Get Mystery Box with random crypto!

Думаць Беларусь

Лагатып тэлеграм-канала methodology_by — Думаць Беларусь Д
Лагатып тэлеграм-канала methodology_by — Думаць Беларусь
Адрас канала: @methodology_by
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 609
Апісанне з канала

Усё пра дзейнасць беларускіх метадолагаў.
Зваротная сувязь праз: @MTDL_MSG_bot.

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 8

2022-04-18 10:15:02 "Часам экспертная супольнасць Украіны транслюе ўкраінскай грамадскасці міфы пра Беларусь"

— Цяпер вельмі няпросты час у дачыненнях Беларусі і Украіны. Ці сустракаліся вы з боку прадстаўнікоў украінскай экспертнай супольнасці са зменай стаўлення да Беларусі, беларусаў і іх беларускіх калегаў?


— Украінская экспертная супольнасць даволі правільна разумее гэтую сітуацыю, ясна адрозніваючы рэжым у Беларусі і грамадзян Беларусі, адрознівае праўладных экспертаў ад незалежных. Але я гавару пра тых людзей, якія цікавіліся Беларуссю раней.

Калі ж гаварыць пра ўсю экспертную супольнасць Украіны, то яны мала ведаюць пра сапраўдную Беларусь. У нас мала вядзецца даследаванняў Украіны, і падобнае можна сказаць пра ўсю экспертную супольнасць Украіны: часам іх уяўленні пра Беларусь... ну, троху дзіўныя і не адпавядаюць рэальнасці. І вось гэтая неадпаведнасць уяўленняў транслюецца і на ўкраінскае грамадства.

Але, паўтараю, сярод людзей, з якімі я кантактую і якія ведаюць і цікавяцца Беларуссю, змены стаўлення да нас не было, хутчэй наадварот. Яны зразумелі, што беларускае грамадства не падтрымлівае вайну і актыўна выступае супраць. Такія аналітыкі шмат зрабілі, каб паказаць украінцам, што беларусы шмат чаго робяць у падтрымку Украіны, выступаючы саюзнікамі Украіны ў той час, калі рэжым у Беларусі выступае як саюзнік агрэсара.

"Беларусы маюць перад Украінай калектыўную віну"

— Славуты філосаф Ганна Арэнт некалі казала, што найбольш згрызотаў сумлення за ваенныя злачынствы адчуваюць тыя, хто зрабіў максімум для таго, каб гэтыя злачынствы не здарыліся. Як вы лічыце, ці маюць беларусы калектыўную віну перад украінцамі?

— Калектыўная віна — гэта даволі складаны панятак. Я думаю, што ў генеральным сэнсе беларусы, канечне, віну перад украінцамі нясуць. Як мы нясем адказнасць за тое, што ў нас у краіне дыктатура. Бо толькі беларусы адказныя за тое, што ўладу ў краіне захапіў тыран, які тыраніць і ўласнае насельніцтва, і дазваляе, каб з яго тэрыторыі бамбілі гарады Украіны. Гэта наша адказнасць, наша віна.

Іншая справа, што гэтая віна павінна прыводзіць да нейкіх актыўных дзеянняў — калі мы адчуваем адказнасць, то мусім нешта рабіць у гэтай сітуацыі. Ад таго, што і як мы робім, залежыць будучыня Беларусі, яе незалежнасць і любыя пазітыўныя змены. Бо калі пасля гэтай вайны мы страчваем незалежнасць Беларусі і тут усталёўваецца сапраўдная расейская акупацыя, то за такой новай жалезнай заслонай можна на доўгія гады забыцца пра дэмакратычныя перспектывы новай дэмакратычнай Беларусі і беларускай Беларусі.
312 views07:15
Адкрыць / каментаваць
2022-04-18 10:15:02 "Лёс Беларусі і яе будучы статус у значнай ступені залежаць ад Украіны"

— Ці можа быць так, што заявы Лукашэнкі і Макея аб немагчымасці перамоваў пра гарантыі бяспекі без Беларусі выкліканыя ўнутранымі прычынамі? Мне, напрыклад, здаецца, што гэта адзіная магчымасць у цяперашняй сітуацыі вывесці з Беларусі расейскія войскі. І цяпер вывад войскаў РФ з Беларусі і лёс мінскага рэжыму ў значнай ступені залежаць ад Украіны. Калі яна згодзіцца зрабіць Беларусь гарантам сваёй бяспекі, то расейскія войскі павінны быць выведзеныя з Беларусі. Выглядае, што сам Лукашэнка зрабіць гэта ўжо не ў стане.


