Get Mystery Box with random crypto!

Горадня, 1955 год. Два гады таму памёр Сталін, адзін з самых к | Haradzienski

Горадня, 1955 год. Два гады таму памёр Сталін, адзін з самых крывавых тыранаў у гісторыі, але пры вакзале далей стаіць помнік яму. Савецкая акупацыя трывае далей. Саветы ўжо паспелі паставіць некалькі будынкаў у сваім стылі, але яшчэ не паспелі знішчыць нашай гарадзенскай Фары Вітаўта і будынку былога кляштару бернардынак, так як і Фарнага касёла ды "бернардынаў". Аднак, былой ратушы на гістарычнай плошчы Рынак ужо няма. А прыблізна на месцы камяніцы Гаўсмана ўжо стаіць "дом союзов".