Get Mystery Box with random crypto!

Уся каларадская кампанія супраць ушанавання бібліятэкі ў Астра | Haradzienski

Уся каларадская кампанія супраць ушанавання бібліятэкі ў Астраўцы ў гонар Адама Мальдзіса, які з'яўляўся адным з нашых самых выдатных навукоўцаў апошніх часоў, зʼяўляецца выдатным прыкладам, як (пра)расійскія сілы чарговы раз хочуць вынішчыць памяць аб нашай культуры, каб пазней заявіць, што ёсць толькі іх расейскія/расійская "культура", а беларускае – гэта максімальна лапці, вёска-калгасы, людовыя (народныя) абрады і ўсё.

Бо як было слушна заўважана ў артыкуле, Мальдзіс "аб’ездзіўшы мноства бібліятэк і архіваў, адшукаў дзясяткі сведчанняў таго, што і тады па-беларуску складаліся і вершы, і цэлыя паэмы, што прадстаўнікі шляхты фіксавалі народную творчую спадчыну і самі спрабавалі пісаць па-беларуску. Вынікі сваіх даследаванняў ён апублікаваў у дзясятках кніжак і артыкулаў".