— Думаю, што ў значнай ступені гэта так. Лёс Беларусі і яе будучы статус у значнай ступені залежаць ад Украіны і яе пазіцыі па Беларусі. І тут інтарэс Украіны можа палягаць не ў тым, каб увесці Беларусь у лік гарантаў сваёй бяспекі, бо сапраўды гэта даволі смешна ва ўмовах, калі Беларусь не кантралюе сваю тэрыторыю і не мае вайскова-стратэгічнай незалежнасці.

Але Украіна можа патрабаваць ад Расеі і Беларусі, якая з’яўляецца саўдзельнікам агрэсіі, гарантыяў ненападу на сваю тэрыторыю з тэрыторыі Беларусі. Гэта значыць, гарантыяў таго, каб ніякія замежныя войскі не знаходзіліся на тэрыторыі Беларусі. Вось гэтага Украіна можа патрабаваць у якасці аднаго з пунктаў перамоваў. І гэта для Украіны было б лагічна ў сэнсе бяспекі.

А для Лукашэнкі і Макея гэта важны пункт, бо знаходжанне расейскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі дэ-факта будзе азначаць паступовае паглынанне. І незалежнасць Беларусі, пакуль на яе тэрыторыі знаходзяцца расейскія войскі, гэта такая фармальная незалежнасць. Частка кіравання належыць Мінску, але ён у значнай ступені абмежаваны прысутнасцю расейскіх войскаў.

І гэта будзе большая пагроза, чым нафтагазавы кранік, які выкарыстоўваўся раней. Фізічная прысутнасць войскаў Расеі і яе вайсковых базаў можа быць дамоклавым мячом над галавой рэжыму Лукашэнкі. Калі ён, скажам, адыдзе ад саюзных праграмаў інтэграцыі трошкі ўбок, то меч можа быць задзейнічаны.
250 views07:15
Адкрыць / каментаваць
2022-04-18 10:15:02 Андрэй Ягораў: Удзелам у перамовах аб міры ва Украіне Лукашэнка хоча захаваць кантроль над Беларуссю

Чаму Лукашэнка захацеў стаць гарантам бяспекі Украіны, будучы саўдзельнікам агрэсіі? Гэта інтрыга Расеі ці ўнутрыбеларускія расклады? Якімі могуць быць дачыненні Беларусі і Украіны пасля вайны?

Пра гэта і іншае ў інтэрв’ю "Свабодзе" разважае палітолаг Андрэй Ягораў.

"Лукашэнка адчайна імкнецца вярнуць сабе міжнародна-прававую суб’ектнасць"

— Чаму, на вашу думку, Лукашэнка захацеў стаць гарантам бяспекі Украіны? Само па сабе гэтае жаданне выглядае, мякка кажучы, экстравагантна. Ён даў Расеі тэрыторыю для атакі супраць Украіны, менавіта тыя расейскія часткі, якія заходзілі ва Украіну з тэрыторыі Беларусі, здзейснілі найбольш жудасныя ваенныя злачынствы пад Кіевам. Пасля гэтага жаданне стаць гарантам бяспекі выглядала б камічна, каб сітуацыя не была такая трагічная. Ці можа гэта быць прыхамаццю Расеі, яе жаданнем легалізаваць свайго васала?

