Get Mystery Box with random crypto!

Haradzienski

Лагатып тэлеграм-канала horadnia — Haradzienski H
Лагатып тэлеграм-канала horadnia — Haradzienski
Адрас канала: @horadnia
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 1.86K
Апісанне з канала

🦌 Tut haradzienski, eŭrapiejski duch
💡 Pra Horadniu i nie tolki. Historyja, kultura, cikavostki, aktualnaje i inš.
👌🏻 Haradziency i inšyja zachodniki tut.
Dla suviazi: @horadniabot 📬

Ratings & Reviews

5.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

2

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 8

2022-07-18 14:59:51
Клэменс Багатырэвіч і сын Ян, 1880-1885 гг.
598 views11:59
Адкрыць / каментаваць
2022-07-17 18:00:00
Як вядома, па сённяшні дзень нейкая палітычна несвядомая частка грамадства верыць у лукашэнкаўскі міф пра страшную беларусізацыю Пазняка і БНФ. А вось пан Аляксандр Мілінкевіч пярэчыць гэтаму міфу і нагадвае, што беларусізацыю ў Горадні ў першай палове 1990-х праводзілі мясцовыя ўлады.
192 views15:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-17 14:59:51
На вуліцы Раскоша (сёння Ажэшкі) знаходзілася карчма «Галеча» («Nędza»). Сам будынак прастаяў 200 гадоў, з 70-х XVIII ст. да 1970-х, калі яго збурылі дзеля пашырэння аблвыканкама. Дарэчы, першапачатковы буднак выканкама таксама навабуд, пабудаваны ў 1960-я на месцы сада пры палацы віцэ-губернатара.
405 views11:59
Адкрыць / каментаваць
2022-07-16 19:01:14
"Нацыя без глыбокай свядомасці хто яна, адкуль яна і куды збіраецца ісці – гэта нацыя сляпая" Размова з адным з самых адэкватных, адукаваных, культурных і інтэлігентных беларускіх палітычных дзячоў апошніх часоў. Аляксандр Милінкевіч – карэнны гарадзенец…
350 views16:01
Адкрыць / каментаваць
2022-07-16 16:59:52 З гэтай вайны мы маем выйсці больш адказнымі. Трэба адраджаць ідэнтычнасць, мову, культуру, праўдзівую гісторыю — мы ж бачым, як гэта ўмацавала дух украінцаў, асабліва пасля анексіі Крыма! Важна, каб да моманту сыходу дыктатуры мы ўжо былі гатовыя вызначыцца…
472 views13:59
Адкрыць / каментаваць
2022-07-16 08:59:54 ​​16 ліпеня 1944 г. саветы занялі правабярэжную частку горада, левабярэжную немцы пакінулі толькі праз 8 дзён. Абсурдна, але яшчэ нядаўна «вызваленне» горада святкавалася не 24, а 16 ліпеня. І чаму «вызваленне» у двукоссе? Хто карэнны з Горадні або хаця б Заходняй Беларусі ці проста ведае гісторыю, зразумее. Але для іншых можна адказаць «горкім жартам» – калі старэйшых людзей пыталіся, якія саветы былі лепшыя, тыя адказвалі: першыя, бо прыйшлі і пайшлі, а другія прыйшлі і засталіся...
383 views05:59
Адкрыць / каментаваць
2022-07-15 17:59:55
Гарадзенскі патрыятырзм - самы адметны ў Беларусі. Згодныя?
484 views14:59
Адкрыць / каментаваць
2022-07-15 08:29:54
15 ліпеня 1410 года мела месца бітва пад Грунвальдам, у якой удзел брала таксама гарадзенская харугва ў складзе войскаў Вялікага Княства Літоўскага пад кіраўніцтвам Вітаўта. Варта згадаць, што менавіта ў Горадні збіраліся харугвы ВКЛ, перад паходам на саму бітву. Таксама ў нас пад Каложай з'явіўся помнік "Пагоня на Грунвальд".
386 views05:29
Адкрыць / каментаваць
2022-07-14 17:34:42
Сквер паміж плошчу і вуліцай Замкавай, 1966 год. Яшчэ пяць гадоў таму тут стаяла Фара Вітаўта.
401 views14:34
Адкрыць / каментаваць
2022-07-14 12:29:55
"Без усведамлення сабе, што такое Курапаты, у нас няма будучыні (...) Лукашэнка — гэта лагічны працяг нераскаянага камунізму. Акрэсціна — гэта заканамерны вынік неасэнсаваных Курапатаў, не асуджаных злачынцаў".

Зміцер Дашкевіч
431 views09:29
Адкрыць / каментаваць