Get Mystery Box with random crypto!

У Беларусі знішчылі яшчэ адно месца пахавання жаўнераў Арміі К | Haradzienski

У Беларусі знішчылі яшчэ адно месца пахавання жаўнераў Арміі Краёвай. Гледачы @belsat заўважылі, што зніклі крыжы на брацкіх магілах каля вёскі Качычы Карэліцкага раёну на Гарадзеншчыне.

У студзені 1945 году ў ваколіцах вёскі адбылася бітва пад Равінамі паміж партызанамі Арміі Краёвай і ўнутранымі войскамі НКУС. У ёй загінула 89 чалавек. Менавіта ля Качычаў яны і былі пахаваныя.

Тры дні таму ўлады зраўнялі з зямлёй пахаванні байцоў АК у вёсцы Мікулішкі Ашмянскага раёна. Падняўся розгалас. У беларускім МЗС заявілі, што па дакументах ніякіх вайсковых пахаванняў у тым месцы не было.