Get Mystery Box with random crypto!

budzma.org

Лагатып тэлеграм-канала budzmaby — budzma.org B
Лагатып тэлеграм-канала budzmaby — budzma.org
Адрас канала: @budzmaby
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.51K
Апісанне з канала

Тэлеграм-канал грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!». Актуальна, цікава і з сэнсам!
Тэлеграм-бот "Будзьма разам": https://is.gd/uaVZjX
Па ўсіх пытаннях пішыце на adv.budzma@gmail.com ці ў бот для зваротнай сувязі @BudzmaSuviaz_Bot

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 9

2022-08-03 12:04:16
Пра чамаданы і абставіны

Даволі часта я сустракаю пытанне: «Чаму яны не зʼехалі?»

Тут трэба разумець асобы Змітра і Насты і тыя асновы, на якіх яны будуюць жыццё, прымераць іх заплечнікі на свае плечы.

Надзея Гарэцкая піша, чаму ў Насты і Змітра Дашкевічаў не было выбару «з'язджаць або заставацца» : budzma.org/news/pra-chamadany-i-abstaviny.html
404 viewsedited  09:04
Адкрыць / каментаваць
2022-08-03 11:10:14
У Гродне актывістка прарасійскіх поглядаў распачала кампанію супраць дублявання гарадскіх назваў лацінкай

«Разам абаронім краіну ад калабарацыяністаў!», — піша яна. Чым менавіта жанчыну абурае дубляванне назваў гарадскіх аб’ектаў лацінкай згодна з зацверджанымі правіламі, і каго яна лічыць калабарацыяністамі, не зусім зразумела.

Падрабязней ў артыкуле па спасылцы :

https://budzma.org/news/kampaniyu-suprats-dublyavannya.html
485 views08:10
Адкрыць / каментаваць
2022-08-03 10:41:14
«Калі ўсе прымаюць хлусню, яна пасяляецца ў гісторыі і становіцца праўдай»

Эрык Артур Блэр, вядомы як Джордж Оруэл, аўтар галоўнай таталітарнай антыўтопіі, якая не страчвае актуальнасці ўжо больш за 70 гадоў. Неаднойчы ішлі размовы пра яе забарону ў кніжных крамах і бібліятэках. Прапануем нізку перакладаў ягоных цытатаў — з дзённікаў, лістоў, артыкулаў.

Гэта разважанні аб тым, чым насамрэч страшны таталітарны рэжым, гэта думкі пра хлусню і творчасць.

Падрабязней чытайце ў артыкуле па спасылцы:

https://budzma.org/news/kali-use-prymayuts-khlusnyu.html
442 viewsedited  07:41
Адкрыць / каментаваць
2022-08-03 09:49:59
Ці патрэбна беларусам нацыянальная ідэя? Абмяркуюць у Варшаве на круглым стале

Нацыянальная ідэя: ці патрэбна яна беларусам? Якой яна павінна быць?

Ці змянілася нешта з тых часоў, калі яе фармуляваў Ігнат Абдзіраловіч?

Як паўплываў на імідж беларусаў і Беларусі 2020 год?

Што такое быць беларусам сёння?

Вось толькі некаторыя з пытанняў, якія закрануць госці круглага стала «Будзьма беларусамі!».

Дата: 5 жніўня.
Час: 19.00 (час мясцовы)
Месца: Дом спатканняў з гісторыяй, Karowа, 20, Варшава

Падрабязней чытайце ў артыкуле па спасылцы :

https://budzma.org/news/tsi-patrebna-belarusam-natsyyanalnaya-ideya.html
469 views06:49
Адкрыць / каментаваць
2022-08-03 09:01:13
3 жніўня 1971 г. памёр Янка Маўр

Нарадзіўся будучы класік беларускай літаратуры ў 1883 г. у гарадку Лібава (цяпер Ліепая, Латвія). Дзяцінства правёў на Ковеншчыне.

Паступіў у Ковенскае рамеснае вучылішча, а пасля ў настаўніцкую семінарыю. Вучыў дзяцей у вёсцы пад Барысавам. Па запрашэнні Якуба Коласа прыняў удзел у нелегальным з’ездзе настаўнікаў у Мікалаеўшчыне, з-за чаго болей не мог займацца педагагічнай працай.

Пасля Рэвалюцыі вярнуўся да выкладання, таксама працаваў у Наркамаце асветы БССР, Беларускім дзяржаўным выдавецтве.