— Я думаю, што за словамі "стаць гарантам бяспекі Украіны" хаваецца не жаданне сапраўды даць нейкія гарантыі бяспекі. Бо відавочна, што Беларусь не кантралюе сваю тэрыторыю, з яе тэрыторыі ажыццяўляецца агрэсія. За гэтым хаваецца толькі адно: жаданне быць часткай перамоваў, якія вядуцца па Украіне цяпер і якія абавязкова будуць у будучыні. Калі Лукашэнка трапіць туды ў нейкім афіцыйным статусе, ён гарантуе сабе міжнародна-прававую суб’ектнасць і кантроль за краінай. Бо цяпер рэгіянальная сістэма бяспекі разбураная, яна будзе пераўладкаваная ў будучыні, і яму трэба туды трапіць.

Ускосна гэта цягне за сабой пытанне незалежнасці Беларусі. Удзел Беларусі ў гэтых перамовах у суб’ектным статусе дае і большыя гарантыі ўтрымання беларускай незалежнасці, хоць і пад кантролем Лукашэнкі.

"Беларусь не з’яўляецца акупаванай краінай"

— Ці згодныя вы з тэзай, што Беларусь сёння акупаваная расейскімі войскамі? Што, на вашу думку, было напярэдадні пачатку вайны, калі міністр замежных спраў Макей абяцаў поўны вывад расейскіх войскаў з Беларусі, калі міністр абароны Хрэнін запэўніваў свайго ўкраінскага калегу, што нападу з Беларусі не будзе, і калі кіраўнік памежнага камітэту Беларусі Лапо абяцаў кіраўніку памежнай службы Украіны Дайнеку, што праз мяжу не прапусцяць ніводнага ўзброенага чалавека? Што гэта было? Яны ведалі і хлусілі? Ці не ведалі?

— Яны маглі і не ведаць, іх маглі паставіць перад фактам у тую ж раніцу, калі ўсё пачалося. Чаму? Таму што Беларусь у вайскова-стратэгічнай сферы ніколі не мела поўнай незалежнасці. Ва ўсіх каментарах, якія я даваў раней, гэта было галоўнай тэзай: калі Расеі спатрэбіцца выкарыстанне беларускай тэрыторыі для агрэсіўных планаў, яна гэта зробіць, а Лукашэнка не зможа ніяк гэтаму запярэчыць.

Гэта трэба было ўлічваць, а не спадзявацца на нейкія цуды, не думаць, што жаданне Лукашэнкі захаваць сваю ўладу можа быць перашкодай для ўвядзення расейскіх войскаў. Вось цяпер гэта адбылося, і войска Беларусі, і сам Лукашэнка супраціўляцца не маглі, бо гэта азначала б страту кантролю за сваёй тэрыторыяй.

Але страта кантролю за сваёй тэрыторыяй не азначае цалкам страты суверэнітэту і акупацыі. Акупацыя ў міжнародным праве мае яснае азначэнне. У выпадку акупацыі замежная дзяржава або яе армія мае кантроль над цывільнай адміністрацыяй на тэрыторыі іншай краіны. Таму цяпер у нас няма акупацыі ў поўным значэнні гэтага слова. Бо паўнамоцтвы адміністрацыі Беларусі распаўсюджваюцца на ўсе сферы жыцця, апроч выкарыстання тэрыторыі замежнымі войскамі. А тыя войскі ў іншыя сферы не ўмешваюцца. Яны не маюць ні паліцэйскіх задач, ні гаспадарчых, яны проста выкарыстоўваюць тэрыторыю.

Акупацыя, такім чынам, гэта больш моцны тэрмін, пакуль што ён не адпавядае наяўнай сітуацыі. Але акупацыя — гэта тое, што можа чакаць Беларусь. Можа здарыцца так, што адміністрацыя Беларусі будзе цалкам і наўпрост кантралявацца расейскай адміністрацыяй, калі з Масквы будзе дыктавацца палітычная воля. Вось тады гэта будзе акупацыя.

Так што пакуль мы акупацыі не маем. Можна казаць, што Беларусь сёння з’яўляецца саўдзельнікам агрэсіі супраць Украіны, бо тэрыторыя Беларусі выкарыстоўваецца для нападу.
237 views07:15
Адкрыць / каментаваць
2022-04-16 15:45:57
Завтра Пасха у католиков и протестантов.

И к празднику мы получили новости от Владимира Мацкевича.

Он сообщает, что его настроение ровное, собранное, готовится к судебному процессу.

