Get Mystery Box with random crypto!

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала sekktor — sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі S
Лагатып тэлеграм-канала sekktor — sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
Адрас канала: @sekktor
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3.27K
Апісанне з канала

Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

2

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 9

2022-07-11 18:06:41 #вакансія Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) запрашае далучыцца да сваёй каманды менеджара/-ку па камунікацыі, #Літва

Задачы:
- абнаўленне вэб-сайта ЕГУ, унясенне змен, абнаўленне раздзелаў і навін, складанне ТЗ выканаўцам;
- праца з дызайнерамі і замова крэатываў для рэкламных кампаній;
- вядзенне сацыяльных сетак ЕГУ і запуск рэкламных кампаній;
- інфармаванне лакальнай і рэгіянальнай прэсы, а таксама інфармацыйных агенцтваў аб мерапрыемствах, якія адбываюцца і запланаваных універсітэтам;
- падрыхтоўка прэс-рэлізаў;
- маніторынг лакальных і рэгіянальных СМІ;
- супрацоўніцтва з журналістамі;
- дапамога ў рэгулярным асвятленні універсітэцкіх мерапрыемстваў;

Патрабаванні да кандыдата/-кі:
⁃ закончаная вышэйшая адукацыя ў галіне сацыяльных/гуманітарных навук;
⁃ 2+ гады працы ў сферы камунікацыі ці міжнародных адносін (перавага - наяўнасць міжнароднага досведу).

Валоданне мовамі:
⁃ руская, беларуская, ангельская - абавязкова;
⁃ літоўская мова - вельмі пажаданая перавага.

Умовы:
- 40-гадзінны працоўны тыдзень;
- 2-х гадовы дагавор;
- 20 дзён аплачанага адпачынку штогод.
Зарплатная прапанова: 1600–1700 EUR (bruto).

Ддл: 15 ліпеня.
CV і матывацыйны ліст адпраўляць на адрас job@ehu.lt.
86 views15:06
Адкрыць / каментаваць
2022-07-11 14:34:24
Літаратурная #рэзідэнцыя ад Гданьскага інстытута культуры, #Польшча

[ Накапалі яшчэ адзін дэдлайн на бягучы тыдзень! ]

Для каго: #перакладчыкі з Польшчы і #аўтары (#паэты #пісьменнікі) з Беларусі і Украіны.

Рэзідэнцыі ў Гданьску – гэта магчымасць правесці 4 тыдні ў горадзе на творчай працы і пазнаёміцца ​​з мясцовай арт-сцэнай. Рэзідэнцыя падтрымае 4-х чалавек.

Арганізатары: Інстытут культуры горада Гданьска ў супрацоўніцтве з Kraków Festival Office, Staromiejski Dom Kultury (#Варшава), Літаратурным саюзам і Асацыяцыяй польскіх літаратурных перакладчыкаў.

Прадастаўляецца:
⁃ кватэра,
⁃ экспертная і матэрыяльна-тэхнічная падтрымка,
⁃ стыпендыя ~630 EUR,
⁃ кампенсацыя выдаткаў на праезд.

Перыяды пражывання:
- 1-29 верасня 2022 г. (рэзідэнцыя па liberal arts / вольных мастацтвах).
- 1-30 кастрычніка 2022 г. (для ўкраінскіх удз.).
- 3-30 лістапада 2022 (перакладчыцкая рэзідэнцыя).
- 2-30 снежня 2022 г. (для беларусаў/-к).

Ддл: 17 ліпеня.
Даведацца больш

#літаратура
334 viewsedited  11:34
Адкрыць / каментаваць
2022-07-11 13:41:10 Вітаем з мініпадборкай важных дэдлайнаў на тыдзень 11 - 17 ліпеня

Да 13 ліпеня:

Перформерам шырока спектру: рэзідэнцыя STUDIO2 на восень у Берліне.
️Gaudeamus - конкурс на анлайн-рэзідэнцыя з распрацоўкай інтэрактыўных музычных п'ес.
У гэты ж дзень у варшаве адбудзецца нэтворкінг-пікнік для беларускіх дзеячаў культуры і прадстаўнікоў/-іц польскіх мастацкіх установаў. Яшчэ можна запісацца!

