Get Mystery Box with random crypto!

Haradzienski

Лагатып тэлеграм-канала horadnia — Haradzienski H
Лагатып тэлеграм-канала horadnia — Haradzienski
Адрас канала: @horadnia
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 1.86K
Апісанне з канала

🦌 Tut haradzienski, eŭrapiejski duch
💡 Pra Horadniu i nie tolki. Historyja, kultura, cikavostki, aktualnaje i inš.
👌🏻 Haradziency i inšyja zachodniki tut.
Dla suviazi: @horadniabot 📬

Ratings & Reviews

5.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

2

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 7

2022-07-22 17:42:03
Працяг змагання з могілкамі. Неасавецкая адміністрацыя знішчыла чарговыя могілкі Арміі Краёвай на Гарадзеншчыне. Тым разам у вёсцы Стрыеўцы.

Крыніца
2.5K viewsedited  14:42
Адкрыць / каментаваць
2022-07-22 14:59:56
Здаецца, "жарт" пра беларуса, які звык на шыбеніцы мае свае карані ў павесці Станіслава Бжазоўскага "Płomienie", у фрагменце пра літвіна.
734 views11:59
Адкрыць / каментаваць
2022-07-22 10:59:55
24 ліпеня (або 22-га) 1884 года ў Горадні нарадзіўся Аляксандр Макавельскі – вучоны і філосаф, якога лёс звязаў з далёкім азербайджанскім Баку і вывучэннем твораў вядомага паэта-філосафа Нізамі Гянджэві. Што цікава, менавіта ў горадзе над Каспійскім морам Макавельскі пазнаёміўся з выбітным беларускім гісторыкам Мітрафанам Доўнарам-Запольскім. Варта згадаць, што ўраджэнец Горадні яшчэ ў школьныя і ўніверсітэцкія часы вывучыў пару еўрапейскіх моваў, у тым «класічную» лацінскую з грэцкую.
750 views07:59
Адкрыць / каментаваць
2022-07-21 18:50:47
Цікавостка: тэрмін Заходняя Беларусь існаваў ужо ў 1919 годзе.
789 views15:50
Адкрыць / каментаваць
2022-07-20 18:22:49 Расія вечна нападае на суседзяў і іншыя краіны – гэты відавочны гістарычны факт варта тлумачыць беларусам, асабліва палітычным неафітам.

Час ад часу ў беларукіх СМІ заўважаецца нейкі эўфемізм, што гэта не Расія і расіяне напалі на Украіну, а нібыта толькі Пуцін. Падобны наратыў спрабуюць прасоўваць "хорошие" расейцы, якіх глядзяць ужо антылукашэнкаўскія, але далей слаба нацыянальна свядомыя і не зусім добра зарыентаваныя ў палітыцы беларусы, хаця нават многія расейскамоўныя ўкраінцы ўжо не вераць расійскім "лібералам" (не ў класічным сэнсе гэтага тэрміну).

Пару тлумачэнняў з прыкладамі. Самая крывавая ў нашай гісторыі вайна, гэта Крывавы патоп – вайна маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча Расіі з Рэччу Паспалітай. Паўстанні Касцюшкі, 1830-31 гг., Каліноўскага 1863-64 гг. былі не супраць цароў, а супраць расійскага панавання, супраць Расійскай Імперыі. Слуцкія паўстанцы ў 1920 годзе змагаліся не толькі з Леніным, а бальшавікамі (саветамі). У 1939-40 гг. фіны змагаліся не са Сталіным, а з саветамі. Паўстанні ў Венгрыі (1956) і Чэхаславаччыне (1968), антысавецкія пасляваенныя супрацівы ў краінах Балтыі, Беларусі, Польшчы, Украіне і іншых былі не проста супраць Сталіна, а супраць савецкай акупацыі. Чачэнцы ў канцы 1990-х змагаліся не з Пуціным (які тады не правіў) і нават не з прэзідэнтам РФ Ельцыным, а з Расіяй. Падобна Грузія ў 2008 годзе. Прыкладаў шмат.

Бо праблема не проста ў маскоўскіх/савецкіх/расійскіх царах, генсеках, прэзідэнтах, а агульна ў Расіі, расіянах і расейцах ды комслексна русском мире. Даўно пара гэта сабе ўсвядоміць як нашы суседзі і іншыя ў рэгіёне, якія жывуць у сваіх свабодных нацыянальных дзяржавах, бо памятаюць сваю гісторыю. Калі беларусы хочуць жыць падобна, таксама павінны гэта зразумець і прыняць як падставу.

Словы Каліноўскага далей актуальныя, хаця мінула больш за паўтары стагоддзя.
393 views15:22
Адкрыць / каментаваць
2022-07-20 16:45:55 Якаснае радыё фармуе густы слухачоў. Дрэннае – дастасоўваецца да іх. Даволі падобна з нацыянальнымі дзеячамі.

Згодныя?
631 viewsedited  13:45
Адкрыць / каментаваць
2022-07-19 17:59:59 Ёсць план, як гораду вярнуць гістарычную ці/і беларускую назву.

Трэба проста патлумачыць нелегітымным, што хоць па-расейску Грондо, але гэта ж ад польскага Grodno. А варыянты Горадня, Гародня ці Городно больш старыя і падобныя на першапачатковы Городенъ. Пры аказіі выявім, якую культуру яны лічаць больш варожай, беларускую ці польскую.
428 views14:59
Адкрыць / каментаваць
2022-07-19 10:59:59
Назвы на выбар
491 views07:59
Адкрыць / каментаваць
2022-07-18 20:59:59 Хочам вас пазнаёміць з новым праектам "MOST" пра беларуска-польскае памежжа. Мост паміж Беластокам і Гродна: навіны, рэпартажы, гісторыя і шмат іншага.
https://t.me/mostmediaio
291 views17:59
Адкрыць / каментаваць
2022-07-18 17:00:00
496 views14:00
Адкрыць / каментаваць