Get Mystery Box with random crypto!

budzma.org

Лагатып тэлеграм-канала budzmaby — budzma.org B
Лагатып тэлеграм-канала budzmaby — budzma.org
Адрас канала: @budzmaby
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.51K
Апісанне з канала

Тэлеграм-канал грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!». Актуальна, цікава і з сэнсам!
Тэлеграм-бот "Будзьма разам": https://is.gd/uaVZjX
Па ўсіх пытаннях пішыце на adv.budzma@gmail.com ці ў бот для зваротнай сувязі @BudzmaSuviaz_Bot

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 10

2022-08-02 17:30:00
Дзеці Малога Егіпта: як цыганы з беларусамі ўжываліся

Князь Пане Каханку ставіўся з цікавасцю да звычаяў цыган, пад яго патранатам у Міры была заснаваная рэзідэнцыя цыганскага караля,
у СССР існавалі цэлыя цыганскія калгасы,
а ў Віцебску ў 1930-я нават дзейнічала цыганская школа-сямігодка.

Калі цыганы з’явіліся на беларускіх землях, прычым тут Егіпет і як складваліся адносіны цыганоў з месцічамі — матэрыял Змітра Пілецкага :

budzma.org/news/dzetsi-maloga-egipta.html
592 views14:30
Адкрыць / каментаваць
2022-08-02 17:00:00
Некалькі гісторый з жыцця Янкі Брыля

Аўтар рамана «Птушкі і гнёзды», шэрагу аповесцяў, апавяданняў і процьмы мініяцюр, сааўтар — разам з Алесем Адамовічам і Уладзімірам Калеснікам — знакамітай кнігі «Я з вогненнай вёскі...», Іван Антонавіч вылучаўся не адным толькі літаратурным талентам — у дадатак ён быў сумленным і прыстойным чалавекам

Пра гэта сведчыць падборка кароткіх і трапных гісторый з жыцця пісьменніка :
budzma.org/news/zavyashchanne-yanki-brylya.html
598 views14:00
Адкрыць / каментаваць
2022-08-02 16:30:00
У свой дзень нараджэння Наста Дашкевіч папрасіла ў падарунак малітваў за Змітра

«У свой дзень народзінаў я хачу падзякаваць усім, хто побач і падтрымлівае адзін аднога ў цёмныя часы», — піша Наста ў Фэйсбуку.

budzma.org/news/nasta-dashkevich-malitva-za-zmitra.html
638 views13:30
Адкрыць / каментаваць
2022-08-02 16:06:12
У Мінску адкрылася выстава да юбілею Пімена Панчанкі

23 жніўня з дня нараджэння паэта споўніцца 105 гадоў.

На выставе можна даведацца пра жыццё паэта і ўбачыць рэдкія дакументы : budzma.org/news/vystava-da-yubileyu-panchanki.html

Фота: planetabelarus.by
152 views13:06
Адкрыць / каментаваць
2022-08-02 15:41:12
Сёння Ілля — свята ў гонар апекуна земляробаў і абаронцы ад нячыстай сілы.

З Іллі пачыналі жніво. Таксама ладзілі талаку, каб накасіць травы для ўдоў.

Дарэчы, чаму б не скарыстацца нагодай і сёння?

Можна сабрацца з сябрамі і дапамагчы семьям палітзняволеных альбо разам прыбраць ваш любімы сквер ці бераг бліжэйшага вадаёма. І справу карысную зробіце, і з сябрамі пабачыцеся. Бо ў сённяшняй мітусні звычайна ні ў каго не хапае часу і натхнення на жывыя сустрэчы.

Больш пра жнівеньскія традыцыі беларусаў чытайце тут:
Што і як беларусы адзначалі ў жніўні


Фота Наталлі Ярмалінскай
254 views12:41
Адкрыць / каментаваць
2022-08-02 15:15:32
Арганізатары беларускіх танцаў у Тбілісі: «Традыцыйная культура карысная для здароўя: гэта добрая тэрапія і падтрымка ў час эмігранцкіх дэпрэсіўных пакут»

«Будзьма!» паразмаўляла з Сяргеем і Марыяй Латашавымі пра асаблівасці беларускіх танцаў у Тбілісі, важнасць адносінаў партнёраў у пары і пра тое, чаму танец — гэта заўсёды пра ментальную блізкасць і хімію.

Сяргей Латышаў: «Танец — гэта маленькае жыццё і моцныя пачуцці. Ёсць анекдот — мы сталі ў пару, я паглядзела яму ў вочы, абняліся, я ўжо павяла дзяцей у сад — і тут танец скончыўся. Увесь наш арганізм — хімія. Эмацыйны фон падчас танцу можна параўнаць з тымі ж адчуваннямі, што і закахацца, лічы — такая легальная магчымасць здрады на некалькі хвілін. А пасля танец сканчваецца, і з ім — пачуцці партнёраў».

Пачытайце натхняльнае інтэрв'ю з Сяргеем і Марыяй, і вам дакладна захочацца заняцца беларускімі народнымі танцамі : https://budzma.org/news/arganizatary-belaruskikh-tantsau.html
279 viewsedited  12:15
Адкрыць / каментаваць
2022-08-02 14:30:00
Неверагодная Надзея Сёння вакалістцы гурта Irdorath, палітзняволенай Надзеі Калач спаўняецца 33 гады

Музыка-мультыінструменталістка і паэтка адзначае дзень нараджэння за кратамі. Яе затрымалі роўна год таму на лецішчы пад Мінскам падчас святкавання дня нараджэння разам з іншымі музыкамі і гасцямі.

З інтэрв'ю Надзеі, запісанага ў 2020-м:
Калі пераможам, думаю, уся краіна асушыць запас шампанскага. Яшчэ думаю, што з’явіцца новае свята, калі людзі будуць выходзіць на маршы, збірацца дворыкамі.

Прыгадваем, за што затрымалі Надзею і яе цытаты пра будучыню: budzma.org/news/neveragodnaya-nadzeya.html

Падтрымайце Надзею лістамі: ПК № 4, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, 246035 Надзеі Робертаўне Калач.
332 viewsedited  11:30
Адкрыць / каментаваць
2022-08-02 13:51:11
У Фаніпалі з'явіліся 13 муралаў з чырванакніжнымі жывёламі Беларусі

Арэшнікавая соня, белая блакітніца, барсук, чорны бусел і іншыя рэдкія жывёлы ўпрыгожылі фасады жылых дамоў.

Вось як гэта выглядае : budzma.org/news/13-muralau.html
388 views10:51
Адкрыць / каментаваць
2022-08-02 13:21:11
На гэтым тыдні пачнуць судзіць вядомага гродзенскага музыку Юрыя Грыгера

Ён быў затрыманы за абразу міліцыянта, судзіць будуць Юрыя ў судзе Ленінскага раёна Гродна.

budzma.org/news/pachnuts-sudzits-grygera.html
402 views10:21
Адкрыць / каментаваць
2022-08-02 12:50:00
У Астраўцы ўсё ж не будзе бібліятэкі імя Адама Мальдзіса

Прысваенне ўстанове гэтага імя прыпынілі.

Чаму Гродзенскі аблвыканкам перадумаў, чытайце па спасылцы:

budzma.org/news/ne-budze-bibliyateki-maldzisa.html
429 viewsedited  09:50
Адкрыць / каментаваць