Да 15 ліпеня:

Прымаюцца заяўкі на рэзідэнцыю па харэаграфіі і 360°VR у Германіі.
Можна далучыцца да MagiC Carpets - мастацкай базы дадзеных, каб трапіць у поле зроку еўрапейскіх і, у прыватнасці, польскіх куратараў/-к.
Адкрытыя дзве тэхнічныя вакансіі ў Пражскім грамадзянскім цэнтры.
Харэографы-пачаткоўцы могуць падаць свае працы конкурс на фэст Lugar Futuro ў партугальскім горадзе Візэу.

***

Таксама лепш не затрымлівацца
з падрыхтоўкай заявак на:

️MALIMON Civic-Tech Accelerator - з праектамі, скіраваныя на рашэнні праблем у сацыяльных сферах.
️Праграму малых грантаў Камісіі па дэмакратыі Дзяржаўнага дэпартамента ЗША па Беларусі.
392 viewsedited  10:41
Адкрыць / каментаваць
2022-07-10 17:16:00
Распачаты чацвёрты сезон прэміі імя М. Анемпадыстава, якая ўручаецца за найлепшую кніжную вокладку

Прэмія мае мэтай падтрымку дызайну беларускай кнігі і ўшанаванне памяці выбітнага дзеяча беларускай культуры Міхала Анемпадыстава (1964-2018).

Для каго: #дызайнеры, #аўтары / калектывы аўтараў. Без абмежаванняў паводле ўзросту, грамадзянства, месца жыхарства ці публікацыі твораў.

Да ўдзелу прымаюцца кнігі:
⁃ жывых аўтараў вокладак;
- у папяровым / электронным варыянце;
⁃ выдадзеныя ўпершыню ў 2021 альбо цягам 2020 гг., калі апошнія не бралі ўдзел у конкурсе летась.

У конкурсе можа ўдзельнічаць любая колькасць кніг аднаго дызайнера/-кі.
Папяровыя кнігі, пададзеныя на конкурс, не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца намінатарам.

Ддл: 20 ліпеня да 22.00 па бел. часе.

Рэгламент прэміі імя Міхала Анемпадыстава-2022.
За навінамі Прэміі можна сачыць на яе старонках у Instagram і Facebook.
Пытанні арганізатарам можна задаць таксама праз vokladka@penbelarus.org.

#літаратура #графічны_дызайн
343 views14:16
Адкрыць / каментаваць
2022-07-10 13:39:47
Пікнік для беларускіх дзеячаў культуры ў Брудне, #Варшава, #Польшча

13 ліпеня ў 18:00 у парку скульптур Брудна пройдзе #нэтворкінг-пікнік, арганізаваны варшаўскім Музеем сучаснага мастацтва і беларускай арт-менеджэркай Вольгай Мжэльскай.

Для каго: #творцы, #культменеджары #прадзюсары з Беларусі.

Мэта сутрэчы - пазнаёміцца адно з адным. Супрацоўнікі музея Шымон Маліборскі, Марта Пшыбыл, Марта Скаўроньска-Маркевіч распавядуць аб магчымасцях музея і парка Брудна, аб канцэпцыі культурніцкай і грамадскай дзейнасці ў гэтым месцы для патэнцыйнага далейшага супрацоўніцтва.

Будзе і музычная частка - акустычны канцэрт беларускай спявачкі Ana Zhdanova.

Мовы сустрэчы: польская, беларуская, руская.

Колькасць месцаў абмежаваная. Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна абавязковая папярэдняя рэгістрацыя праз email: ola.mzhe@gmail.com.

Крыніца
Фота: Sisi Cecylia
318 views10:39
Адкрыць / каментаваць
2022-07-08 21:15:36
Клайпедскі культурна-камунікацыйны цэнтр запрашае падаваць заяўкі на арганізацыю мастацкіх выставаў у сваіх памяшканнях у 2023 годзе, #Літва

Для каго: літоўскія і замежныя #мастакі і #куратары, кіраўнікі/-цы праектаў і арганізацый з усіх сфер #мастацтва.

