Get Mystery Box with random crypto!

За заклік да пакаяння - турма. | #пакаянне Святы Ян Хрысціцел | Думаць Беларусь

За заклік да пакаяння - турма. | #пакаянне

Святы Ян Хрысціцель і метадолаг-хрысціянін Мацкевіч. Паралелі.

...ў біблейскія часы, Святога Яна Хрысціцеля за заклік да пакаяння пасадзілі ў цямніцу, а пасля яму адсеклі галаву. Зрэшты, такі лёс - мучаніцкая смерць не абмінуў ніводнага з біблейскіх прарокаў. У наш жа час, хрысціяніну і філосафу Уладзіміру Мацкевічу, за той жа заклік да пакаяння далі 5 гадоў ўзмоцненага рэжыму. Прысуд агалосілі акурат 23 чэрвеня - напярэдадні, калі каталіцкі свет адзначае дзень нараджэння святога Яна Хрысціцеля.
...

Нагадаю, адна з асноўных ідэй Мацкевіча, гэта тэза "думаць Беларусь".
А думаючы Беларусь, ён яшчэ ў 1995 годзе ў артыкуле "Мы, беларусы, і нашыя грахі"  пісаў:
"Перастанем кідаць камяні ў іншых - паглядзім на сябе. Няма такога граху, у якім мы, беларусы, не вінаватыя. Няма таго, хто мог бы нас абвінаваціць, калі мы не зробім гэта самі. Няма граху, які не можа быць дараваны, але прабачэнне ідзе пасля пакаяння."
Гэта і ёсць заклік да пакаяння ад Мацкевіча.
...
Безумоўна, я, праводзячы паралелі з жыцця і слоў Мацкевіча і святога Яна Хрысціцеля, не кананізую філосафа, хоць ён і за кратамі, і несправядліва асуджаны. Я толькі шукаю выхад з крызісу, ў якім знаходзіцца Беларусь, шукаю таго, чаго шукаў народ дзве тысячы гадоў, ідучы да Яна Прадвесніка. А Ісус скаментаваў гэтыя пошукі так: "На што выйшлі вы ў пустыню глядзець? На трысціну, якую вецер хістае? На што ж вы хадзілі глядзець?" (Лк 7, 24..)

А больш у відэа..

#мацкевич #беларусы #иоанкреститель