Get Mystery Box with random crypto!

'Часам экспертная супольнасць Украіны транслюе ўкраінскай грам | Думаць Беларусь

"Часам экспертная супольнасць Украіны транслюе ўкраінскай грамадскасці міфы пра Беларусь"

— Цяпер вельмі няпросты час у дачыненнях Беларусі і Украіны. Ці сустракаліся вы з боку прадстаўнікоў украінскай экспертнай супольнасці са зменай стаўлення да Беларусі, беларусаў і іх беларускіх калегаў?


— Украінская экспертная супольнасць даволі правільна разумее гэтую сітуацыю, ясна адрозніваючы рэжым у Беларусі і грамадзян Беларусі, адрознівае праўладных экспертаў ад незалежных. Але я гавару пра тых людзей, якія цікавіліся Беларуссю раней.

Калі ж гаварыць пра ўсю экспертную супольнасць Украіны, то яны мала ведаюць пра сапраўдную Беларусь. У нас мала вядзецца даследаванняў Украіны, і падобнае можна сказаць пра ўсю экспертную супольнасць Украіны: часам іх уяўленні пра Беларусь... ну, троху дзіўныя і не адпавядаюць рэальнасці. І вось гэтая неадпаведнасць уяўленняў транслюецца і на ўкраінскае грамадства.

Але, паўтараю, сярод людзей, з якімі я кантактую і якія ведаюць і цікавяцца Беларуссю, змены стаўлення да нас не было, хутчэй наадварот. Яны зразумелі, што беларускае грамадства не падтрымлівае вайну і актыўна выступае супраць. Такія аналітыкі шмат зрабілі, каб паказаць украінцам, што беларусы шмат чаго робяць у падтрымку Украіны, выступаючы саюзнікамі Украіны ў той час, калі рэжым у Беларусі выступае як саюзнік агрэсара.

"Беларусы маюць перад Украінай калектыўную віну"

— Славуты філосаф Ганна Арэнт некалі казала, што найбольш згрызотаў сумлення за ваенныя злачынствы адчуваюць тыя, хто зрабіў максімум для таго, каб гэтыя злачынствы не здарыліся. Як вы лічыце, ці маюць беларусы калектыўную віну перад украінцамі?

— Калектыўная віна — гэта даволі складаны панятак. Я думаю, што ў генеральным сэнсе беларусы, канечне, віну перад украінцамі нясуць. Як мы нясем адказнасць за тое, што ў нас у краіне дыктатура. Бо толькі беларусы адказныя за тое, што ўладу ў краіне захапіў тыран, які тыраніць і ўласнае насельніцтва, і дазваляе, каб з яго тэрыторыі бамбілі гарады Украіны. Гэта наша адказнасць, наша віна.

Іншая справа, што гэтая віна павінна прыводзіць да нейкіх актыўных дзеянняў — калі мы адчуваем адказнасць, то мусім нешта рабіць у гэтай сітуацыі. Ад таго, што і як мы робім, залежыць будучыня Беларусі, яе незалежнасць і любыя пазітыўныя змены. Бо калі пасля гэтай вайны мы страчваем незалежнасць Беларусі і тут усталёўваецца сапраўдная расейская акупацыя, то за такой новай жалезнай заслонай можна на доўгія гады забыцца пра дэмакратычныя перспектывы новай дэмакратычнай Беларусі і беларускай Беларусі.