Get Mystery Box with random crypto!

budzma.org

Лагатып тэлеграм-канала budzmaby — budzma.org B
Лагатып тэлеграм-канала budzmaby — budzma.org
Адрас канала: @budzmaby
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.51K
Апісанне з канала

Тэлеграм-канал грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!». Актуальна, цікава і з сэнсам!
Тэлеграм-бот "Будзьма разам": https://is.gd/uaVZjX
Па ўсіх пытаннях пішыце на adv.budzma@gmail.com ці ў бот для зваротнай сувязі @BudzmaSuviaz_Bot

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 2

2022-09-02 13:49:57
Прысуд Таццяне Вадалажскай пакінулі без зменаў

«Зараз чакаю, калі мне прыйдзе позва ў папраўчую інспекцыю. Чакаю таго, што называюць "хіміяй", там абмежаванне свабоды з працаўладкаваннем», — распавяла сацыёлаг, каардынатарка «Лятучага ўніверсітэту» праваабаронцам.

https://budzma.org/news/prysud-vadalazhskay-pakinuli.html
329 views10:49
Адкрыць / каментаваць
2022-09-02 13:17:03
Новы выпуск праекта "Літаратурная Беларусь"!

На старонках:

«Янка Брыль: паэт у прозе» – згадкі Міколы АЎРАМЧЫКА пра сябра.
ЮБІЛЕЙ: 105-годдзе Пімена ПАНЧАНКІ.
ПЕРАКЛАД: апавяданне «Большасць» Дзмітрыя БЫКАВА
ПАЭЗІЯ: вершаваныя нізкі Анатоля і Васіля ДЭБІШАЎ
ЧЫТАЛЬНЯ: аповед «Златка» Людмілы АНДЗІЛЕЎКА
ПАЭЗІЯ: нізка вершаў «Камяню сёння стала няўлежна»
Марыі БАРАВІК
ПРОЗА: мроя «Чырвоныя гладыятары» Лявона ВАЛАСЮКА
ФОРУМ: эсэ «Горад маланак» Вечаслава КАЗАКЕВІЧА
і «Евангельскія матывы» Паўла КАСПЯРОВІЧА
ДЗЕЦЯМ: паэтычныя «Колеры вясёлкі» Ганны ЯНКУТА
СВЕТ: навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа.

Нагадваем, сябры!
Гэты і ўсе папярэднія нумары можна пачытаць спампаваўшы іх pdf-версію па спасылцы!

#літаратурнаяБеларусь
36 views10:17
Адкрыць / каментаваць
2022-09-02 13:01:57
У мінскім Батанічным садзе з’явіцца экспазіцыя «Японскі сад» і экалаўка з перапрацаванага пластыку

«Японскі сад» будуць рыхтаваць цягам 2022-2023 гг., а экалаўку прэзентуюць ужо ў гэтыя выхадныя падчас пікніка Vulitsa Ezha.

https://budzma.org/news/u-minskim-batanichnym-sadze-.html
154 views10:01
Адкрыць / каментаваць
2022-09-02 12:25:57
Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам.

Гарадскі пікнік у Мінску, анлайн-дыктоўка па беларускай мове, кірмаш у Палацы Радзівілаў, маркеты і спектаклі у розных гарадах Беларусі і Польшчы — выбірайце мерапрыемствы на свой густ

Афіша на ўік-энд

Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!

А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.
234 viewsedited  09:25
Адкрыць / каментаваць
2022-09-02 11:45:57
«Забракавалі тэрмабялізну і кубак». Андрэя Кузнечыка этапавалі ў Наваполацкую калонію

Ліст са штэмпелем гэтай установы атрымала жонка палітзняволенага Алеся Рак.

Напісаць ліст журналісту цяпер можна па адрасе:
ПК № 1, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, 211440, Кузнечыку Андрэю Аляксеевічу.

https://budzma.org/news/-kuznechyka-etapavali.html
266 viewsedited  08:45
Адкрыць / каментаваць
2022-09-02 11:09:57
«Цоя — слабо, але ход вашых думак правільны»

Што граюць вулічныя выканаўцы ў Мінску і ці праўда, што такіх артыстаў у сталіцы засталося на тры дні?

Рэпартаж з падземных пераходаў па спасылцы :

https://budzma.org/news/tsoya-slabo.html
333 viewsedited  08:09
Адкрыць / каментаваць
2022-09-02 10:37:37
Выдавецтва «Беларусь» выпусціла беларускі адрыўны каляндар «Родны край» на 2023 год

https://budzma.org/news/rodny-kray-na-2023.html
384 views07:37
Адкрыць / каментаваць
2022-09-02 09:26:59
Баранавіцкі краязнаўчы музей загаварыў на «зразумелай мове»

«Зразумелая мова» прызначана для тых, хто мае цяжкасці ў чытанні і разуменні тэксту. Такі фармат — яшчэ адзін інструмент для стварэння безбар’ернага асяроддзя.

Падрабязней чытайце ў артыкуле па спасылцы :

https://budzma.org/news/muzey-zagavaryu-na-zrazumelay-move.html
217 views06:26
Адкрыць / каментаваць
2022-09-02 09:05:13
2 верасня 1621 г. пачалася бітва пад Хоцінам

Хоцінская бітва адбывалася ў час вайны Рэчы Паспалітай і Турцыі. Гэтае сутыкненне каля ўкраінскіх Чарнаўцоў перадвызначыла геапалітычны расклад ва ўсёй Усходняй Еўропе на доўгія гады наперад. Вырашальную ролю ў ім адыграў наш зямляк — гетман Ян Хадкевіч.

Бітва лічыцца трыумфам гусарыі — тых самых «крылатых гусараў» Рэчы Паспалітай, якія раз за разам адбівалі атакі туркаў. Украінскія казакі таксама былі на баку РП, таму гэта — супольная перамога. Паводле легенды, напрыканцы бітвы ў лагеры абаронцаў заставалася ўсяго адна бочка пораху... але турэцкі султан не вытрымаў, папрасіў міру.

Перамовы аб замірэнні скончыліся 9 кастрычніка 1621 года. Паводле дамовы, туркі больш не прэтэндавалі на землі Рэчы Паспалітай. Больш агульна — турэцкі план захопу Еўропы пацярпеў крах, а ў самой Асманскай імперыі пачаўся крызіс ды дзяржаўны пераварот: Асман ІІ быў задушаны.

@Budzmaorg
266 views06:05
Адкрыць / каментаваць
2022-09-02 08:31:04
@Budzmaorg
306 views05:31
Адкрыць / каментаваць