Но сейчас он готовится еще и к Пасхе.

Владимир Мацкевич — кальвинист по вероисповеданию, что оказывает значимое влияние на его философию и практическую жизненную позицию. Библию, прочитанную кальвинистскими глазами, Мацкевич называет одним из оснований своей философской программы "Культурная политика".

Завтра в тюремной камере будет небольшой праздник:

"Насобирали яиц, которые хоть и редко, но встречаются в рационе узников замка, покрасили луковой шелухой. Друзья передали настоящий кулич, так что будет полноценная Пасха", — рассказывает Мацкевич.

Соседи по камере выразили желание начать утро с молитвы, поэтому Владимир Владимирович будет выполнять еще и роль пастора.

Владимир Мацкевич передает всем привет и поздравления с праздником Пасхи!

Владимир Мацкевич: #философ_в_тюрьме

@methodology_by
1.6K viewsedited  12:45
Адкрыць / каментаваць
2022-04-15 20:05:55Последние новости о Татьяне Водолажской

Вчера адвокат посетил ее в СИЗО:

• Татьяна передает, что у нее все нормально, следствие ведется, но особых новостей нет.

• Чувствует себя хорошо, читает, рисует.

• В камере за неделю праздновали три дня рождения, так что скучать некогда.

Также от Татьяны доходят письма друзьям.

В них она рассуждает о культуре, литературе, о себе и своем деле:

О культуре: "Я всё больше думаю, что эти времена в культуре должны породить новую волну. Не пафосно-героическую, а рефлексивную".

О себе: "Я выключилась из дел. И в каком-то смысле думаю, что это завершение определенного этапа жизни и деятельности. Правда, пока не придумала, что дальше, что для меня не характерно. Я не умею жить без понимания того, куда и с чем иду. Но сейчас то ли устала, то ли просто состояние такое — индульгенция на бездействие".

О своем деле: "А еще прочитала тут Довлатова "Ремесло". И подумала, что никогда не думала о своем деле как о ремесле. Наверное, живу в других категориях. Вот что жаль, что не с кем обсудить тут такие материи".

Ниже — рисунок Татьяны, присланный друзьям.

Пишите Татьяне:

220030, г. Минск, ул. Володарского, 2, СИЗО 1, Водолажской Татьяне Валерьевне


Владимир Мацкевич: #философ_в_тюрьме

@methodology_by
405 views17:05
Адкрыць / каментаваць
2022-04-14 18:09:00Дело Владимира Мацкевича направлено в суд

Сегодня Генеральная прокуратура сообщила, что направила дело Владимира Мацкевича в Минский городской суд. Напомним, что Мацкевич настаивал на скорейшем завершении расследования и направлении его дела в суд, что сейчас и происходит.

Новой информацией по делу является сообщение Генпрокуратурой конкретных обвинений, которые предъявляются Мацкевичу, в частности:

• участие в групповых действиях, грубо нарушающих общественный порядок и сопряженных с явным неповиновением законным требованиям представителей власти, повлекших нарушение работы транспорта и предприятий (ч. 1 ст. 342 УК);

• создание и руководство экстремистским формированием с августа 2020 года по 4 августа 2021 года (ч. 1 ст. 361-1 УК);

• оскорбление в адрес главы государства (ч. 1 ст. 368 УК) в видеозаписи от 7 мая 2021 года на YouTube-канале.

Соответственно, в деле появилась новая статья об оскорблении в адрес Лукашенко. Ранее нам было известно только о двух статьях (ч. 1 ст. 342 и ч. 1 ст. 361-1).

Из сообщения Генпрокуратуры также можно сделать вывод, что в части "создания и руководства экстремистским формированием" речь идет о платформе "Сход", делегатом которой был Владимир Мацкевич.

Владимир Мацкевич: #философ_в_тюрьме

@methodology_by
936 views15:09
Адкрыць / каментаваць
2022-04-11 22:12:13
Последние новости о Владимире Мацкевиче:

Следственные действия окончены, но о передаче дела в суд информации пока нет.

• На здоровье не жалуется, готовится к судебному процессу.

