Get Mystery Box with random crypto!

Знішчэнне могілак нешта новае? Не. Тое самае рабілі ідэйныя і | Haradzienski

Знішчэнне могілак нешта новае? Не. Тое самае рабілі ідэйныя і ідэалагічныя бацькі лукашэнкаўцаў – саветы.

Каля былой вуліцы Грандзіцкай і Каліноўскага знаходзіліся старыя жыдоўскія могілкі XVIII ст. Пасля Другой сусветнай вайны там яшчэ хавалі людзей, але камуністы хутка зачынілі могілкі, а на пачатку 1960-х пабудавалі стадыён "Чырвоны сцяг" (сёння "Нёман").

У час Першай сусветнай на месцы вайсковых могілак з'яўляўся нямецкі комплекс пахаванняў. Пасярэдзіне нават стаяла характэрная пірамідка. Комплекс прастаяў да другіх саветаў, якія зараўнялі бульдозерамі нямецкія магілы, каб расчысціць месца мемарыялу Чырвонай арміі. На іншай частцы быў пабудаваны шматпавярховік.

Каля Вялікай Траецкай былі старыя жыдоўскія могілкі, дзе ляжалі вязні многія гета. Месца пахаванняў закрылі саветы і пабудавалі паркінг.

Насупраць кірхі знаходзіліся новыя лютэранскія могілкі, адчыненыя ў 1883 годзе. У 1960-я яны былі знішчаныя, а на іх месцы пабудаваны дзіцячы садок.