Прадастаўляецца:
⁃ звычайны выставачны тэрмін - 1 месяц
⁃ неабходная дапамога супрацоўнікаў КККЦ для мантажу выставы;
⁃ дапамога ў прапагандзе выставы/праекта

Ддл: 30 верасня.
Даведацца больш
321 viewsedited  18:15
Адкрыць / каментаваць
2022-07-08 18:55:39
Фестываль відэа SIMULTAN 2022 «Пераменлівае і нявызначанае» 10 - 18 верасня 2022, Тымішаара, #Румынія

17-ы фестываль #відэа_мастацтва SIMULTAN імкнецца накіраваць ідэі і стварыць новыя перспектывы ў кантэксце магчымых наступстваў пандэміі і вайны ва Украіне, актыўна распрацоўваючы праз мастацкія і тэарэтычныя пастаноўкі тэмы і сюжэты, такія як будучыня і патэнцыял мастацтва ў перыяд масавых пераўтварэнняў.

Фестываль функцыянуе як трансдысцыплінарная платформа, прысвечаная новым медыя-праектам, эксперыментальнай музыцы і гукавым мастацтвам.

Для каго:
новыя і вядомыя #творцы і/або #студэнты ў галінах: #аўдыёвізуальныя_мастацтвы  #музыка #sound_art.
Вітаюцца інавацыйныя відэапрацы да 10 хв., створаныя за 2020-22 гг.

Прымаюцца жанры відэа:
- эксперыментальнае;
- апавяданне;
- лічбавае/генератыўнае;
- дакументальны/эксперыментальна-дакументальны фільм;
- анімацыя/эксперыментальная анімацыя.

4 аўтары атрымаюць прэмію 250 EUR.

Ддл: 25 ліпеня.
Падрабязней пра канцэпцыю і ўмовы
348 viewsedited  15:55
Адкрыць / каментаваць
2022-07-08 18:08:38 Лена Рабкіна: «Мая стратэгія - гэта настойлівасць»

У нашым пятнічным эфіры - новая #successstory! Сустракайце:

Лена Рабкіна - дасведчаны брэнд-стратэг і фотамастачка на старце арт-кар’еры.
Гл. партфоліа тут: rabkina.net/arts.

За апошнія месяцы была адабраная на:
⁃ чатырохтыднёвую рэзідэнцыю Question Me & Answer у Вене;
⁃ летні Art-Camp у Германіі (яшчэ наперадзе);
⁃ доўгатэрміновую рэзідэнцыю Future Laboratory у трох краінах (наперадзе).

Наша размова з Ленай склалася ў своеасаблівую формулу росту яе новай прафесійнай ідэнтычнасці - мастацкай. Традыцыйна, раскрываем па пунктах

Захопленасць мастацтвам
«Я рабіла творчыя праекты з 2013 увесь вольны час, які мела. Здымала фота-серыі, з нейкай унутранай прагі гэта рабіць. Праўда, у Беларусі мне было цяжка зразумець, як развіваецца кар'ера мастака, як увайсці ў арт-рынак без адукацыі. Мне здавалася, што дзверы зачыненыя. таму я інтуітыўна рухалася ў цікавым мне кірунку і праз мноства розных праектаў напрацавала стартавае партфоліа».

[ Між іншым, дзякуючы гэтай актыўнай інтуіцыі, Лена выставілася ў мінскім НЦСМ і Музеі Ротка ў Даўгаўпілсе, на некалькіх фестывалях, паставіла ЛАРП-спектакль «Крытыкі» ў Цэнтры беларускай драматургіі, выступала на TEDx і інш. ]

Настойлівасць
«У сакавіку, калі я прыехала ў Польшчу, я пачала падавацца на ўсе магчымасці, што знаходзіла і якія мне пасавалі. На @sekktor я глядзела проста ўсе оўпенколы і фармавала свой працоўны графік як графік напісання заявак. Паступова я пачала «пракачвацца». Мой appliance rate адносна невысокі, але я проста не спыняюся».