• Передает всем благодарность за поддержку.

Владимир Мацкевич: #философ_в_тюрьме

@methodology_by
677 views19:12
Адкрыць / каментаваць
2022-04-04 09:01:07Сёння пачаўся дзявяты месяц, як беларускі філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч знаходзіцца за кратамі.

Ён быў затрыманы 4 жніўня 2021 года па абвінавачванні ў "арганізацыі групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак" (ч. 1 арт. 342 КК).

Пасля шасці месяцаў зняволення ў турме Уладзімір Мацкевіч абвесціў галадоўку, патрабуючы рэальнага, а не імітацыйнага следства па сваёй справе. Толькі на 13 дзень галадоўкі, калі стан здароўя філософа значна пагоршыўся, справа нарэшце "зрушылася з мёртвай кропкі" і следчыя дзеянні актывізаваліся.

Ад самага пачатку філосаф казаў, што ўся яго правіна — у "мыслезлачынстве". І яго патрабаванне давесці справу да суда — гэта патрабаванне да беларускага рэжыму публічна прызнаць, што кідае людей за краты толькі за тое, што яны маюць адвагу мысліць самастойна.

Але ўзровень сакрэтнасці вакол справы Уладзіміра Мацкевіча і сёння застаецца на ўзроўні дзяржаўнай таямніцы. Грамадскасці вядома толькі, што да першапачатковага дадалося абвінавачванне па ч. 1 арт. 361-1 КК ("стварэнне экстрэмісцкага фарміравання"), ды і тое стала пра гэта вядома, толькі дзякуючы "зліву" ў адным з праўладных тэлеграм-каналаў. Адвакаты знаходзяцца пад жорсткай падпіскай аб неразгалошванні, акрамя таго, пасля галадоўкі Уладзімір Мацкевіч перастаў атрымліваць лісты, лісты ад яго такасама ўжо месяц не даходзяць да сваякоў і сяброў.

Ацэньваючы вынікі галадоўкі, якая была для яго сур’ёзным выпрабаваннем, Уладзімір Мацкевіч кажа, што толькі дзякуючы шырокаму розгаласу і грамадскай падтрымцы зрухі сталі магчымыя. Адзіным месцам, дзе грамадскасць магла б даведвацца, у чым усё ж абвінавачваюць філософа, можа стаць заля суда — але мы ведаем пра шырокую практыку "закрытых судоў" па палітычных справах апошніх двух гадоў. Закрытымі робяць суды над вядомымі палітыкамі і праваабаронцамі, анархістамі і студэнтамі, мастакамі, журналістамі і блогерамі.

Дабіцца адкрытага суда — наступная задача, якую ставіць Уладзімір Мацкевіч.

Владимир Мацкевич
: #философ_в_тюрьме

@methodology_by
879 views06:01
Адкрыць / каментаваць
2022-04-01 11:35:33
Родные Татьяны Водолажской получили от нее уже второе письмо

Татьяна пишет, что живет на втором этаже. Читать светло.

Ведет здоровый образ жизни:
каждый день зарядка, прогулки, суп.

Здоровье в порядке.

Читает Набокова, рисует.

Пишите Татьяне:

220030, г. Минск, ул. Володарского, 2, СИЗО-1, Водолажской Татьяне Валерьевне


@methodology_by
766 views08:35
Адкрыць / каментаваць
2022-03-31 11:40:15 Социологические опросы фиксируют у украинцев охлаждение в симпатиях к братскому белорусскомe народу. Причина очевидна. Поддержка Беларусью российской военной спецоперации. Есть и вторичный эффект. Белорусы в европейским странах сталкиваются с неприязненным отношением со стороны местных жителей и бизнеса. К чему приведёт этот эмоциональный накал? И как можно купировать кризис во взаимоотношениях? Обсуждаем с социологами Оксаной Шелест и Алексеем Ластовским и аналитиком Игорем Тышкевичем в новом выпуске программы "Умные люди" . Подписывайтесь на You Tube-канал "Белорусы и рынок" , чтобы не пропустить новые выпуски.,

709 views08:40
Адкрыць / каментаваць