Get Mystery Box with random crypto!

budzma.org

Лагатып тэлеграм-канала budzmaby — budzma.org B
Лагатып тэлеграм-канала budzmaby — budzma.org
Адрас канала: @budzmaby
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.51K
Апісанне з канала

Тэлеграм-канал грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!». Актуальна, цікава і з сэнсам!
Тэлеграм-бот "Будзьма разам": https://is.gd/uaVZjX
Па ўсіх пытаннях пішыце на adv.budzma@gmail.com ці ў бот для зваротнай сувязі @BudzmaSuviaz_Bot

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 8

2022-08-30 09:31:01
«Мой дом згарэў». Новы верш ад Насты Кудасавай

мой дом згарэў. я вынесла з агню
адзіны скарб — напаўжывую мову.
цяпер брыду разгублена, звіню
ў званочак-верш, бяздомная карова.
але так добра ўсцяж ісці адной:
так ззяюць травы, так пяе калоссе...
што ўжо ўсё роўна, хто там ёсць за мной
і колькі там да смерці засталося...

Крыніца: ФБ Насты Кудасавай
643 views06:31
Адкрыць / каментаваць
2022-08-30 09:05:17
30 жніўня 1929 г. памёр Паўлюк Трус

Будучы беларускі паэт нарадзіўся ў 1904 годзе на Уздзеншчыне ў сялянскай сям’і.

Першую адукацыю атрымаў у вясковай школе, дзе таксама спяваў у хоры і маляваў вясковыя краявіды. У 1918–1923 гадах вучыўся ва Уздзенскім вышэйшым пачатковым вучылішчы, дзе пасябраваў з Алесем Якімовічам і Пятром Глебкам. Служыў у Чырвонай Арміі. У 1923–1927 гадах вучыўся ў Беларускім педагагічным тэхнікуме ў Мінску.

Друкавацца пачаў у 1923 годзе. З 1925 года сябар літаратурнага аб’яднання «Маладняк». Быў адным з самых папулярных беларускіх паэтаў другой паловы 1920-х гадоў. Памёр ва ўзросце 25 гадоў ад тыфу.

Паводле згадак сведак, хавалі яго ўсім Менскам. Труну з нябожчыкам неслі з цэнтра горада на руках да самых Вайсковых могілак. Гэта была трагічная падзея, якая на некаторы час з’яднала расколатую ў той час беларускую літаратуру.

@Budzmaorg
620 viewsedited  06:05
Адкрыць / каментаваць
2022-08-30 08:31:15
@Budzmaorg
604 views05:31
Адкрыць / каментаваць
2022-08-30 08:02:00
@Budzmaorg
652 views05:02
Адкрыць / каментаваць
2022-08-03 16:04:59 Народзіны за кратамі

Павіншуйце палітвязняў , якія нарадзіліся ў жніўні
:

Калач Надзея Робертаўна, музыка-мультыінструменталіст, паэтка, вакалістка гурта Irdorath
2 жніўня
ПК № 4. 246 035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

Пушкін Аляксандр Мікалаевіч, мастак, перформер, рэстаўратар
6 жніўня
ПК № 22. 225 295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20

Самусенка Кім Андрэевіч — актывіст, сябра рады грамадскага руху «Дзея», рэканструктар
12 жніўня
ПК № 15. 213 105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183

Марчанка Пётр Пятровіч, музыка гурта Irdorath
16 жніўня
ПК № 3. 211 322, Віцебская вобласць, г. п. Віцьба

Хіневіч Анатоль Уладзіміравіч, праграміст і бард
19 жніўня
ПК № 3. 211 322, Віцебская вобласць, г. п. Віцьба

Такарчук Арцём Уладзіміравіч, архітэктар
20 жніўня
ПК № 15. 213 105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183

Волкаў Сяргей Валер’евіч, актор Палесскага драматычнага тэатра
21 жніўня
ПК № 17. 213 004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8

Белавус Павел Мікалаевіч, стваральнік крамы Symbal. by, культурніцкі менеджар
22 жніўня
СІЗА-1. 220 030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Дзядок Мікалай Аляксандравіч, блогер, актывіст анархічнага руху
23 жніўня
Турма № 1. 230 023, г. Гродна, вул. Кірава, 1

Калач Уладзімір Аляксандравіч, музыка, фронтмэн гурта Irdorath
31 жніўня
ПК № 3. 211 322, Віцебская вобласць, г. п. Віцьба
72 views13:04
Адкрыць / каментаваць
2022-08-03 14:58:59
Ірыне Слаўнікавай прызначылі 5 гадоў зняволення

Журналістку прызналі вінаватай паводле двух крымінальных артыкулаў: ч. 1 арт. 342 — «Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і ч. 1 арт. 361 — «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання, альбо кіраўніцтва такім фармаваннем ці ўваходзячым у яго структурным падраздзяленнем».

budzma.org/news/slaunikavay-pryznachyli-5-gadou.html
225 views11:58
Адкрыць / каментаваць
2022-08-03 14:30:00
У Беларусі стартаваў фотаконкурс для студэнтаў. Прыз — бясплатнае навучанне ў фоташколе ў сапраўдных прафесіяналаў

Пераможцы атрымаюць магчымасць з 20 па 30 жніўня прайсці бясплатны курс ў сапраўдных зорак беларускай фатаграфіі: Сяргея Плыткевіча, Ірэны Гудзіеўскай, Віктара Малышчыца, Сяргея Грыца і Ганны Цясёлкінай.

Навучанне будзе адбывацца ў Краснаборскай пушчы

У якасці бонуса — магчымасць сфатаграфаваць дзікіх жывёл у натуральных умовах

Шукайце падрабязнасці па спасылцы : budzma.org/news/fotakonkurs.html
277 viewsedited  11:30
Адкрыць / каментаваць
2022-08-03 13:49:59
Янка Маўр: бунтар, педагог, пісьменнік

Ці ведалі вы, што творца:

пэўны час пісаў у стол і нават не думаў публікаваць свае творы,
з-за ўдзелу ў нелегальным настаўніцкім з'ездзе некалькі гадоў не мог знайсці сталай працы,
адмовіўся ад свайго сапраўднага імя — Іван Фёдараў — з-за аналогіі са славянскім першадрукаром.

У дзень памяці класіка прыгадваем некаторыя цікавосткі з яго жыцця : budzma.org/news/yanka-maur-buntar.html
345 viewsedited  10:49
Адкрыць / каментаваць
2022-08-03 13:01:25
Беларускамоўны дзіцячы канал «Бэйбус» ухвалены відэахостынгам Youtube

Таксама «Бэйбус» дадалі ў прыкладанне Youtube Kids

Журналіст Сяргей Будкін патлумачыў, чаму гэта важна для канала і пашырэння беларускай мовы :
budzma.org/news/beybus-ukhvaleny-youtube.html
401 views10:01
Адкрыць / каментаваць
2022-08-03 12:32:35
Мсціслаўскага ідэолага пакаралі за неўсталяваную мемарыяльную шыльду беларускаму мовазнаўцу

Краязнаўца і былы педагог Уладзімір Кажамяка дамогся ўшанавання Янкі Бялькевіча (1883-1960) — педагога, даследчыка беларускай мовы, былога дырэктара Мсціслаўскага педтэхнікума, які прайшоў сталінскія лагеры.

Але чыноўнікі паабяцалі, ды потым забыліся : budzma.org/news/ideolaga-pakarali.html
412 viewsedited  09:32
Адкрыць / каментаваць