Get Mystery Box with random crypto!

Думаць Беларусь

Лагатып тэлеграм-канала methodology_by — Думаць Беларусь Д
Лагатып тэлеграм-канала methodology_by — Думаць Беларусь
Адрас канала: @methodology_by
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 609
Апісанне з канала

Усё пра дзейнасць беларускіх метадолагаў.
Зваротная сувязь праз: @MTDL_MSG_bot.

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 3

2022-06-25 19:30:48 За заклік да пакаяння - турма. | #пакаянне

Святы Ян Хрысціцель і метадолаг-хрысціянін Мацкевіч. Паралелі.

...ў біблейскія часы, Святога Яна Хрысціцеля за заклік да пакаяння пасадзілі ў цямніцу, а пасля яму адсеклі галаву. Зрэшты, такі лёс - мучаніцкая смерць не абмінуў ніводнага з біблейскіх прарокаў. У наш жа час, хрысціяніну і філосафу Уладзіміру Мацкевічу, за той жа заклік да пакаяння далі 5 гадоў ўзмоцненага рэжыму. Прысуд агалосілі акурат 23 чэрвеня - напярэдадні, калі каталіцкі свет адзначае дзень нараджэння святога Яна Хрысціцеля.
...

Нагадаю, адна з асноўных ідэй Мацкевіча, гэта тэза "думаць Беларусь".
А думаючы Беларусь, ён яшчэ ў 1995 годзе ў артыкуле "Мы, беларусы, і нашыя грахі"  пісаў:
"Перастанем кідаць камяні ў іншых - паглядзім на сябе. Няма такога граху, у якім мы, беларусы, не вінаватыя. Няма таго, хто мог бы нас абвінаваціць, калі мы не зробім гэта самі. Няма граху, які не можа быць дараваны, але прабачэнне ідзе пасля пакаяння."
Гэта і ёсць заклік да пакаяння ад Мацкевіча.
...
Безумоўна, я, праводзячы паралелі з жыцця і слоў Мацкевіча і святога Яна Хрысціцеля, не кананізую філосафа, хоць ён і за кратамі, і несправядліва асуджаны. Я толькі шукаю выхад з крызісу, ў якім знаходзіцца Беларусь, шукаю таго, чаго шукаў народ дзве тысячы гадоў, ідучы да Яна Прадвесніка. А Ісус скаментаваў гэтыя пошукі так: "На што выйшлі вы ў пустыню глядзець? На трысціну, якую вецер хістае? На што ж вы хадзілі глядзець?" (Лк 7, 24..)

А больш у відэа..

#мацкевич #беларусы #иоанкреститель
450 views16:30
Адкрыць / каментаваць
2022-06-24 14:45:00Павел Баркоўскі, філосаф, арганізатар фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA — на прысуд Уладзіміру Мацкевічу:

Філосаф у турме

Ужо амаль год пад гэтым тэгам друкуюцца навіны пра Уладзіміра Мацкевіча, метадолага, грамадскага дзеяча, аднаго з найбольш яскравых мысляроў-палемістаў найноўшай Беларусі.

Літаральна ўчора быў агучаны прысуд філосафу — 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Гэта, канешне, не кубак з цыкутай, які добразычлівыя афіняне прапанавалі свайму мысляру больш як дзве з паловай тысяч год таму. Але гэта прысуд той дзяржаве, якая абвінавачвае ў экстрэмізме людзей, што выкрываюць экстрэмізм яе ўласны.

Можна не пагаджацца з Уладзімірам Мацкевічам у дэталях ці не падзяляць яго прагнозы і стратэгіі, але відавочна, што пяць гадоў зняволення за свае перакананні — гэта не тая ўзнагарода, якой варты гэты чалавек.

У беларускім кантэксце Уладзімір Мацкевіч браў на сябе дзве антычныя ролі: ён быў і беларускім Сакратам, яркім мысляром-палемістам і крытыкам, які шукае праўду і зневажае публічныя аўтарытэты, выхоўваючы ў падобным духу сваіх вучняў, і не менш слынным мысляром Піфагорам, які развіваў сваю малазразумелую большасці метадалагічную "матэматыку", а таксама ставіў перад сабой і вучнямі амбітныя мэты грамадска-палітычных пераўтварэнняў.

Сёння філосаф ў вязніцы вынесены за межы грамадскага жыцця, ён больш не зможа востра рэагаваць на актуальныя тэмы і клопаты беларускага грамадства і палітыкі, і гэта відавочная страта менавіта для гэтага грамадства, якому карысныя мысляры-авадні, што ставяць нязручныя пытанні.

