Get Mystery Box with random crypto!

budzma.org

Лагатып тэлеграм-канала budzmaby — budzma.org B
Лагатып тэлеграм-канала budzmaby — budzma.org
Адрас канала: @budzmaby
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.51K
Апісанне з канала

Тэлеграм-канал грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!». Актуальна, цікава і з сэнсам!
Тэлеграм-бот "Будзьма разам": https://is.gd/uaVZjX
Па ўсіх пытаннях пішыце на adv.budzma@gmail.com ці ў бот для зваротнай сувязі @BudzmaSuviaz_Bot

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 137

2022-04-21 11:18:17
Памёр беларускі паэт Анатоль Вярцінскі

Яму было 90 гадоў.

Шчырыя спачуванні сям'і, блізкім і ўсім прыхільнікам творчасці Анатоля Ільіча. Рай светлы яго душы.

У 1986–1990 гадах Анатоль Ільіч быў галоўным рэдактарам газеты «Літаратура і мастацтва» — і менавіта ў той перыяд на старонках выдання друкавалася праўда пра Курапаты.

Вершы Анатоля Вярцінскага нязменна рабіліся заўважнымі падзеямі ў беларускай літаратуры, многія з іх пакладзеныя на музыку. А ягоныя пераклады п’ес Лопэ дэ Вегі, Міхаіла Себасцьяна і Віялеты Пальчынскайтэ, а таксама ўласныя п’есы для дзяцей былі пастаўленыя на сцэнах рэспубліканскіх тэатраў.


https://budzma.org/news/pamyer-anatol-vyartsinski.html
532 viewsedited  08:18
Адкрыць / каментаваць
2022-04-21 10:38:11
Ігар Банцэр прайграў суд за камуналку на «хіміі», калі ён там не знаходзіўся

Такое рашэнне сёння вынесла суддзя Вольга Шуманская ў судзе Ленінскага раёна Гродна. Ігар Банцэр плануе абскардзіць гэтае рашэнне.

https://budzma.org/news/igar-bantser-praygra-sud-za-kamunalku.html
135 views07:38
Адкрыць / каментаваць
2022-04-21 09:52:41
У мызыканта «Старога Ольсы» Алеся Чумакова згарэла майстэрня. Ён сам атрымаў моцныя апёкі і просіць дапамогі ў аднаўленні майстэрні

«Я хачу працягваць сваю працу — аднавіць і рэарганізаваць майстэрню у лепшым і больш бяспечным выглядзе. Хачу, каб беларускія гуслі працягвалі граць па ўсім свеце».

https://budzma.org/news/u-myzykanta-staroga-olsy-zgarela-maysternya.html
96 views06:52
Адкрыць / каментаваць
2022-04-21 09:04:04
21 красавіка 1923 г. памёр Ігнат Канчэўскі.

Вядомы беларускі мысляр пайшоў з жыцця ў зусім маладым узросце — яму было ўсяго 27 гадоў.

Ігнат Канчэўскі пісаў эсэ, прозу, публіцыстыку і складаў вершы. Пад псеўданімам Ігнат Абдзіраловіч ён апублікаваў у 1921 годзе знакаміты твор «Адвечным шляхам», дзе паспрабаваў разабрацца з беларускім светаглядам і сітуацыяй дуалістычнасці беларускай душы, якая абумоўлена знаходжаннем на гістарычным памежжы.

Літаратурны крытык Ціхан Чарнякевіч так пісаў пра твор «Адвечным шляхам»: «Будысцкая пустэча і даоскае „нядзеянне“ Канчэўскага перагукаецца з трагізмам існавання беларуса амаль анекдатычна, але гэта жарт гроссмайстара-сэнсэя, скіраваны на тое, каб вучні асэнсавалі яго і крыху падумалі. Над „ліючайся формай“ Канчэўскага думаем дагэтуль — бо штучка з разраду егіпецкага сфінкса і ўсмешкі Джаконды».

Ігнат Канчэўскі жыў і памёр у Вільні.

@Budzmaby
166 views06:04
Адкрыць / каментаваць
2022-04-21 08:30:38
@Budzmaby
225 views05:30
Адкрыць / каментаваць
2022-04-21 08:00:15
@Budzmaby
7 views05:00
Адкрыць / каментаваць
2022-04-20 19:30:00 Асноўнае за 20 красавіка

Экс-дырэктара «Пружанскага палацыка» асудзілі на паўтары гады «хатняй хіміі»

Беларусы стварылі платформу для аднаўлення ментальнага здароўя пацярпелым ад вайны ва Украіне

«Польскія акупанты і тутэйшыя калабарацыяністы». Касцюшка і Дамейка могуць знікнуць з сайта гродзенскай школы № 8

Часопіс ARCHE ладзіць шчодры велікодны распродаж

«4 перон». Як беларусы наладзілі валанцёрскую дапамогу на кракаўскім вакзале

Беларускі гурт ЛСП падтрымае ўцекачоў з Украіны

Стваральнік агрэгатара беларускамоўных рэсурсаў Mova.how: «Беларускамоўных праектаў становіцца больш, таму што попыт на мову расце»

Вайна, у якой Расія падманула саму сябе

Калі вам ёсць, што распавесці — пішыце ў наш бот: @BudzmaSuviaz_Bot
366 views16:30
Адкрыць / каментаваць
2022-04-20 19:00:00
Вайна, у якой Расія падманула саму сябе

Чым усё можа скончыцца, калі пачынаеш верыць ва ўласную прапаганду? Урокі, якія Расія так і не вынесла з гісторыі стогадовай даўніны. Расказваем пра савецка-польскую вайну, памылкі якой паўтарае Расія і сёння.

https://budzma.org/news/vayna-u-yakoy-rasiya-padmanula-samu-syabe.html
391 views16:00
Адкрыць / каментаваць
2022-04-20 18:30:00
Экс-дырэктара «Пружанскага палацыка» асудзілі на паўтары гады «хатняй хіміі»

Як паведамляюць праваабаронцы, 18 красавіка суддзя Ігар Жытко прызнаў былога дырэктара музея Юрыя Зялевіча вінаватым паводле артыкула «Паклёп».

https://budzma.org/news/zialevich-himiya.html
408 views15:30
Адкрыць / каментаваць
2022-04-20 18:00:00
Часопіс ARCHE ладзіць шчодры велікодны распродаж

Шчодры велікодны распродаж: мінус 5 рублёў на любое папяровае выданне.

https://budzma.org/news/chasopis-arche.html
430 views15:00
Адкрыць / каментаваць