Get Mystery Box with random crypto!

budzma.org

Лагатып тэлеграм-канала budzmaby — budzma.org B
Лагатып тэлеграм-канала budzmaby — budzma.org
Адрас канала: @budzmaby
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.51K
Апісанне з канала

Тэлеграм-канал грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!». Актуальна, цікава і з сэнсам!
Тэлеграм-бот "Будзьма разам": https://is.gd/uaVZjX
Па ўсіх пытаннях пішыце на adv.budzma@gmail.com ці ў бот для зваротнай сувязі @BudzmaSuviaz_Bot

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 7

2022-08-30 16:27:00
«Гатова чакаць ад сябе чаго заўгодна». Ганна Янкута расказала, як пасля «ката Шпрота» напісала «Канстытуцыю»

«Мяне заўсёды цікавіла літаратура, колькі сябе помню, — расказвае пра сябе перакладчыца і пісьменніца Ганна Янкута. — Калі я вучылася ва ўніверсітэце на філалагічным аддзяленні, мне хацелася зразумець, як літаратура функцыянуе: што ўплывае на яе развіццё, чаму з’яўляюцца новыя жанры, а аўтары і аўтаркі пішуць так, а не іначай». Зараз у актыве ў Ганны — дысертацыя па фемінізме і літаратуры, пяць кніжак пра ката Шпрота і паэтычны зборнік «Канстытуцыя».

Як перакладчыца стала пісаць прозу для дзяцей і паэзію для дарослых, чытайце ў інтэрв'ю па спасылцы :

https://budzma.org/news/yankuta-pra-napisanne-knig.html
524 views13:27
Адкрыць / каментаваць
2022-08-30 15:56:00
У Капыльскім музеі будзе захоўвацца калекцыя ўнікальных манет. Іх канфіскавалі пры спробе нелегальна вывезці з Беларусі

111 старажытных манет часоў ВКЛ і Рэчы Паспалітай агульным коштам больш за 43 тысячы рублёў.

Як з нацыянальнага аэрапорта каштоўнасць трапіла ў Капыль, чытайце па спасылцы :

https://budzma.org/news/u-kapylskim-muzei-budze-zakho-vatstsa-.html
519 views12:56
Адкрыць / каментаваць
2022-08-30 15:15:00
Запушчана петыцыя супраць знішчэння гістарычнага даху музея-майстэрні Заіра Азгура

Стваральнікі петыцыі патрабуюць спыніць рамонт даху, які ідзе ў гэтыя дні, бо ён змяняе гістарычнае аблічча будынка.

Падрабязнасці тут https://budzma.org/news/petytsyya-muzeya-maysterni-azgura.html
517 viewsedited  12:15
Адкрыць / каментаваць
2022-08-30 14:45:00
Віталь Скалабан і Карусь Каганец: разблытванне гістарычных сюжэтаў . Таямніцы фонду № 500

Людміла Рублеўская вывучае архівы і расказвае, як гісторык Віталь Скалабан даследаваў жыццё мастака і пісьменніка Каруся Каганца.

«Мала гаманлівы на людзях, ён больш маўчаў, слухаў уважна і думаў. Але досыць зачапіць любое з палітычных ці культурных пытанняў, блізкіх справе беларускага адраджэння, як гэты кволы здароўем (пасля выхаду з турмы ён часта хварэў) чалавек перараджаўся. З надзвычайным тэмпераментам, з надзвычайна палкім сэрцам прамаўляў тады дзядзька Карусь Каганец».

Чытайце матэрыял па спасылцы :

https://budzma.org/news/vital-skalaban-i-karus-kaganets.html
518 views11:45
Адкрыць / каментаваць
2022-08-30 14:15:00
Раман Альгерда Бахарэвіча «Сарока на шыбеніцы» трапіў у кароткі спіс цэнтральнаеўрапейскай літаратурнай прэміі Angelus

У чэрвені ў доўгі спіс журы абрала 14 кніг са 100. Сёння з 14 засталося толькі 7.

Падрабязней тут https://budzma.org/news/raman-bakharevicha-karotki-spis.html
556 views11:15
Адкрыць / каментаваць
2022-08-30 13:45:00 Цэхі і царкоўныя брацтвы – вытокі беларускай салідарнасці. Новае відэа пра ўладкаванне беларускага горада ад Мікіты Моніча

Аўтар Youtube-канала «Каля культуры» прапануе паглядзець на правобразы сучасных некамерцыйных арганізацый і даведацца, які ў беларусаў досвед самакіравання.

Глядзіце відэа па спасылцы:

567 views10:45
Адкрыць / каментаваць
2022-08-30 13:15:00
Як выглядаў і працаваў водаправод у Гродне ў сярэдзіне XVII стагоддзя

Першым у Гродне гісторыкі лічаць водаправод 1629 года. Яго за свае сродкі пабудаваў купец з Караляўца (сёння — Калінінграда) Ганус Фандэберг, які ў той час быў у Гродне бурмістрам. Ваду для гэтай сістэмы падавалі з Гараднічанкі з дапамогай адмысловага кола і дастаўлялі па трубах у кірунку замка і гарадскога рынка.

Падрабязней пра драўляны водаправод чытайце ў матэрыяле
559 views10:15
Адкрыць / каментаваць
2022-08-30 11:45:00 Андрэй Хадановіч у сваім новым роліку абгрунтоўвае думку, чаму «рускую літаратуру» як прадмет трэба прыбраць з беларускай школы

У відэа паэт разважае пра вайну, Расійскую імперыю і месца ў ёй рускай літаратуры.

Глядзіце тут

620 views08:45
Адкрыць / каментаваць
2022-08-30 11:10:00
У Беларускім Моладзевым Хабе ў Варшаве цяпер можна купіць беларускамоўныя кнігі

Гэта пераклады сусветнай літаратуры, а таксама кнігі беларускіх аўтараў і аўтарак.

https://budzma.org/news/kupits-belaruskamonyya-knigi.html
886 views08:10
Адкрыць / каментаваць
2022-08-30 10:33:53
Атмасфера Сярэднявечча: да Дня Гродна ў парку Жылібера з’явіцца сапраўдны рыцарскі кірмаш

3 верасня ў 12:00 парк Жылібера пагрузіцца ў сапраўдную атмасферу Сярэднявечча. Тут злучыцца некалькі эпох: з XIV па XVII стагоддзі.

Падрабязней пра праграму і цікавосткі мерапрыемства чытайце ў артыкуле па спасылцы :

https://budzma.org/news/atmasfera-syarednyavechcha.html
633 views07:33
Адкрыць / каментаваць