Get Mystery Box with random crypto!

'Шкода, якую Лукашэнка нанёс добрасуседзкім дачыненням з Украі | Думаць Беларусь

"Шкода, якую Лукашэнка нанёс добрасуседзкім дачыненням з Украінай, будзе адчувацца пакаленнямі"

— Якімі могуць быць пасляваенныя дачыненні паміж Украінай і Беларуссю? Як нам замірыцца з украінцамі? Я ўжо чуў шмат выказванняў аб тым, што яны не даруюць беларусам той здрады, што адбылася 24 лютага.


— Шмат у чым гэта будзе залежаць ад палітычнай пазіцыі Украіны і яе дзеянняў. Але часткова і ад пазіцыі Беларусі, і ад сённяшняга палітычнага рэжыму, бо наўрад ці мы можам чакаць хуткіх палітычных зменаў, якія б маглі паспрыяць і хуткай змене дачыненняў паміж Беларуссю і Украінай.

Лукашэнка па-ранейшаму спрабуе лавіраваць, маючы зусім вузкі калідор для гэтага. Ён пачаў гаварыць пра мірныя перамовы з другога дня вайны, і гэтая рыторыка толькі ўзмацняецца. Вось з’явіліся гэтыя "гарантыі бяспекі". Хутка гаворка можа зайсці пра гуманітарную дапамогу Украіне, і такая дапамога можа быць аказаная.

І яшчэ адна рэч. Беларусь усё ж — вельмі значны гандлёвы партнёр Украіны. І ў новай сітуацыі аднаўлення ўкраінскай дзяржавы з чыста прагматычных меркаванняў для Украіны можа быць карысным усталяванне міру і нармальных дачыненняў з Беларуссю.

Вядома, дараваць беларусам тое, што адбылося, — гэта зойме доўгі час. Патрэбныя будуць стабільныя, роўныя, сяброўскія дачыненні на працягу доўгіх гадоў, каб узровень нянавісці да беларусаў зменшыўся да нейкіх прымальных значэнняў. Бо тая шкода, якую Лукашэнка нанёс нашым добрасуседзкім дачыненням з Украінай, з якой у нас шмат агульнага — ад гісторыі да геапалітычных інтарэсаў, — будзе адчувацца пакаленнямі.

Калі раней беларусы ва Украіне ўспрымаліся як талерантная, спакойная і неварожая нацыя, то цяпер адбылася драматычная змена. І хай гэта шмат у чым міфалогія, створаная цяпер пра беларусаў з прычыны вайны, але гэта рэальнасць, з якой нам давядзецца жыць.

@methodology_by