Get Mystery Box with random crypto!

Як вядома, саветы не толькі фізічна змагаліся з любымі антысав | Haradzienski

Як вядома, саветы не толькі фізічна змагаліся з любымі антысавецкімі рухамі (беларускім, польскім, літоўскім, украінскім і іншымі), але і памяццю аб іх. Многіх нацыянальных антысавецкіх змагароў камуністы не проста забівалі, але наўмысна пакідалі іх целы ў невядомых месцах, каб не ствараліся месцы памяці. Адначасова, чырвоныя акупанты публічную прастору застаўлялі сваімі ідэалагічнымі помнікамі пра савецкую армію, масава. І ў Беларусі гэта вельмі добра бачна, у тым ліку як запрацавала гэтая прапаганда.

Зрэшты, нядаўнія атакі чырвона-зялёных неасаветаў у дачыненні беларускага антысавецкага змагара Яўгена Жыхара з'яўляюцца даволі свежым прыкладам. Так што апошнія знішчэнні могілак жаўнераў АК (сярод якіх былі таксама беларусы) можна палічыць не проста антыпольскай акцыяй, а агульнай барацьбой русского мира супраць усяго, што не ўпісваецца ў (пра)расейскія наратывы.