Get Mystery Box with random crypto!

budzma.org

Лагатып тэлеграм-канала budzmaby — budzma.org B
Лагатып тэлеграм-канала budzmaby — budzma.org
Адрас канала: @budzmaby
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.51K
Апісанне з канала

Тэлеграм-канал грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!». Актуальна, цікава і з сэнсам!
Тэлеграм-бот "Будзьма разам": https://is.gd/uaVZjX
Па ўсіх пытаннях пішыце на adv.budzma@gmail.com ці ў бот для зваротнай сувязі @BudzmaSuviaz_Bot

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 138

2022-04-20 18:00:00
Часопіс ARCHE ладзіць шчодры велікодны распродаж

Шчодры велікодны распродаж: мінус 5 рублёў на любое папяровае выданне.

https://budzma.org/news/chasopis-arche.html
430 views15:00
Адкрыць / каментаваць
2022-04-20 17:25:57
Беларусы стварылі платформу для аднаўлення ментальнага здароўя пацярпелым ад вайны ва Украіне

Беларусы распрацавалі спецыльную платформу WEMAYHELP 2.0., якая дапамагае пацярпелым ад вайны ва Украіне справіцца з праблемамі ментальнага здароўя, такімі як трывога, пытанні самарэалізацыі, цялесныя заціскі пасля перажытага траўматычнага вопыту.

https://budzma.org/news/belarusy-stvaryli-platformu.html
427 views14:25
Адкрыць / каментаваць
2022-04-20 16:48:21
«Ой, у лузі червона калина...». Маргарыта Ляўчук і Андрэй Павук праспявалі песню сечавых стральцоў

Сёння на ютуб-канале опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук адзбудзецца прэм’ера кліпа на ўкраінскую народную песню «Ой, у лузі червона калина», якую яна выканала пад гітарны акампанемент блогера Андрэя Павука.

https://budzma.org/news/oy-u-luzi.html
450 views13:48
Адкрыць / каментаваць
2022-04-20 16:42:36 Каля 15 гадзін Аксана Колб патэлефанавала блізкім і паведаміла, што яе змяшчаюць у ІЧУ да 10 сутак. З якой нагоды і па якой справе, па-ранейшаму невядома.
453 views13:42
Адкрыць / каментаваць
2022-04-20 14:17:18
Рэдактарку газеты «Новы Час» Аксану Колб забралі на допыт у СК

Як паведамілі блізкія Аксаны Колб, група сілавікоў са шчытамі і кувалдамі прыехала сёння ў кватэру, дзе яна жыве.

https://budzma.org/news/kolb-dopyt.html
510 views11:17
Адкрыць / каментаваць
2022-04-20 12:28:38
Стваральнік агрэгатара беларускамоўных рэсурсаў Mova.how: «Беларускамоўных праектаў становіцца больш, таму што попыт на мову расце»

Нядаўна на абшарах інтэрнэту з’явіўся сайт mova.how і выклікаў вялікі ажыятаж у сацыяльных сетках. Сайт уяўляе сабой калекцыю беларускамоўных разнастайных анлайн-рэсурсаў. Як высветлілася, беларускія карыстальнікі насамрэч чакалі з’яўлення такой пляцоўкі, дзе будуць кампактна сабраны ўсе сайты і дапаможнікі, так ці інакш звязаныя з беларускай мовай.

Пра ідэю стварэння сайта, попыт на беларускасць у грамадстве і сучасныя тэндэнцыі ў беларускім сегменце інтэрнэту пагаварылі з Уладзіславам — маладым праграмістам і заснавальнікам праекта.

https://budzma.org/news/belaruskamounykh-praekta-stanovitstsa-bolsh.html

@Budzmaby
587 viewsedited  09:28
Адкрыць / каментаваць
2022-04-20 11:52:53
«Польскія акупанты і тутэйшыя калабарацыяністы». Касцюшка і Дамейка могуць знікнуць з сайта гродзенскай школы № 8

У красавіку на сайце СШ № 8 Гродна зменяць інфармацыю ў раздзеле «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь». Цяпер там у ліку першых распавядаюць пра Барбару Радзівіл, Тадэвуша Касцюшку і Ігната Дамейку. Інфармацыю зменяць згодна з «нарматыўным прававым дакументам па патрыятычнаму выхаванню навучэнцаў».

https://budzma.org/news/sayt-skholy-grodna.html
572 views08:52
Адкрыць / каментаваць
2022-04-20 10:45:38 Актуальны верш ад Агнявіта.

Напісаны быў да 27 сакавіка, калі адзначаецца Дзень тэатра, але, на жаль, у тым дні мы жывем дагэтуль.

В день театра констатирую факт,
Что остался только один театр.
Самый бездарный —
театр военных действий.

Кулисы в грязи и крови,
Труппа рифмуется с трупами.
Небесный худрук отвернулся
И больше не смотрит на сцену.
Когда город тебя до конца изучит.

Нізку вершаў Агнявіта чытайце ў інтэрнэт-часопісе Таўбін.
513 views07:45
Адкрыць / каментаваць
2022-04-20 10:20:50
«4 перон». Як беларусы наладзілі валанцёрскую дапамогу на кракаўскім вакзале

Беларуская праваабаронца Алена Лапцёнак зараз жыве ў польскім Кракаве. Літаральна адразу пасля прыезду, напачатку сакавіка, яна пайшла на кракаўскі чыгуначны вакзал валанцёрыць, бо проста сядзець і чытаць навіны было немагчыма.

https://budzma.org/news/4-peron-valantsyerskuya-dapamoga.html
506 views07:20
Адкрыць / каментаваць
2022-04-20 09:33:30
Беларускі гурт ЛСП падтрымае ўцекачоў з Украіны

На гэтыя мэты пойдуць сродкі, заробленыя з прэм’еры песні «Ураганы». Песня была напісана яшчэ ў канцы 2021 года, «калі ўсе мы яшчэ жылі ў іншым свеце».

Прэм’ера песні «Ураганы» запланаваная на 22 красавіка.

https://budzma.org/news/belaruski-gurt-lsp-padtrymae-tsekacho-z-ukrainy.html
505 viewsedited  06:33
Адкрыць / каментаваць