Get Mystery Box with random crypto!

2 жніўня 1833 года ў Горадні каля Скідзельскай заставы (сёння | Haradzienski

2 жніўня 1833 года ў Горадні каля Скідзельскай заставы (сёння раён аўтавакзала і п-кт Касманаўтаў) быў павешаны Міхал Валовіч – філарэт і філамат ды рэвалюцыянер, удзельнік паўстання 1830-1831 гг. і кіраўнік сялянскага паўстання на Слонімшчыне. Некалькі тысячаў гарадзенцаў прысутнічала падчас выканання прысуду. Баючыся, што магіла Валовіча можа стаць месцам сімвалічнай памяці, расійскі назначэнец Мураўёў "вешальнік" загадаў перахаваць яго цела ўпотай і ноччу. Памяць пра Валовіча нагадваў крыж, які быў усталяваны каля былой уніяцкай царквы, пабудаванай сям'ёй Валовічаў у Парэчча. Нягледзячы, што ў 2003 годзе поп Маскоўскага патрыярхату загадаў выкапаць крыж, памятны знак быў знойдзены і ўсталяваны на мясцовых могілках.