Канешне ў турме і на катарзе Ленін напісаў вялікі стос прац, у тым ліку філасафічных, Антоніа Грамшы падрыхтаваў свае "Турэмныя сшыткі", а Вацлаў Гавел адточваў фармулёўкі для сваёй "Палітыкі і сумлення". Для мысляра ізаляцыя ці зняволенне — гэта спосаб заняцца саамарэфлексіяй і асэнсаваннем назапашанага досведу. І з гэтага можа быць будучы плён.

Але ў гэтым выпадку вынік несупастаўны з цаной. Філосафам не месца ў вязніцах, гэтаксама як грамадству не месца ў канцлагеры.

Беспакаранасць і нахабнасць цяперашняй улады перавышае межы. Яна ўжо беспакарана страляе ў нашых дзяцей і кідае за краты кожнага, да каго здолее дацягнуць свае прагныя пальцы. Гэта апошняя вакханалія асуджаных на смерць, альбо сапраўднае баляванне ў часе чумы, апошнія 100 дзён Садома ўладаў, якія ўжо прадчуваюць хуткі і ганебны фінал.

Фашызм — гэта не ратаванне беларускай сістэмы, гэта яе бясслаўны гістарычны скон і параза. Колькі б не змагаліся гістарычныя фашызмы з думкамі і мыслярамі, па гамбургскім рахунку выйграюць апошнія. А зняслаўленыя гітлеры, мусаліні, пуціны і лукашэнкі патрапляюць на сметнік гісторыі. Разам са сваімі памагатымі.

Веру, што мысленне не пасадзіш за краты, і што зусім хутка, у новай вольнай Беларусі такія людзі, як Уладзімір Мацкевіч, зоймуць сваё пачэснае месца і атрымаюць народную пашану.

Сваім суддзям Сакрат прапанаваў прысудзіць яму слаўны пачастунак у Прытанэі, месцы шанавання герояў і ўдзельнікаў Алімпіяд, як належную меру пакарання за ягоны ўнёсак на карысць поліса. Мяркую, што і ў гэтым выпадку Мацкевіч мог бы паўтарыць словы таго Сакрата...

#философ_в_тюрьме
133 views11:45
Адкрыць / каментаваць
2022-06-24 09:01:59
5 лет колонии усиленного режима — такой приговор озвучил суд беларусскому философу и методологу Владимиру Мацкевичу. Его обвинили в организации действий, нарушающих порядок, создании экстремистского формирования и оскорблении главы государства.

Мне легче было в этом году. Я живу в окружении людей, которым нет необходимости лгать и приспосабливаться. Здесь, в тюрьме, даже люди, никогда не интересовавшиеся политикой, все понимают на уровне здравого смысла. Для этого не нужно иметь семь пядей во лбу.

С рассудочной стороны ситуация понимается и интерпретируется легко, но с этической и моральной я вижу такое насилие над человеческой совестью и сознанием, что теряюсь, пытаясь вообразить, как мы, нация и гражданское общество, будем с этим справляться дальше
, — рассуждает в одном из писем Владимир Мацкевич.

Философа задержали 4 августа 2021 года. В феврале, протестуя против меры пресечения и обвинений, он 13 дней держал голодовку.

: СИЗО-1, 220030, Минск, ул. Володарского, 2
Мацкевич Владимир Владимирович
117 views06:01
Адкрыць / каментаваць
2022-06-23 19:20:02
Уладзімір Мацкевіч атрымаў 5 гадоў узмоцненага рэжыму за сваю здольнасць да крытычнага мыслення, энергію нязгоды ды прагу лепшага лёсу для сваёй краіны.

Гэта прысуд не Мацкевічу.

Гэта прысуд спарахнелай сістэме, якая галоўнымі сваімі дасягненнямі лічыць тэрор ды “зачыстку” нязгодных. Так не перамагаюць. Так неадваротна сыходзяць у нябыт.

Хтосьці скажа: у мысляра няма прыёмаў супраць гвалту. А я скажу наадварот: у гвалту няма шансаў супраць мысляра. Супраць мужнасці і годнасці. Супраць “асалоды супрацьстаяння” (Анемпадыстаў).
238 views16:20
Адкрыць / каментаваць
2022-06-23 16:22:37
5 лет лишения свободы

Сегодня Минским областным судом был объявлен приговор философу и методологу Владимиру Мацкевичу:

5 лет колонии усиленного режима

Процесс вел судья Сергей Епихов.

Заседания суда проходили в закрытом режиме.

Владимир Мацкевич обвинялся по трем статьям Уголовного кодекса:

• ч. 1 ст. 342 ("организация и подготовка действий, грубо нарушающих общественный порядок, либо активное участие в них");

• ч. 1 ст. 361-1 ("создание и руководство экстремистским формированием") — имеется в виду платформа народных представителей "Сход";

• ч. 1 ст. 368 ("оскорблении в адрес главы государства").

