўключае:
⁃ студыю (у т.л. тэхнічныя майстэрні, а таксама майстэрня сацыяльнай практыкі),
⁃ працоўны бюджэт і стыпендыю,
⁃ магчымасці для абмену (дыялог і наведванні шырокага кола вядучых творцаў і прафесіяналаў у галіне мастацтва),
⁃ доступ да шырокай бібліятэкі і гістарычнай калекцыі,
⁃ падтрымку (тэхнічных) спецыялістаў, якія спрыяюць практычным, інавацыйным і супольным падыходам да творчасці.

Ддл: з 12:00 1 верасня да 1 кастрычніка 2022, 23:59, CET.
Дадатковая інфармацыя.

#мастацтва #візуальныя_мастацтвы
394 viewsedited  16:42
Адкрыць / каментаваць
2022-07-27 18:49:31
Акадэмія сацыяльнай дэмакратыі ў Берліне, #Германія

Рэгіянальны офіс “Дыялог - Усходняя Еўропа” Фонда Фрыдрыха Эберта запрашае на 10-ую эдыцыю Усходнееўрапейскай акадэміі сацыяльнай дэмакратыі, якая адбудзецца з 5-10 верасня ў Берліне і ваколіцах.

Для каго:
маладыя прагрэсіўныя лідары і лідаркі краін Усходняга Партнёрства і Германіі.

10-я Акадэмія будзе засяроджана на ролі Германіі ў Еўропе сярод новых геапалітычных рэалій, на тым, што стаіць за нямецкім паняткам «Zeitenwende» («зменлівыя часы») - і на тым, што можа азначаць новы падыход нямецкай знешняй палітыкі для рэгіёну УП.

Ддл: 31 ліпеня.
Даведацца больш
3.4K views15:49
Адкрыць / каментаваць