«Ментальны імпульс»
«Я веру, што чым больш ты аддаеш у сусвет, тым больш можаш атрымаць. У Вене, замест аднаго праекта, я паспела зрабіць два: пра досвед бежанства і пра работнікаў гатэля [дзе рэзідэнцыя і ладзілася]. Арганізатары казалі: "Нам вельмі падабаецца ваш social profile," - то бок, ангажаванасць, эмпатыя, неабыякавасць. У выніку мне нават працягнулі тэрмін пражывання ў гатэлі, дапамагалі па многіх пытаннях. Нават заўкі я пішу вельмі эмацыйна, верагодна, гэта таксама ўплывае».

І… сакрэтны інгрыдыент
«Мне вельмі дапамагло мець настаўніка, ментара. На другім Bazar BYzarre я пазнаёмілася з Верай Залуцкай, якая адгукнулася пракансультаваць па рэвізіі майго партфоліа. У выніку я значна яго дапрацавала».

*


Калі вам было б цікава чытаць падобныя кейсы як паўнавартасныя інтэрвью, пастаўце тут ці !

Маеце свае гісторыі (а вы ж дакладна маеце!) паспяховага ўдзелу ў рознага роду праграмах мабільнасці і конкурсах? Маякніце нам у каментарах альбо ў прыват - @sekktor_online.
384 viewsedited  15:08
Адкрыць / каментаваць
2022-07-08 13:19:23
#рэзідэнцыя па харэаграфіі і 360° #VR, #Германія

Theater im Depot стварае студыю для вытворчасці 360° VR, а таксама тэатр віртуальнай рэальнасці з 15 творцаў. Для гэтага творчага працэсу яны запрашаюць падаваць заяўкі на 3 рэзідэнцыі ў другой палове 2022.

Для каго: #танцоры і #харэографы і #медыя-#мастакі, зацікаўленыя у вывучэнні асяроддзя 360°-фільмаў і / або віртуальнай рэальнасці і магчымасцяў, якія могуць злучыць гэты інструмент і іх харэаграфічную працу.

Могуць заяўляцца пастановачныя групы з 1-3 мастакоў.
Увага! Паводле аўтараў анонса, падавацца могуць #творцы з любых краін, не толькі Германіі.
Праграма пабудавана такім чынам, што творцы без папярэдняга вопыту, але з моцнай ідэяй таксама могуць прымаць удзел.

Ддл: 15 ліпеня 2022.
Даведацца больш

#танец #харэаграфія
491 viewsedited  10:19
Адкрыць / каментаваць
2022-07-07 16:19:45 Далучайцеся MagiC Carpets - мастацкай базы дадзеных, #Польшча

Мастацкія дзеячы і дзяячкі, якія жадаюць быць уключанымі ў базу дадзеных куратараў MagiC Carpets, пасля першапачатковага адбору куратарам [нашага дарагога партнёра] Вроцлаўскага Інстытута культуры атрымаюць магчымасць прайсці месячную рэзідэнцыю ў адной з 15 партнёрскіх установаў цягам 2022-2025 гг.

Платформа MagiC Carpets уваходзіць у праграму «Крэатыўная Еўропа» і аб'ядноўвае 16 еўрапейскіх арганізацый, якія, у сваю чаргу, рэалізуюць 120+ #арт-рэзідэнцый, а таксама стварэнне разгалінаванай сеткі для пачынаючых мастакоў і куратараў!

Для каго:
→ #творцы на старце творчай кар'еры, якія прадстаўляюць розныя галіны #мастацтва (#выяўленчае_мастацтва, #тэатр, #літаратура, #фатаграфія, #саўнд_арт, #відэа_арт, дакументальнае мастацтва і інш.);
→  #мастакі, якія жывуць у Польшчы;
→ людзі, зацікаўленыя ў працы з мясцовай супольнасцю, жыхары вялікіх жылых комплексаў (напрыклад, жылых масіваў), экалогіі і ўстойлівым мастацтве, крытычным падыходзе да турызму, працы з дзецьмі, геалогіі, сацыяльным уцягванні ў публічную прастору, фасілітацыі.

Трэба ведаць ангельскую мову на камунікатыўным узроўні.

Ддл: 15 ліпеня.
Падрабязнасці пра ўдзел


#рэзідэнцыя #мастакі #куратары
269 viewsedited  13:19
Адкрыць / каментаваць