Get Mystery Box with random crypto!

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала sekktor — sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі S
Лагатып тэлеграм-канала sekktor — sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
Адрас канала: @sekktor
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3.27K
Апісанне з канала

Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

2

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 6

2022-07-21 12:21:22
Weltoffenes Berlin («Космапалітычны #Берлін») - #стыпендыя для прафесійнага развіцця культурных дзеячоў/дзяячак

Дэпартамент Сената Берліна па культуры і Еўропе ініцыяваў праграму Weltoffen Berlin на атрыманне стыпендыі, прызначаны для забеспячэння самастойнай мастацкай або творчай працы ў супрацоўніцтве з культурным аператарам (нямецкай арганізацыяй), які падае заяўку.
У залежнасці ад наяўных бюджэтных сродкаў стыпендыі звычайна аб'яўляюцца летам кожнага года для рэалізацыі ў наступным годзе.

Для каго:
#мастакі / #артысты, #культменеджары - работнікі/-цы #медыя, #мастацтва і культуры, якія:
- не могуць працягваць сваю працу ў краіне паходжання з-за палітычных абставін;
- знаходзяцца ў Берліне.

Працягласць: макс. 12 месяцаў.
Аб'ём фінансавання: да 2500 EUR/мес.

Ддл: 20 верасня 18:00 СЕТ.
Падрабязнасці і формы заяўкі

Ph: Mateo Krössler, Unsplash
#Германія
473 viewsedited  09:21
Адкрыць / каментаваць
2022-07-20 18:56:10
Афінскі мастацкі цэнтр Pandolfini & Siaterli C.N.P.P. прымае заяўкі на ўдзел у выставе #мастацтва друку, #Грэцыя

Для каго: пачаткоўцы і вядомыя #прынтмэйкеры, візуальныя #мастакі індывідуальна/ групай з любых краін.

Афінскі мастацкі цэнтр абвесціў #конкурс прапановаў з усяго спектру эстампу, заахвочваючы мастацкі дыялог і эксперыменты над тэхнікамі і візуальнымі ўяўленнямі. Мастакі запрашаюцца да прадстаўлення работ у шырокай разнастайнасці тэхнік гравюры (ксілаграфія, лінагравюра, шаўкаграфія, сухая іголка, афорт, літаграфія, каліграфія і інш.).

Тэма выставы: «Аўтапартрэт».

Адабраныя творы будуць прадстаўлены на фізічнай выставе ў арт-прасторы ETCH INK у перыяд з лютага па чэрвень 2023.

Ддл: 30 верасня 2022.
Дадатковая інфармацыя і інструкцыі + Форма заяўкі.

***
Прымаем анонсы оўпэнколаў у @sekktor_online.
Наш кам'юніці чат: @sekktor_chat.
333 viewsedited  15:56
Адкрыць / каментаваць
2022-07-20 17:09:59
CROSS-BORDER MEDIA CAMP па Мэтах Устойлівага Развіцця і Павестцы 2030 ААН

Для каго:
#журналісты/-кі з Беларусі, Малдовы, Польшчы, Нямеччыны і Украіны, якія цікавяцца тэмай устойлівага развіцця.

Фармат: некалькі анлайн-сустрэч + жывы семінар у Берліне.

Працоўная мова: ангельская.

Ддл: 31 ліпеня.
Падрабязная інфармацыя

#Германія
166 viewsedited  14:09
Адкрыць / каментаваць
2022-07-20 16:34:26 Уводзім pop-up рубрыку #нэтворкінг, дзе будзем перыядычна дзяліцца кантактамі людзей, якія таксама прапануюць магчымасці ў творчай / культурніцкай працы.

****************

Ганна Палей, стваральніца культурніцка-адукацыйнай платформы «Першы крок» шукае працу і, у тым ліку, спрабуе новую для сябе ролю - прадстаўніцы ці менеджаркі індывідуальных творцаў.

Для каго: #музыкі, #фатографы, #мастакі, #дызайнеры ў пачатку свайго прафесійнага шляху.

«Я шмат гадоў працую з мастацкімі праектамі ў Беларусі. Асноўная аўдыторыя маіх праектаў была звязана с рэгіёнамі і творцамі, якія не заўсёды бачныя ў арт-тусоўцы, але ж тым не менш яны існуюць і заслугоўваюць. Гэты пошук і пашырэнне прасторы бачнасці і пераўтварыўся ў жаданне паспрабаваць сябе як прадстаўніцы ці менеджаркі індывідуальна па запыце.»

Калі вам цікава, дашліце інфармацыю пра сябе (CV + партфоліа ў вольным фармаце) на palei.hanna[сабачка]gmail.com ці на +491774564137 (Telegram, WhatsApp).
Ёсць прамежкавы ддл для зваротнай сувязі - 1 жніўня 2022.

