Get Mystery Box with random crypto!

Haradzienski

Лагатып тэлеграм-канала horadnia — Haradzienski H
Лагатып тэлеграм-канала horadnia — Haradzienski
Адрас канала: @horadnia
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 1.86K
Апісанне з канала

🦌 Tut haradzienski, eŭrapiejski duch
💡 Pra Horadniu i nie tolki. Historyja, kultura, cikavostki, aktualnaje i inš.
👌🏻 Haradziency i inšyja zachodniki tut.
Dla suviazi: @horadniabot 📬

Ratings & Reviews

5.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

2

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 10

2022-07-10 10:59:53
10 ліпеня 1986 года быў знішчаны гарадзенскі стары чыгуначны вакзал.
305 views07:59
Адкрыць / каментаваць
2022-07-09 16:59:54
Злева бачна камяніцу на Калючынскай, на месцы якой цяпер сямашкашскі навабуд. Від з Фарнага касцёла на цэнтр, 1966 год.
658 views13:59
Адкрыць / каментаваць
2022-07-08 17:42:43
Як вядома, саветы не толькі фізічна змагаліся з любымі антысавецкімі рухамі (беларускім, польскім, літоўскім, украінскім і іншымі), але і памяццю аб іх. Многіх нацыянальных антысавецкіх змагароў камуністы не проста забівалі, але наўмысна пакідалі іх целы ў невядомых месцах, каб не ствараліся месцы памяці. Адначасова, чырвоныя акупанты публічную прастору застаўлялі сваімі ідэалагічнымі помнікамі пра савецкую армію, масава. І ў Беларусі гэта вельмі добра бачна, у тым ліку як запрацавала гэтая прапаганда.

Зрэшты, нядаўнія атакі чырвона-зялёных неасаветаў у дачыненні беларускага антысавецкага змагара Яўгена Жыхара з'яўляюцца даволі свежым прыкладам. Так што апошнія знішчэнні могілак жаўнераў АК (сярод якіх былі таксама беларусы) можна палічыць не проста антыпольскай акцыяй, а агульнай барацьбой русского мира супраць усяго, што не ўпісваецца ў (пра)расейскія наратывы.
3.3K viewsedited  14:42
Адкрыць / каментаваць
2022-07-08 15:36:06
У Ваўкавыску знішчылі яшчэ адны могілкі вайскоўцаў Арміі Краёвай. Гэта трэці выпадак за тыдзень у Гродзенскай вобласці.

Прадстаўнік Саюза палякаў у Беларусі Марэк Занеўскі паведаміў, што гэтым разам невядомыя знішчылі могілкі вайскоўцаў Арміі Краёвай у Ваўкавыску.

На сёння вядома пра знішчэнне могілак вайскоўцаў Арміі Краёвай ля вёскі Качычы і вёскі Мікулішкі Гродзенскай вобласці.
594 views12:36
Адкрыць / каментаваць
2022-07-08 11:35:55
«Рабочы рух»: У Гродне на тэрыторыі завода «Хімвалакно» знайшлі труп міліцыянера

Як піша @rabochyruh, 21-гадовы супрацоўнік дэпартамента аховы застрэліўся з табельнай зброі.

Па звестках завадчанаў, кіраўніцтва завода спрабуе схаваць інцыдэнт, а супрацоўніка завода спрабавалі абвінаваціць у забойстве.
151 views08:35
Адкрыць / каментаваць
2022-07-08 09:04:42
У Беларусі знішчылі яшчэ адно месца пахавання жаўнераў Арміі Краёвай. Гледачы @belsat заўважылі, што зніклі крыжы на брацкіх магілах каля вёскі Качычы Карэліцкага раёну на Гарадзеншчыне.

У студзені 1945 году ў ваколіцах вёскі адбылася бітва пад Равінамі паміж партызанамі Арміі Краёвай і ўнутранымі войскамі НКУС. У ёй загінула 89 чалавек. Менавіта ля Качычаў яны і былі пахаваныя.

Тры дні таму ўлады зраўнялі з зямлёй пахаванні байцоў АК у вёсцы Мікулішкі Ашмянскага раёна. Падняўся розгалас. У беларускім МЗС заявілі, што па дакументах ніякіх вайсковых пахаванняў у тым месцы не было.
361 views06:04
Адкрыць / каментаваць
2022-07-07 18:29:56 Відавочны факт, які варта паўтарыць. Выбар стараны ў расійска-ўкраінскай вайне – адназначная лакмусавая паперка: з цывілізаваным светам ці русским миром . І няма месца на нейкія "але" ці "но". А беларусы і іншыя грамадзяне РБ, якія далей прытрымліваюцца…
422 views15:29
Адкрыць / каментаваць
2022-07-07 15:32:06
На стэндзе ў цэнтры Гродна заклеілі сцяг Еўрасаюза і ўзгадку пра фінансаванне ім праекта «Шлях Тызенгаўза».

Раней ЕС даў гораду на праект больш за EUR 1,1 млн.

Ні кіраўнік праекта Сяргей Каляда, ні кіраўнік аддзела спорта і турызма Гродзенскага гарвыканкама Яўгеній Арадзь «паняцця не маюць», чаму заклеілі пазнаку.

Крыніцы Hrodna.life таксама паведамілі, што ў былым будынку архіва на плошчы Тызенгаўза знялі герб Рэчы Паспалітай.

Падрабязней на Hrodna.life
507 views12:32
Адкрыць / каментаваць
2022-07-07 14:59:56
Роўна 140 год таму нарадзіўся Янка Купала. Цікава, што б сказаў пра такую сітуацыю

Прабачце, цяжка было стрымацца не апублікаваць
582 views11:59
Адкрыць / каментаваць
2022-07-07 13:29:56
Заклік нашага класіка Янкі Купалы не страціў актуальнасці
598 views10:29
Адкрыць / каментаваць