Get Mystery Box with random crypto!

budzma.org

Лагатып тэлеграм-канала budzmaby — budzma.org B
Лагатып тэлеграм-канала budzmaby — budzma.org
Адрас канала: @budzmaby
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.51K
Апісанне з канала

Тэлеграм-канал грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!». Актуальна, цікава і з сэнсам!
Тэлеграм-бот "Будзьма разам": https://is.gd/uaVZjX
Па ўсіх пытаннях пішыце на adv.budzma@gmail.com ці ў бот для зваротнай сувязі @BudzmaSuviaz_Bot

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 6

2022-08-31 12:12:00
«Рыжскі мір 1921 года і Беларусь» — новае выданне Інстытута гісторыі НАН Беларусі

Выданне ўяўляе сабой матэрыялы трох навуковых форумаў, якія летась прайшлі ў Інстытуце гісторыі, Акадэміі навук і Акадэміі кіравання.

https://budzma.org/news/novae-vydanne-instytuta-gistoryi-.html
582 views09:12
Адкрыць / каментаваць
2022-08-31 11:31:59
Культуролаг Алесь Суша запрашае на цыкл лекцый пра жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны

Лекцыі «Галоўныя кнігі Беларусі» пройдуць 7, 14 і 21 верасня ў Мінску. Для ўдзелу трэба зарэгістравацца.

Падрабязнасці — па спасылцы https://budzma.org/news/susha-zaprashae-na-tsykl-lektsyy.html
905 views08:31
Адкрыць / каментаваць
2022-08-31 10:23:48
«Я не купляю амаль нічога». Колькі каштуе беларусам сабраць дзяцей у школу за мяжой?

Для беларускіх бацькоў падрыхтоўка дзіцяці да новага навучальнага года часта становіцца асобнай нагодай наведаць псіхолага.

Але ці паўсюль гэты працэс прыносіць так шмат клопатаў?

Падрабязней чытайце ў артыкуле па спасылцы :

https://budzma.org/news/kolki-kashtue-belarusam-sabrats-dzyatsey-u-shkolu-za-myazhoy.html
625 views07:23
Адкрыць / каментаваць
2022-08-31 09:05:09
31 жніўня 1432 г. пачалася Грамадзянская вайна ў ВКЛ

Падставай для пачатку вайны паслужыў замах на вялікага князя Свідрыгайлу, які адбыўся амаль 600 гадоў таму ў Ашмянах.

Уночы з 31 жніўня на 1 верасня літоўскія князі Жыгімонт Кейстутавіч і Сямён Гальшанскі паспрабавалі забіць Свідрыгайлу, а па сутнасці ўчынілі дзяржаўны пераварот, што прывёў да грамадзянскай вайны ў краіне ў 1432–1438 гадах.

Рэч у тым, што пасля смерці Вітаўта Вялікага ў 1430 годзе вялікім літоўскім князем быў абраны Свідрыгайла, які быў даўнім супернікам і Вітаўта, і Ягайлы, а таксама праціўнікам уніі з польскай каронай. У часе свайго ўладарства ён імкнуўся праводзіць максімальна незалежніцкую палітыку.

Жыгімонт Кейстутавіч належаў да так званай «прапольскай партыі», якая бачыла толькі плюсы ад уніі з палякамі і хацела яшчэ больш паскорыць інтэграцыйныя працэсы паміж дзвюма дзяржавамі. І вось у красавіку 1432 года ён аднавіў дзяржаўную унію з Польшчай, якая была скасавана Свідрыгайлам. А потым перайшоў да больш рашучых дзеянняў.
632 viewsedited  06:05
Адкрыць / каментаваць
2022-08-31 08:30:28
@Budzmaorg
598 views05:30
Адкрыць / каментаваць
2022-08-30 21:00:00 Асноўнае за 30 жніўня:

Чаму Усяслаў Чарадзей абраў Полацк, а не Кіеў?

З’явіўся бясплатны беларускі музычны сайт, дзе размешчана больш 4000 песень, беларускія аўдыякнігі і казкі

Куды падзеліся забытыя мары?