****************

Ксенія Тырсікава - арт-менеджарка, куратарка, спецыялізуецца на #digital-фарматах выставак, стварае праекты ў метаверс.

Да Ксеніі можна звяртацца, калі трэба:
- арганізаваць выставу, віртуальную / метаверс /фізічную;
- пракансультаваць па вядзенні сацсетак, скласці кантэнт-план альбо партфоліа;
- правесці лекцыю па сучасным мастацтве;
- арганізаваць арт-тур для групы людзей.

Больш інфармацыі - тут.
Кантакт
у Тэлеграм: @tyrsikova.

****************

Калі вы шукаеце працу, інфармацыю, кантакты, важныя для культурніцкай / творчай працы, запрашаем публікаваць запыты самастойна - у кам’юніці-чаціку, які [UPD! УВАГА! ATTENTION!] мы ПЕРАзапускаем тут: https://t.me/sekktor_chat.
242 viewsedited  13:34
Адкрыць / каментаваць
2022-07-20 15:36:57
Сябры, we need help

Канал @sekktor пакуль існуе як валанцёрскі праект, але ёсць бачанне, як і ў якія фарматы яго развіваць далей. Праўда, для гэтага на бліжэйшыя 1-2 месяцы нам патрэбныя дадатковыя рукі для напісання анонсаў і карысных падборак для тых, хто абраў беларускую культуру і мастацтва як прафесію.

Калі вы:
⁃ гатовыя прысвяціць 2-10 гадзін на тыдзень працы з інфармацыяй і тэкстамі / дызайнам;
⁃ добра валодаеце пісьмовай беларускай мовай ці хочаце ў ёй папрактыкавацца;
⁃ аднолькава любіце структураваць і крэатывіць,

калі ласка, запоўніце гэтую анкету.

І канешне, шчыра вітаюцца:
⁃ рэпосты
⁃ запыты-прапановы па цікавым вам кантэнце для прафесійнага развіцця тут у каментарах.
210 viewsedited  12:36
Адкрыць / каментаваць
2022-07-20 14:00:27
«Прававая ініцыятыва» аб’явіла набор на новую адукацыйную праграму "Лабараторыя новай праваабароны"

На #курс запрашаюцца тыя, каму цікава:
- паразмаўляць пра гісторыю праваабарончага руху напрыканцы існавання Савецкага Саюза і ў часы незалежнасці, у тым ліку ў апошнія гады,
- зразумець ролю і місію праваабаронцаў, а таксама чым абарона правоў чалавека адрозніваецца ад іншых відаў актывізму,
- знайсці задачы сваёй праваабарончай дзейнасці ва ўмовах вайны і крызісу,
- падумаць пра ўласную бяспеку і бяспеку тых, з кім і для каго працуеш,
- паразважаць аб дзейсных інструментах працы, іх мэтазгоднасці, эфектыўнасці і актуальнасці,
- скласці свой план далейшай дзейнасці.

Ддл: 22 жніўня.
Падрабязнасці і анкета

#грамадскія_праекты #актывісты #культдзеячы
314 views11:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-20 13:13:48
Адкрыты набор фільмаў на міжнародны #конкурс на ўдзел у фестывалі IN OUT, #Польшча

На ўжо 15-ю эдыцыю фестываля запрашаюцца: #мастакі 18+ ў галінах #візуальныя_мастацтвы і #кіно.

Тэма: «Дызайн / Рухомыя выявы»

З ліку работ, прадстаўленых да 31 жніўня 2022, журы адбярэ 20 эксперыментальных фільмаў, якія пройдуць у фінал. Абраныя работы будуць паказаны падчас аглядаў падчас фестываля, а фіналісты, калі дазволіць эпідэміялагічная сітуацыя, будуць запрошаныя на #фестываль у Гданьск.

Узнагароды:
6000 злотых, пры падтрымцы маршалка Паморскага ваяводства Мечыслава Струка.
5000 злотых, ад Цэнтра сучаснага мастацтва ŁAŹNIA
4000 злотых у імя праф. Вітаслава Чырвонкі, ад Акадэміі прыгожых мастацтваў у Гданьску.

Акрамя грашовых, будуць уручаны і ганаровыя ўзнагароды.

Патрабаванні да прац:
⁃ Працягласць - ад 1 да 20 хвілін.
⁃ Праца павінна быць не старэйшыя за 3 гады.

Ддл: 31 жніўня.
Больш пра ўмовы і формы заяўкі

#творцы #аўдыёвізуальныя_мастацтвы #відэа
346 viewsedited  10:13
Адкрыць / каментаваць
2022-07-19 19:59:58
No Borders Inclusion -  міжнародны праект па тэме інклюзіўнасці

Калі: жнівень - снежань 2022
Дзе: анлайн + лакальна па месцах рэалізацыі праекта (#Германія, #Польшча, #Беларусь, #РФ; супольнае працоўнае падарожжа ў #Грузія).

