Get Mystery Box with random crypto!

Расія вечна нападае на суседзяў і іншыя краіны – гэты відавочн | Haradzienski

Расія вечна нападае на суседзяў і іншыя краіны – гэты відавочны гістарычны факт варта тлумачыць беларусам, асабліва палітычным неафітам.

Час ад часу ў беларукіх СМІ заўважаецца нейкі эўфемізм, што гэта не Расія і расіяне напалі на Украіну, а нібыта толькі Пуцін. Падобны наратыў спрабуюць прасоўваць "хорошие" расейцы, якіх глядзяць ужо антылукашэнкаўскія, але далей слаба нацыянальна свядомыя і не зусім добра зарыентаваныя ў палітыцы беларусы, хаця нават многія расейскамоўныя ўкраінцы ўжо не вераць расійскім "лібералам" (не ў класічным сэнсе гэтага тэрміну).

Пару тлумачэнняў з прыкладамі. Самая крывавая ў нашай гісторыі вайна, гэта Крывавы патоп – вайна маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча Расіі з Рэччу Паспалітай. Паўстанні Касцюшкі, 1830-31 гг., Каліноўскага 1863-64 гг. былі не супраць цароў, а супраць расійскага панавання, супраць Расійскай Імперыі. Слуцкія паўстанцы ў 1920 годзе змагаліся не толькі з Леніным, а бальшавікамі (саветамі). У 1939-40 гг. фіны змагаліся не са Сталіным, а з саветамі. Паўстанні ў Венгрыі (1956) і Чэхаславаччыне (1968), антысавецкія пасляваенныя супрацівы ў краінах Балтыі, Беларусі, Польшчы, Украіне і іншых былі не проста супраць Сталіна, а супраць савецкай акупацыі. Чачэнцы ў канцы 1990-х змагаліся не з Пуціным (які тады не правіў) і нават не з прэзідэнтам РФ Ельцыным, а з Расіяй. Падобна Грузія ў 2008 годзе. Прыкладаў шмат.

Бо праблема не проста ў маскоўскіх/савецкіх/расійскіх царах, генсеках, прэзідэнтах, а агульна ў Расіі, расіянах і расейцах ды комслексна русском мире. Даўно пара гэта сабе ўсвядоміць як нашы суседзі і іншыя ў рэгіёне, якія жывуць у сваіх свабодных нацыянальных дзяржавах, бо памятаюць сваю гісторыю. Калі беларусы хочуць жыць падобна, таксама павінны гэта зразумець і прыняць як падставу.

Словы Каліноўскага далей актуальныя, хаця мінула больш за паўтары стагоддзя.