Get Mystery Box with random crypto!

Haradzienski

Лагатып тэлеграм-канала horadnia — Haradzienski H
Лагатып тэлеграм-канала horadnia — Haradzienski
Адрас канала: @horadnia
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 1.86K
Апісанне з канала

🦌 Tut haradzienski, eŭrapiejski duch
💡 Pra Horadniu i nie tolki. Historyja, kultura, cikavostki, aktualnaje i inš.
👌🏻 Haradziency i inšyja zachodniki tut.
Dla suviazi: @horadniabot 📬

Ratings & Reviews

5.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

2

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 3

2022-08-26 20:46:33
Для помніка Баторыю можна знайсці лепшае месца, але савецкі танк адназначна гэць
929 views17:46
Адкрыць / каментаваць
2022-08-26 18:59:57 Станіслаў Шушкевіч - каталік
Зянон Пазняк - каталік
Аляксандр Лукашэнка - праваслаўны-атэіст

Усё лагічна.
929 views15:59
Адкрыць / каментаваць
2022-08-25 21:54:16
Знішчэнне могілак нешта новае? Не. Тое самае рабілі ідэйныя і ідэалагічныя бацькі лукашэнкаўцаў – саветы.

Каля былой вуліцы Грандзіцкай і Каліноўскага знаходзіліся старыя жыдоўскія могілкі XVIII ст. Пасля Другой сусветнай вайны там яшчэ хавалі людзей, але камуністы хутка зачынілі могілкі, а на пачатку 1960-х пабудавалі стадыён "Чырвоны сцяг" (сёння "Нёман").

У час Першай сусветнай на месцы вайсковых могілак з'яўляўся нямецкі комплекс пахаванняў. Пасярэдзіне нават стаяла характэрная пірамідка. Комплекс прастаяў да другіх саветаў, якія зараўнялі бульдозерамі нямецкія магілы, каб расчысціць месца мемарыялу Чырвонай арміі. На іншай частцы быў пабудаваны шматпавярховік.

Каля Вялікай Траецкай былі старыя жыдоўскія могілкі, дзе ляжалі вязні многія гета. Месца пахаванняў закрылі саветы і пабудавалі паркінг.

Насупраць кірхі знаходзіліся новыя лютэранскія могілкі, адчыненыя ў 1883 годзе. У 1960-я яны былі знішчаныя, а на іх месцы пабудаваны дзіцячы садок.
1.0K views18:54
Адкрыць / каментаваць
2022-08-04 21:59:55
Начныя вулічкі Горадні

Фота: hosciechka
319 views18:59
Адкрыць / каментаваць
2022-08-04 17:24:06
Янкі здаровага чалавека і Янкі курца
195 views14:24
Адкрыць / каментаваць
2022-08-04 10:59:56 Уся каларадская кампанія супраць ушанавання бібліятэкі ў Астраўцы ў гонар Адама Мальдзіса, які з'яўляўся адным з нашых самых выдатных навукоўцаў апошніх часоў, зʼяўляецца выдатным прыкладам, як (пра)расійскія сілы чарговы раз хочуць вынішчыць памяць аб нашай культуры, каб пазней заявіць, што ёсць толькі іх расейскія/расійская "культура", а беларускае – гэта максімальна лапці, вёска-калгасы, людовыя (народныя) абрады і ўсё.

Бо як было слушна заўважана ў артыкуле, Мальдзіс "аб’ездзіўшы мноства бібліятэк і архіваў, адшукаў дзясяткі сведчанняў таго, што і тады па-беларуску складаліся і вершы, і цэлыя паэмы, што прадстаўнікі шляхты фіксавалі народную творчую спадчыну і самі спрабавалі пісаць па-беларуску. Вынікі сваіх даследаванняў ён апублікаваў у дзясятках кніжак і артыкулаў".
371 views07:59
Адкрыць / каментаваць
2022-08-03 17:59:56
"Старая Гародня"

Мастак: Алесь Сураў
332 views14:59
Адкрыць / каментаваць
2022-08-03 14:07:43 Цікава, што будуць рабіць чыноўнікі, калі на іх пачнецца паляванне за тое, што іх сваякі маюць карту паляка. А такіх выпадкаў нямала.
534 views11:07
Адкрыць / каментаваць
2022-08-03 11:18:40
Шаноўныя, тут такая інфармацыя пра набор у беларускамоўны клас.

Варта нагадаць, што апошняя беларускамоўная школа ў Горадні была зачыненая ў 1960-я. У 1990-я пачалі адчыняцца беларускамоўныя першыя класы, якія складалі большасць (~76%), але з неасавецкім аўтарытарызмам вярнулася расеізацыя ды амаль уся беларуская адукацыя была вынішчана.
658 viewsedited  08:18
Адкрыць / каментаваць
2022-08-02 21:41:16
русский мир baicca łacinki

Pišuć, što bylaja kantrabandystka i ciapier kacapskaja aktyvistva Bondarava pačala zamahannie z haradzienskimi ukazalnikami na bielaruskaj łacincy. Kab bylo bolš smiešna, jana ličyć, što łacinka - heta prajaŭ kalabaracyi
1.3K viewsedited  18:41
Адкрыць / каментаваць