Get Mystery Box with random crypto!

Haradzienski

Лагатып тэлеграм-канала horadnia — Haradzienski H
Лагатып тэлеграм-канала horadnia — Haradzienski
Адрас канала: @horadnia
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 1.86K
Апісанне з канала

🦌 Tut haradzienski, eŭrapiejski duch
💡 Pra Horadniu i nie tolki. Historyja, kultura, cikavostki, aktualnaje i inš.
👌🏻 Haradziency i inšyja zachodniki tut.
Dla suviazi: @horadniabot 📬

Ratings & Reviews

5.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

2

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 4

2022-08-02 21:26:24 Выявілася, што ў новага кіраўніка сумнавядомага ГУБАЗіКа Дзмітрыя Ковача, які нарадзіўся ў мястэчку Ялізава Асіповіцкага раёна і які прымаў удзел у рэпрэсіях 2020–2022 гг. ёсць рэпрэсаваны сваяк. Гаворка пра брата ягонага прадзеда, Давыда Краснагіра з вёскі Крывічы Лідскага раёна, якога другія саветы рэпрэсавалі ў 1948 годзе. І такое бывае.
482 views18:26
Адкрыць / каментаваць
2022-08-02 16:59:58
Відавочны факт, які варта паўтарыць. Выбар стараны ў расійска-ўкраінскай вайне – адназначная лакмусавая паперка: з цывілізаваным светам ці русским миром . І няма месца на нейкія "але" ці "но". А беларусы і іншыя грамадзяне РБ, якія далей прытрымліваюцца…
730 views13:59
Адкрыць / каментаваць
2022-08-02 10:29:59
2 жніўня 1833 года ў Горадні каля Скідзельскай заставы (сёння раён аўтавакзала і п-кт Касманаўтаў) быў павешаны Міхал Валовіч – філарэт і філамат ды рэвалюцыянер, удзельнік паўстання 1830-1831 гг. і кіраўнік сялянскага паўстання на Слонімшчыне. Некалькі тысячаў гарадзенцаў прысутнічала падчас выканання прысуду. Баючыся, што магіла Валовіча можа стаць месцам сімвалічнай памяці, расійскі назначэнец Мураўёў "вешальнік" загадаў перахаваць яго цела ўпотай і ноччу. Памяць пра Валовіча нагадваў крыж, які быў усталяваны каля былой уніяцкай царквы, пабудаванай сям'ёй Валовічаў у Парэчча. Нягледзячы, што ў 2003 годзе поп Маскоўскага патрыярхату загадаў выкапаць крыж, памятны знак быў знойдзены і ўсталяваны на мясцовых могілках.
353 views07:29
Адкрыць / каментаваць
2022-08-01 18:12:35 Тое, што Косава ў Беларусі, зразумела. Але што з Косава, якое больш на поўдзень?

Нядаўна зноў зрабілася гучна пра косаўскі канфлікт, які не абмінул беларускую інфапрастору. Многія пачалі пісаць на дадзеную тэму праз прызму вораг майго ворага – мой сябра. З аднаго боку гэта лагічна, але не з пункту гледжання паслядоўнасць логікі рэзкай змены межаў.

Яшчэ іншая справа, што карані канфлікту надта глыбейшыя, чым вайна ў 1990-я. Справа ў тым, што Косава – гэта вельмі важны для сербаў рэгіён з гістарычнага пункту гледжання, адна з калысак іх дзяржаўнасці. Там таксама ў 1389 годзе мела славутая бітва на Косавым полі супраць асманаў, якія пазней захапілі Балканы. У XVII ст. наступіла Вялікае перасяленне сербаў, а ў Косава засялялі этнічных албанцаў, якія перавысілі колькасць сербаў ў XIX ст., якраз прыблізна тады і расійскія каланізатары колькасна пачалі перавышаць крымскіх татараў у Крыму. Аднак, самыя вялікія канфлікты пачаліся ў XX ст., ад Балканскіх войнаў на пачатку, да Косаўскай вайны ў канцы. У тым самы стагоддзі (за выключэннем Другой сусветнай і албанска-нямецкага кантролю) тэрыторыя была ў складзе Каралеўства СХС/Югаславіі, дзе пасля вайны Косава мела аўтаномію, асабліва шырокую пасля 1974 года. Таксама за гэты перыяд адзін і другі бок дапускаўся этнічных чыстак. Не выключэнне і раней згаданая вайна ў 1990-я, якая з'яўляецца асобнай, вялікай тэмай. Канешне, канфлікт нікуды не знік, чаго кульмінацыяй аказалася даклярацыя аб незалежнасці ў 2008 года, якая па сённяшні дзень выклікае дыскусіі ў розных краінах.

Шаноўныя, а якое стаўленне ў вас на гэты конт?
517 views15:12
Адкрыць / каментаваць
2022-08-01 12:23:19
На фоне апошніх спрэчак варта нагадаць, што Косава – гэта Беларусь, былое Вялікае Княства Літоўскае
948 viewsedited  09:23
Адкрыць / каментаваць
2022-07-31 22:25:30 Палітзняволенаму Андрэю Пачобуту не перадаюць лісты ад сына, бо яны на польскай мове і таму не прайшоў цэнзуру.
506 viewsedited  19:25
Адкрыць / каментаваць
2022-07-31 15:19:45
Горадня, 1955 год. Два гады таму памёр Сталін, адзін з самых крывавых тыранаў у гісторыі, але пры вакзале далей стаіць помнік яму. Савецкая акупацыя трывае далей. Саветы ўжо паспелі паставіць некалькі будынкаў у сваім стылі, але яшчэ не паспелі знішчыць нашай гарадзенскай Фары Вітаўта і будынку былога кляштару бернардынак, так як і Фарнага касёла ды "бернардынаў". Аднак, былой ратушы на гістарычнай плошчы Рынак ужо няма. А прыблізна на месцы камяніцы Гаўсмана ўжо стаіць "дом союзов".
624 views12:19
Адкрыць / каментаваць
2022-07-31 11:59:53
Шок! Прарасійская актывіства Вольга Бондарава Ольга Бондарева знайшла прапаганду LGBT+- у запісах лукашэнкаўскага чыноўніка Віктара Лісковіча
696 viewsedited  08:59
Адкрыць / каментаваць
2022-07-30 16:59:53
Скрыжаванне Вялікай Траецкай і Рынкавай/Мясной (савецкія назвы Кашавога і Кастрычніцкая). 1950-я гг. Яшчэ бачна Фару Вітаўта і старую камяніцу.
789 views13:59
Адкрыць / каментаваць
2022-07-30 15:09:42
Чарговая агратрэшовая (калгасная) інсталяцыя ў горадзе. Хутка ад розных саўкоў можна будзе пачытаць "как красиов", "супер", "класс" і іншае падобнае

Як думаеце, што аўтары хацелі сказаць?
817 views12:09
Адкрыць / каментаваць