Для каго:
маладыя і эмпатычныя #блогеры/-кі (18-30 год), якія вядуць свае акаўнты/каналы ў Instagram, YouTube альбо TikTok.

Ідэя праекта - стварыць міні-серыял пра жыццё людзей з інваліднасцю ў Расіі, Беларусі, Польшчы і Германіі.

Калі вас цікавяць праблемы людзей з інваліднасцю, стварэнне для іх даступнага асяроддзя і калі вы маеце жаданне зрабіць свой унёсак у стварэнне інклюзіўнага грамадства, то далучайцеся да гэтага прадакшн-працэсу!

Ідэальна, але не абавязкова, калі вашыя каналы ўжо маюць кантэнт на гэтую ці сумежныя сацыяльныя тэмы.

Ддл: 7 жніўня.
Падрабязнасці - на сайце праекта

#медыя #інклюзія
293 viewsedited  16:59
Адкрыць / каментаваць
2022-07-19 17:59:23 Hola! Падсумоўваем цікавыя дэдлайны на бліжэйшую дэкаду.

Да 20-23 ліпеня прымаюцца заяўкі на:

⁃ праграму Democracy Lab 2022 ад Фонда Конрада Адэнаўэра (KAS)
⁃ Перфарматыўную лабараторыю ў межах Šukańnie Fest 23 лiпеня ў Вiльнюсе
⁃ 4-ы сезон прэміі імя М. Анемпадыстава, якая ўручаецца за найлепшую кніжную вокладку - дызайнерам, ілюстратам.
⁃ SCI-FI публікацыю ў анлайн-часопісе Mobile Library Magazine
⁃ мастацкую анлайн-выставу H2O ад галерэі J. Mane.


Да 25 ліпеня:

⁃ Арт-рэзідэнцыя Arnis Residency 2022 на паўвостраве ў паўночнай Германіі
⁃ Фестываль відэамастацтва SIMULTAN 2022 «Пераменлівае і нявызначанае» 10 - 18 верасня 2022, Тымішаара, Румынія
⁃ Крэатыўны горад ЮНЕСКА Кошыцэ прапануе медыя-мастакам праграму 2-месячнага знаходжання, Славакія


Да 28-30 ліпеня:

Конкурс беларускага пратэстнага плаката ад Польскага Нацыянальнага Цэнтра культуры
Mini MAXI Prints Berlin 2022 - конкурс на ўдзел у выставе прынтмэйкераў, Германія
⁃ Летняя школа Women in Tech “Лічбавая салідарнасць” у Літве


Да 31 ліпеня:

⁃ Прымаюццы творы на міжнародную выставу сучарту ў Лонданскай галерэі Boomer
⁃ Оўпэкол на публікацыю ў Create! Magazine (ёсць грашовыя прызы)
⁃ Мастацкая рэзідэнцыя на 2023 у Брно, Чэхія
Visiting Curators Vienna 2022 - рэзідэнцыя для куратараў, Аўстрыя
Таксама сканчаецца набор на праграму дадатковай падтрымкі EU4Belarus – SALT - для рэпрэсаваных, якія навучаюцца ў ВНУ за мяжой
392 viewsedited  14:59
Адкрыць / каментаваць
2022-07-15 19:46:03
Найстарэйшая міжнародная даследчая рэзідэнцыя ў галіне мастацтва ў Парыжы, #Францыя

​Праграма L’AiR Arts існуе з 1901 года на Манпарнасе, зараз імкнецца падтрымліваць міжкультурны мастацкі абмен праз міжнародныя праграмы рэзідэнцыі ў галіне #мастацтва, адначасова спрыяючы разнастайнасці, інтэграцыі і міжнароднаму ўзаемаразуменню праз мастацкую/культурную спадчыну.

Для каго: #творцы і прафесіяналы культуры з розных сфер і дысцыплін, рознага ўзросту і полу, на любых этапах сваёй прафесійнай кар'еры (#танцоры #пісьменнікі #мастакі #паэты #рэжысёры #акторы #вакалісты #драматургі, мастацкія кіраўнікі).

Ёсць 4 кірункі рэзідэнцыі:
⁃ сольныя / дуэтныя праекты;
⁃ групавыя праграмы;
⁃ рэзідэнцыя для парыжан;
⁃ віртуальная рэзідэнцыя.

Ддл: не абазначаны / на пастаяннай аснове.
Падрабязней

#міждысцыплінарныя_праекты #сцэнічныя_мастацтвы #візуальныя_мастацтвы
230 views16:46
Адкрыць / каментаваць