Get Mystery Box with random crypto!

Haradzienski

Лагатып тэлеграм-канала horadnia — Haradzienski H
Лагатып тэлеграм-канала horadnia — Haradzienski
Адрас канала: @horadnia
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 1.86K
Апісанне з канала

🦌 Tut haradzienski, eŭrapiejski duch
💡 Pra Horadniu i nie tolki. Historyja, kultura, cikavostki, aktualnaje i inš.
👌🏻 Haradziency i inšyja zachodniki tut.
Dla suviazi: @horadniabot 📬

Ratings & Reviews

5.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

2

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 11

2022-07-06 17:59:57 Яраслаў Грыцак – адзін з лепшых сучасных украінскіх гісторыкаў. Акрамя цікавых прац, Грыцак стаў аўтарам вартага ўвагі падкасту. Адзін з выпускаў таксама вельмі актуальны для Беларусі. Гісторык тлумачыць не толькі розніцу паміж тэрмінамі, у дачыненні якіх далей існуе блытаніна ў народзе, але таксама тлумачыць некаторыя з'явы, у тым ліку якая розніца паміж канцэпцыяй этнічнай і палітычнай нацыі.



718 views14:59
Адкрыць / каментаваць
2022-07-06 16:59:58
Выйшла кніга пра гарадзенскія замкі ў якой закранаецца таксама агульна кантэкст гісторыі горада.

Крыніца
718 views13:59
Адкрыць / каментаваць
2022-07-06 12:59:58
Ленін, танк і "простой народ". Як вам такое?
759 views09:59
Адкрыць / каментаваць
2022-07-05 19:29:58 На "Нашай Ніве" быў апублікаваны артыкул амерыканскага гісторыка Тымоты Снайдэра, які ў эсэ высунуў думку, што Расія – фашысцкая краіна. Аднак, у рамках дыскусіі пра таталітарызмы і расійскую сістэмы, з яго артыкулам палемізавалі польскія інтэлектуалісты.…
819 views16:29
Адкрыць / каментаваць
2022-07-05 18:23:58 Віншаванні чату "Ганарысты Гарадзенцы" і іншым за прызнанне экстрэсісцкімі якаснымі
814 views15:23
Адкрыць / каментаваць
2022-07-05 16:36:20 "Белая чистая Русь" – усё зразумела

872 viewsedited  13:36
Адкрыць / каментаваць
2022-07-05 12:59:32
Малая заўвага да тэксу пра меркаванне жыхаркі Горадні пра актуальную сітуацыю. Расійская прапаганда ў Беларусі транслюецца ужо больш за 200 гадоў, у тым ліку ў перыяд 1991-2020 гг., у розных формах, што значнай большасці жыхароў раней не перашкаджала. А некаторыя нават пасля 2020-га баранілі расійскі кантэнт, музыку, літаратуру, песні, наратывы etc. Больш за тое, ёсць нямала грамадзян РБ, якія з'ехалі і не знаходзяцца пад наглядам рэжыму, далей не могуць жыць без расейскай музыкі, расейскіх серыялаў і іншага расійскага soft power.

Вяртаючыся да Беларусі, чым не прыклад, калі ў АvaCava, якое апісвае сябе "место встреч творческих гродненцев", далей можна спяваць крычаць кацапскія песні шнурава і іншыя такія на караокэ. І гэта не вынятак. Але добра, што такія тэксты з меркаваннямі зʼяўляюцца ў публічнай прасторы, а не толькі ў перапісках сярод сваіх знаёмых. Сапраўды мост/most.
855 viewsedited  09:59
Адкрыць / каментаваць
2022-07-05 11:00:00 Адным з найбольш абсурдных і крыху невядомых элементаў ў гэтай сітуацыі, што ў Беларусі ёсць нават абмаскаленыя этнічныя палякі, якія абсалютна шчыра падтрымліваюць і будуць падтрымліваць такія дзеянні ды агульга неасавецкі рэжым і расію, нават, калі тыя будуць пляваць на іх. Бо так іх выхаваў савок, а пазней расійскае і лукашэнаўскае тб. З Kartą Polaka і за русский мир – такіх хапае і гэта не жарт.
837 views08:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-05 00:51:40
Прадстаўнікі неасавецкага рэжыму знішчылі месца пахавання жаўнераў АК у мясцовасці Мікулішкі на Гарадзеншчыне. Гэта ўжо не першы падобны выпадак.

" Варварскі акт дзяржаўнага вандалізму над магіламі жаўнераў Арміі Краёвай у Беларусі (...) Гэты агідны ўчынак рэжыму Лукашэнкі павінен сустрэць жорсткі адказ польскіх уладаў" – напісаў польскі пасол (дэпутат) Робэрт Тышкевіч.
3.4K views21:51
Адкрыць / каментаваць
2022-07-04 17:00:00
Такое аўта было заўважана ў Горадні
893 views14:00
Адкрыць / каментаваць