Get Mystery Box with random crypto!

budzma.org

Лагатып тэлеграм-канала budzmaby — budzma.org B
Лагатып тэлеграм-канала budzmaby — budzma.org
Адрас канала: @budzmaby
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.51K
Апісанне з канала

Тэлеграм-канал грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!». Актуальна, цікава і з сэнсам!
Тэлеграм-бот "Будзьма разам": https://is.gd/uaVZjX
Па ўсіх пытаннях пішыце на adv.budzma@gmail.com ці ў бот для зваротнай сувязі @BudzmaSuviaz_Bot

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 139

2022-04-20 09:01:04
20 красавіка 1923 г. Вацлаў Ластоўскі падае ў адстаўку

У гэты дзень Вацлаў Ластоўскі, які займаў пасаду прэм’ер-міністра БНР, складае свае паўнамоцтвы.

Народная рада БНР, якую ачольваў Ластоўскі, пасля расколу снежня 1919 года была вымушана выехаць у Коўна. Гэта было абумоўлена тым, што дзеячы займелі праблемы не толькі з бальшавікамі, уладу якіх не прызнавалі, але таксама і з польскімі ўладамі.

Па першым часе літоўцы мелі цікавасць да беларусаў і ўсяляк імкнуліся іх падтрымаць, аднак з часам падтрымка пачала згасаць.

Сыход Ластоўскага з пасады быў абумоўлены таксама і канфліктам у беларускім асяродку — да гэтага яго змушала група Аляксандра Цвікевіча.

Пасля адыходу ад палітычнай дзейнасці Ластоўскі заняўся культурніцкімі і навуковымі справамі, а ў 1927 годзе пераехаў у сталіцу Савецкай Беларусі.

Чытайце яшчэ: Калі і чаму Вацлаў Ластоўскі выправіўся ў сваё апошняе падарожжа?

@Budzmaby
490 views06:01
Адкрыць / каментаваць
2022-04-20 08:30:57
@Budzmaby
563 views05:30
Адкрыць / каментаваць
2022-04-20 08:01:55
@Budzmaby
537 views05:01
Адкрыць / каментаваць
2022-04-19 22:58:34 budzma.by pinned a photo
19:58
Адкрыць / каментаваць
2022-04-19 20:31:10 Асноўнае за 19 красавіка

У Горках затрымлівалі ксяндза Андрэя Кеўліча

Антон Астаповіч пра касцёл у Зембіне: «Выканкаму даўно не да гісторыка-культурнай спадчыны...»

Святлана Курс: «Войны — паскудная забаўка мужчын»

Смаляны: ад Філона Кміты-Чарнабыльскага да замка «Белы Ковель»

5 фраз, якія руйнуюць наша жыццё

Загадка сярэднявечнага каўша, што захоўваецца ў музеі народнага мастацтва ў Раўбічах

Жырмуны: Прывідны замак і анёльская калона ва ўладаннях Геркулеса

Дзіцячая пісьменніца Надзея Ясмінска: «У лік сапраўдных беларусаў цяжэй прабіцца, чым у масонскую ложу»

Калі вам ёсць, што распавесці — пішыце ў наш бот: @BudzmaSuviaz_Bot
594 views17:31
Адкрыць / каментаваць
2022-04-19 20:02:07
“Гісторыя за 5 хвілін”. Адкрываем невядомыя старонкі нашай гісторыі разам з прафесарам Краўцэвічам у новым відэапраекце ад “Будзьма”

Таямніцы мінулага, цікавыя факты, легендарныя асобы, шмат чаго невядомага вам раней з беларускай гісторыі вы зможаце даведацца ад доктара гістарычных навук, прафесара Алеся Краўцэвіча ў новым відэапраекце ад грамадскай кампаніі ”Будзьма беларусамі!” “Гісторыя за 5 хвілін”.

Вас чакае гісторыя развіцця продкаў сучасных беларусаў, іх культура, гісторыя войнаў, пра тое, чаму стужка мінулых часоў у пэўныя моманты паварочвала так, а не іначай.

У стартавым відэа-роліку Алесь Краўцэвіч распавядае пра першых людзей на тэрыторыі сучаснай Беларусі:
што было на нашай зямлі да іх, калі і чаму яны тут з’явіліся;
як жылі і чым займаліся;
чаму так мала вядома пра далёкіх продкаў сучасных беларусаў.

Глядзіце выпуск па спасылцы

Ролікі будуць выходзяць па аўторках на ютуб-канале «Будзьма». Падпісвайцеся, каб не прапусціць!



606 viewsedited  17:02
Адкрыць / каментаваць
2022-04-19 18:30:35
Антон Астаповіч пра касцёл у Зембіне: «Выканкаму даўно не да гісторыка-культурнай спадчыны...»

Беларускае дабраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры звярнулася ў Генеральную пракуратуру.

https://budzma.org/news/astapovich-pra-zembin.html
554 views15:30
Адкрыць / каментаваць