«Гатова чакаць ад сябе чаго заўгодна». Ганна Янкута расказала, як пасля «ката Шпрота» напісала «Канстытуцыю»

У Капыльскім музеі будзе захоўвацца калекцыя ўнікальных манет. Іх канфіскавалі пры спробе нелегальна вывезці з Беларусі

Запушчана петыцыя супраць знішчэння гістарычнага даху мемарыяльнага музея-майстэрні Заіра Азгура

Віталь Скалабан і Карусь Каганец: разблытванне гістарычных сюжэтаў. Таямніцы фонду № 500

Падляскія замалёўкі: шляхам Кастуся Каліноўскага

Сёння 102 гады з дня нараджэння вядомага мульціплікатара з Мінска Леаніда Шварцмана. Ён стварыў вобраз Чабурашкі

Раман Альгерда Бахарэвіча «Сарока на шыбеніцы» трапіў у кароткі спіс цэнтральнаеўрапейскай літаратурнай прэміі Angelus

Цэхі і царкоўныя брацтвы – вытокі беларускай салідарнасці. Новае відэа пра ўладкаванне беларускага горада ад Мікіты Моніча

Як выглядаў і працаваў водаправод у Гродне ў сярэдзіне XVII стагоддзя

Андрэй Хадановіч у сваім новым роліку абгрунтоўвае думку, чаму «рускую літаратуру» як прадмет трэба прыбраць з беларускай школы

У Беларускім Моладзевым Хабе ў Варшаве цяпер можна купіць беларускамоўныя кнігі

Атмасфера Сярэднявечча: на дзень горада ў гродзенскім парку Жылібера будзе працаваць сапраўдны рыцарскі кірмаш

«Мой дом згарэў». Новы верш ад Насты Кудасавай


Калі вам ёсць, што распавесці — пішыце ў наш бот: @BudzmaSuviaz_Bot
391 views18:00
Адкрыць / каментаваць
2022-08-30 19:00:00 Чаму Усяслаў Чарадзей абраў Полацк, а не Кіеў?

Герой новага выпуску «Гісторыі за 5 хвілін» — легендарны полацкі князь Усяслаў Чарадзей , будаўнік Сафійскага сабора і, паводле старажытных летапісаў, — уладальнік звышнатуральных здольнасцяў (кажуць, мог ператварацца ў ваўка ).

Чаму князь меў такую загадкавую мянушку — Чарадзей?
Чаму пра Усяслава Чарадзея летапісцы суседніх дзяржаў часам пісалі больш, чым пра ўласных князёў?
Як князь патрапіў у астрог старога Мінска?
Якім чынам Усяслаў патрапіў на Кіеўскі сталец і чаму адмовіўся ад яго на карысць Полацкага княства?

На гэтыя пытанні адкажа доктар гістарычных навук, прафесар Алесь Краўцэвіч.

Глядзіце выпуск па спасылцы

Усе ролікі відэапраекта «Гісторыя за 5 хвілін»

@Budzmaby
481 views16:00
Адкрыць / каментаваць
2022-08-30 18:30:00
Сёння 102 гады з дня нараджэння вядомага мультыплікатара з Мінска Леаніда Шварцмана. Ён стварыў вобраз Чабурашкі

Героі яго мультфільмаў часта гуляюць па старым Мінску, па яшчэ не зруйнаванай вуліцы Няміга.

https://budzma.org/news/102-gady-leanida-shvartsmana.html
473 views15:30
Адкрыць / каментаваць
2022-08-30 18:06:03
Куды падзеліся забытыя мары?

Алесь Тодараў на budzma.org разважае над тым, дзе шукаць свае ранейшыя амбітныя планы і што рабіць, калі іх наогул няма .

Хуткая псіхалагічная дапамога — па спасылцы https://budzma.org/news/kudy-padzelisya-zabytyya-mary-.html
479 views15:06
Адкрыць / каментаваць
2022-08-30 17:25:01
З’явіўся бясплатны беларускі музычны сайт, на якім больш за 4000 песень, беларускія аўдыякнігі і казкі

«Поўная свабода. Глядзіце ў любы час і ў любым месцы. З любой прылады. Стрым музыкі ў браўзеры, на тэлефоне, планшэце, Smart TV, кансолях, Chromecast, Apple TV і іншых», — пішуць стваральнікі.

https://budzma.org/news/byasplatny-belaruski-muzychny-sayt.html
526 viewsedited  14:25
Адкрыць / каментаваць