Get Mystery Box with random crypto!

Тое, што Косава ў Беларусі, зразумела. Але што з Косава, якое | Haradzienski

Тое, што Косава ў Беларусі, зразумела. Але што з Косава, якое больш на поўдзень?

Нядаўна зноў зрабілася гучна пра косаўскі канфлікт, які не абмінул беларускую інфапрастору. Многія пачалі пісаць на дадзеную тэму праз прызму вораг майго ворага – мой сябра. З аднаго боку гэта лагічна, але не з пункту гледжання паслядоўнасць логікі рэзкай змены межаў.

Яшчэ іншая справа, што карані канфлікту надта глыбейшыя, чым вайна ў 1990-я. Справа ў тым, што Косава – гэта вельмі важны для сербаў рэгіён з гістарычнага пункту гледжання, адна з калысак іх дзяржаўнасці. Там таксама ў 1389 годзе мела славутая бітва на Косавым полі супраць асманаў, якія пазней захапілі Балканы. У XVII ст. наступіла Вялікае перасяленне сербаў, а ў Косава засялялі этнічных албанцаў, якія перавысілі колькасць сербаў ў XIX ст., якраз прыблізна тады і расійскія каланізатары колькасна пачалі перавышаць крымскіх татараў у Крыму. Аднак, самыя вялікія канфлікты пачаліся ў XX ст., ад Балканскіх войнаў на пачатку, да Косаўскай вайны ў канцы. У тым самы стагоддзі (за выключэннем Другой сусветнай і албанска-нямецкага кантролю) тэрыторыя была ў складзе Каралеўства СХС/Югаславіі, дзе пасля вайны Косава мела аўтаномію, асабліва шырокую пасля 1974 года. Таксама за гэты перыяд адзін і другі бок дапускаўся этнічных чыстак. Не выключэнне і раней згаданая вайна ў 1990-я, якая з'яўляецца асобнай, вялікай тэмай. Канешне, канфлікт нікуды не знік, чаго кульмінацыяй аказалася даклярацыя аб незалежнасці ў 2008 года, якая па сённяшні дзень выклікае дыскусіі ў розных краінах.

Шаноўныя, а якое стаўленне ў вас на гэты конт?