Get Mystery Box with random crypto!

Уладзімір Мацкевіч атрымаў 5 гадоў узмоцненага рэжыму за сваю | Думаць Беларусь

Уладзімір Мацкевіч атрымаў 5 гадоў узмоцненага рэжыму за сваю здольнасць да крытычнага мыслення, энергію нязгоды ды прагу лепшага лёсу для сваёй краіны.

Гэта прысуд не Мацкевічу.

Гэта прысуд спарахнелай сістэме, якая галоўнымі сваімі дасягненнямі лічыць тэрор ды “зачыстку” нязгодных. Так не перамагаюць. Так неадваротна сыходзяць у нябыт.

Хтосьці скажа: у мысляра няма прыёмаў супраць гвалту. А я скажу наадварот: у гвалту няма шансаў супраць мысляра. Супраць мужнасці і годнасці. Супраць “асалоды супрацьстаяння” (Анемпадыстаў).