Ведаем мы сёння Янку Маўра дзякуючы Алесю Якімовічу, першаму сакратару часопіса «Беларускі піонэр». Менавіта ён угаварыў сціплага выкладчыка гісторыі і геаграфіі Івана Міхайлавіча Фёдарава апублікаваць на старонках выдання свае творы. Рэч у тым, што пісьменнік даўно і шмат пісаў у стол і нават не думаў нешта публікаваць.

Першая з публікацый — аповесць «Чалавек ідзе» з’явілася ў нумары «Беларускага піянера» за лістапад 1926 г. і падпісана псеўданімам Янка Маўр.

@Budzmaorg
469 viewsedited  06:01
Адкрыць / каментаваць
2022-08-03 08:31:10
@Budzmaorg
498 views05:31
Адкрыць / каментаваць
2022-08-03 08:01:11
@Budzmaorg
522 views05:01
Адкрыць / каментаваць
2022-08-02 20:01:11 Асноўнае за 2 жніўня:

Арганізатары беларускіх танцаў у Тбілісі: «Традыцыйная культура карысная для здароўя — гэта добрая тэрапія і падтрымка ў час эмігранцкіх дэпрэсіўных пакут»

Неверагодная Надзея. Сёння вакалістцы гурта Irdorath, палітзняволенай Надзеі Калач спаўняецца 33 гады

У Астраўцы ўсё ж такі не будзе бібліятэкі імя Адама Мальдзіса

Улады ліквідуюць «Полацкі яўрэйскі культурны цэнтр». Ён дзейнічаў 30 гадоў

Аляксандар Фядута прызнаў свой удзел у «змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады»

У Фаніпалі намалявалі 13 муралаў з чырванакніжнымі жывёламі Беларусі. Паглядзіце, што атрымалася

«Беларуская мова — як украінская, да якой дадалі магутную бас-калонку»

Дзеці Малога Егіпта: як цыганы з беларусамі ўжываліся

Кароль жэніцца. Ролька Стакгольмская – унікальны дакумент па гісторыі Рэчы Паспалітай

У свой дзень нараджэння Наста Дашкевіч папрасіла ў падарунак малітваў за Змітра

У Мінску адкрылася выстава да юбілею Пімена Панчанкі

Некалькі гісторый з жыцця Янкі Брыля

На гэтым тыдні пачнуць судзіць вядомага гродзенскага музыку Юрыя Грыгера

Пісьменніцкія вандроўкі. Гняздзілава: цень палаца, цень Пушкіна

Калі вам ёсць, што распавесці — пішыце ў наш бот: @BudzmaSuviaz_Bot
610 viewsedited  17:01
Адкрыць / каментаваць
2022-08-02 19:00:00 Горад на балоце паміж дзвюх рэк — гісторыя Брэсцкай зямлі. 16 выпуск «Гісторыі за 5 хвілін»

У новым выпуску прафесар Алесь Краўцэвіч распавядае пра Брэстчыну.

Каму ў Сярэднявеччы належала Брэсцкая зямля?
Чаму горад паўстаў сярод дзвюх рэк на балоце?
Калі Брэстчына стала часткай Вялікага Княства Літоўскага?
Як сапраўды называўся горад і чаму мае такую назву цяпер?
Якую лёсавызначальную унію заключылі ў гэтым горадзе і як паўстала Брэсцкая крэпасць?

Адказы на гэтыя пытанні ў новым роліку #гісторыяза5хвілін.

Глядзіце выпуск па спасылцы

Усе ролікі відэапраекта «Гісторыя за 5 хвілін»

@Budzmaby
620 views16:00
Адкрыць / каментаваць
2022-08-02 18:00:00
Кароль жэніцца. «Ролька Стакгольмская» – унікальны дакумент Рэчы Паспалітай

Адзін з цікавых гістарычных артэфактаў эпохі дынастыі Вазаў — так званая «Ролька Стакгольмская». Гэта малюнак даўжынёй больш за 15 метраў, які паказвае ўезд у Кракаў вясельнай працэсіі караля Жыгімонта III і эрцгерцагіні Канстанцыі Аўстрыйскай 4 снежня 1605 г.

Падрабязнае апісанне помніка мастацтва знойдзеце па спасылцы : budzma.org/news/karol-zhenitstsa.html
583 views15:00
Адкрыць / каментаваць