Get Mystery Box with random crypto!

Haradzienski

Лагатып тэлеграм-канала horadnia — Haradzienski H
Лагатып тэлеграм-канала horadnia — Haradzienski
Адрас канала: @horadnia
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 1.86K
Апісанне з канала

🦌 Tut haradzienski, eŭrapiejski duch
💡 Pra Horadniu i nie tolki. Historyja, kultura, cikavostki, aktualnaje i inš.
👌🏻 Haradziency i inšyja zachodniki tut.
Dla suviazi: @horadniabot 📬

Ratings & Reviews

5.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

2

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 13

2022-06-23 15:29:56
28 гадоў таму (23 чэрвеня 1994 года) прайшоў першы тур першых прэзідэнцкіх выбараў ў Беларусі.

На нашым каталіцкім Панямонні, у параўнанні з іншымі рэгіёнамі, на савецкага кандыдата з-пад Шклова прагаласавала найменш і таксама калі ўзяць іншыя часткі краіны, на пранацыянальнага Зянона Пазняка, якога падтрымлівала беларуская інтэлігенцыя, прагаласавала найбольш менавіта тут.
566 views12:29
Адкрыць / каментаваць
2022-06-23 11:03:39
Як у чэрвені 1941 года саветы ў поспеху расстрэльвалі палітычных зняволеных у гарадзенскай турме, калі ўжо наступалі немцы.
626 views08:03
Адкрыць / каментаваць
2022-06-22 15:59:57
Для тых, якія гісторыю Беларусі ведаюць толькі праз прызму (неа)савецкай ідэалогіі, гэта можа быць шакуючы факт, што частка насельніцтва Заходняй Беларусі сустракала немцаў як... вызваліцеляў ад камуністаў. Прычыны розныя, у тым ліку рэпрэсіі, масавыя дэпартацыі і іншыя савецкія «новаўвядзенні», якіх шматлікія нават не чакалі ў 1939 годзе з прыходам «першых саветаў».
245 views12:59
Адкрыць / каментаваць
2022-06-22 12:59:58 Коратка пра ідэалагічную розніцу паміж беларусамі і русскими са знакам качэства:

У каго Другая сусветная вайна, а ў каго "великая отечественная".
520 views09:59
Адкрыць / каментаваць
2022-06-21 16:59:57
Такое ўражанне, што многім беларусам здаецца, нібыта сваркі паміж сабой – гэта нешта ўнікальнае, тыпова беларускае і не асаблівае іншым, ажно часта выкарыстоўваецца тэрмін бульбасрач. Нічога больш мыльная. Гарачыя дыскусіі ці срачы – шырокая з'ява, у тым ліку ў суседзяў. Вось адзін з прыкладаў.

Нямала вядомы Арэстовіч у эфіры расіяніна Фэйгіна (які ў гэтым плане здаецца больш адэкватны) ляпнуў пра маленькую культуру ў кантэксце ўкраінскай і тут пайшло-паехала. Яшчэ больш алівы да агню дадалі спробы радніка апраўдацца, у якіх ён не вельмі культурна і мала лагічна спрабаваў выкруціцца. І ўсё гэта ва ўмовах рэальнай вайны, у якой фактар культуры вельмі істотны.
270 views13:59
Адкрыць / каментаваць
2022-06-21 15:01:59 Адметна, што татальна змаскалізаваныя лукашэнкаўцы нават тут не змаглі правільна на беларускі лад напісаць hrodna, а аўтаматычна як у іх расейскай мове напісалі канцоўку hrodnO. Зрэшты, што здзіўляцца, калі некаторыя суддзі з-пад знаку неасавецкай капусты сапраўды не ведаюць беларускай мовы.

https://t.me/nebovkletku/1189
422 views12:01
Адкрыць / каментаваць
2022-06-21 13:00:53
У Горадні затрымалі Міколу Маркевіча - дырэктара фірмы "Класс-Тур", былога галоўнага рэдактара газеты "Пагоня" і былога дэпутата парламенту, які быў удзельнікам славутай галадоўкі ў 1995 годзе.

Крыніца
549 views10:00
Адкрыць / каментаваць
2022-06-21 11:00:50
280 гадоў таму ў Ліёне нарадзіўся Жан Эмануэль Жылібер – навуковец, які арганізаваў у Горадні Медычную Акадэмію і якой пазней кіраваў ды заснаваў Гарадзенскі каралеўскі батанічны сад, сёння больш вядомы як парк названы імям прафесара. У свой час батанічны…
587 views08:00
Адкрыць / каментаваць
2022-06-20 18:19:51 Выходзіць такая сітуацыя, што большасць грамадзян РБ асуджае неасавецкі (лукашэнкаўскі) аўтарытарызм, але пры гэтым не да канца разумее яго сутнасць, а тым больш савецкае паходжанне. Тую савеччыну, якой далей нямала хто захапляецца, а дакладней ідэалізаваным…
727 viewsedited  15:19
Адкрыць / каментаваць
2022-06-20 14:59:59 Факт выйсця шматлікіх беларусаў з летаргіі гэта ўжо вялікі поспех. Аднак, не ўсё адразу і працэс працягваецца. Вялікім крокам наперад будзе, калі далёкія ад гісторыі грамадзяне нарэшце зразумеюць, што лукашэнкаўская сістэма гэта не нейкі «фашызм» з космасу…
773 views11:59
Адкрыць / каментаваць