Владимир Мацкевич: #философ_в_тюрьме

@methodology_by
496 viewsedited  13:22
Адкрыць / каментаваць
2022-06-23 12:50:01 7 чэрвеня пасля суда вызвалілі з СІЗА каардынатарку "Лятучага ўнівэрсітэта" Таццяну Вадалажскую. Ёй прысудзілі 2,5 года "хіміі", але Таццяна пакуль на свабодзе.

У інтэрв’ю блогу "Галасы" Таццяна Вадалажская расказала пра ўмовы ўтрымання і дробныя радасці жыцця на "Валадарцы", размовы з удзельнікамі пратэставага руху і перажыванні пасля таго, як яна не прызнала на судзе віны:

"Многія з тых, хто далучыўся да руху за перамены ў 2020-м, меркавалі, што будзе прасцей". Сацыёлаг Вадалажская пра 2,5 месяца ў СІЗА
310 views09:50
Адкрыць / каментаваць
2022-06-22 13:08:06
Приговор Владимиру Мацкевичу будет оглашен завтра

Завершилась закрытая часть суда над Владимиром Мацкевичем. Философ выступил с последним словом.

Оглашение приговора состоится завтра, 23 июня, в 16:00 в Минском областном суде (ул. Свердлова, 3).

Оглашение решения суда пройдет в открытом режиме — можно придти поддержать Владимира Владимировича!

Владимир Мацкевич: #философ_в_тюрьме

@methodology_by
330 views10:08
Адкрыць / каментаваць
2022-06-20 13:00:02 Сябры, прадстаўляем вам новую калекцыю ў рубрыцы "Класічная адукацыя".

Аудыё-запісы тэкстаў філосафаў, інтэлектуалаў і грамадскіх дзеячаў, якія звяртаюцца да тэмы Адказнасці чалавека і межаў свабоды.

Гаворка ідзе перш за ўсё аб разуменні індывідуальнай адказнасці ў гістарычных сітуацыях, аб мужнасці дзеяння і мыслення, аб падставах для рашэнняў.
У калекцыі будуць прадстаўлены разважанні розных эпох: ад І.Канта, які кажа пра здольнасць карыстацца сваім розумам, і да У.Мацкевіча, які разважае пра мужнасць мець уласнае меркаванне. У калекцыю ўключаны таксама тэксты-рэфлексіі К. Ясперса, Х. Арэндт, Э. Фрома і В. Гавела, якія звернутыя да асабістай адказнасці ў таталітарных грамадствах, ва ўмовах масавага тэрору.

Сёння да вашай ўвагі два першых аўдыё:
І.Кант «Адказ на пытанне: што такое Асветніцтва?»
К.Ясперс «Пытанне вінаватасці. Аб палітычнай адказнасці Германіі» (пасляслоўе).

Слухайце, пампуйце, разважайце і абмяркоўвайце.
137 views10:00
Адкрыць / каментаваць
2022-06-15 10:00:09Пожалуйста, заполните анкету, если вы потеряли работу в 2020-2022 годах из-за своей активной гражданской позиции, или перешлите ссылку на опрос вашим друзьям, знакомым, которые попадали в подобную ситуацию.

"Летучий университет" запускает новый этап мониторинга "запрета на профессию" — увольнения или иного лишения права на работу по политическим и идеологическим мотивам.

Цель исследования — максимально полно зафиксировать масштабы и обстоятельства политически мотивированных увольнений в Беларуси.

Эта анкета для тех, кто был лишен права на работу по политическим мотивам: уволен, лишен лицензии, потерял работу в связи с ликвидацией организации.

Результаты опроса будут использованы для того, чтобы получить более полное представление о проблемах, связанных с увольнениями, и о возможных действиях, которые помогут смягчить последствия и помочь незаконно уволенным.

Информация, полученная в ходе опроса, будет использоваться только в научных целях и в обобщенном виде, анкета может быть заполнена полностью анонимно, без указания персональных данных. Заполнение анкеты займет не более 10-15 минут.

Заранее благодарим за помощь и участие в исследовании!

Заполнить анкету можно здесь:

https://ru.surveymonkey.com/r/monitoring_FU
625 views07:00
Адкрыць / каментаваць
2022-06-13 19:49:04
Третий день суда над Владимиром Мацкевичем

Сегодня состоялось третье судебное заседание в рамках процесса по "делу" Владимира Мацкевича.

Поскольку процесс закрытый, информации почти нет — известно лишь, что в течение двух дней обвинение вызывало для дачи свидетельских показаний участников платформы "Сход".

Владимир Мацкевич держится уверенно.

Передает всем слова благодарности за поддержку!

Владимир Мацкевич: #философ_в_тюрьме

@methodology_by
180 views16:49
Адкрыць / каментаваць