Get Mystery Box with random crypto!

budzma.org

Лагатып тэлеграм-канала budzmaby — budzma.org B
Лагатып тэлеграм-канала budzmaby — budzma.org
Адрас канала: @budzmaby
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.51K
Апісанне з канала

Тэлеграм-канал грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!». Актуальна, цікава і з сэнсам!
Тэлеграм-бот "Будзьма разам": https://is.gd/uaVZjX
Па ўсіх пытаннях пішыце на adv.budzma@gmail.com ці ў бот для зваротнай сувязі @BudzmaSuviaz_Bot

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 4

2022-09-01 13:59:58
Усяго пяць хвілін – і вашы веды па беларускай гісторыі адразу сягнуць да небывалых вышыняў Да таго ж слухаць сакавітую мову прафесара Алеся Краўцэвіча – суцэльная асалода

Калі вы раптам прапусцілі ці не паспелі паглядзець наша нядаўняе відэа праекта «Гісторыя за 5 хвілін» – самы час гэта выправіць!

Тым больш што гаворка ў ім ідзе пра знакавую і сапраўды прыцягальную постаць беларускай гісторыі – князя Усяслава Чарадзея

Глядзіце відэа па спасылцы

А таксама нагадваем пра Блог Усяслава Чарадзея, які вышаў у 2013 годзе ў выдавецтве «Логвінаў».

Цяпер яго можна спампаваць бясплатна і даведацца ад самога князя, як гэта — быць у скуры ваўка-пярэваратня і кіраваць сярэднявечным Полацкам
606 views10:59
Адкрыць / каментаваць
2022-09-01 13:19:58
«Святы Сямён, гані мух вон!». Народны каляндар беларусаў на верасень

Бадай, найбольш яскравыя культурныя адметнасці кожнага народа можна назіраць праз святы народнага календара: тут і рытуальныя дзеянні, якія паказваюць асноўныя заняткі, і традыцыйная вопратка, і адметнасці кухні, і праявы грамадскіх і роднасных стасункаў...

Выгнанне мух у дзень Сымона, варожбы ў дзень Цудаў, абыход вёскі з жытам на Багач і заканчэнне ўсіх палявых работ на Журавіннік

Трымайце народны каляндар беларусаў на верасень:

https://budzma.org/news/verasen-narodny-kalyandar.html
600 views10:19
Адкрыць / каментаваць
2022-09-01 12:46:57
ТОП прадпрыемстваў, якія атручваюць жыццё беларусаў

Экалагічная арганізацыя «Экадом» склала міні-падборку заводаў, якія асабліва адзначыліся ў псаванні якасці жыцця беларусаў цягам апошніх гадоў :

https://budzma.org/news/top-pradpryemstvay.html
566 views09:46
Адкрыць / каментаваць
2022-09-01 12:06:58
Кожнай Станіславе па лаве

У мінскім Парку сямейных дрэў прайшоў конкурс на найлепшую лаўку. Канкурсанты падышлі да справы з фантазіяй – часам, магчыма, празмернай .

Глядзіце і выбірайце, якая лава вам даспадобы :

https://budzma.org/news/kozhnay-stanislave-pa-lave.html
582 views09:06
Адкрыць / каментаваць
2022-09-01 11:30:58
Параўналі гербы з «Game of Thrones» са старажытнымі беларускімі. Вы будзеце здзіўленыя!

На экраны свету пачаў выходзіць працяг самага папулярнага серыяла ў гісторыі — «Гульня Тронаў». Новы кінапрадукт мае назву «Дом Дракона» і распавядае пра дом Таргарыенаў яшчэ да падзеяў «Game of Thrones». Кожная вялікая сям’я ў серыяле мае свой герб.

Павел Хадзінскі знайшоў адпаведныя геральдычныя знакі са шляхетных беларускіх радоў.

«Разглядайце і шукайце сваё прозьвішча!», — піша аўтар :

https://budzma.org/news/gerby-z-game-of-thrones.html
633 views08:30
Адкрыць / каментаваць
2022-09-01 09:24:05
Затрымалі экскурсаводку і блогерку Святлану Грышкевіч

Святлану Грышкевіч затрымалі ўчора ў Мінску. Таксама вядома, што Святлану асудзілі на 12 сутак за «дробнае хуліганства».

https://budzma.org/news/zatrymana-ekskursavodka.html
188 views06:24
Адкрыць / каментаваць
2022-09-01 09:05:12
1 верасня 1906 г. пабачыў свет першы нумар газеты «Наша доля»

Праўда, першая легальная газета на беларускай мове праіснавала нядоўга. Свет пабачыла ўсяго 6 нумароў, якія выходзілі з верасня да снежня 1906-га.

Наклады канфіскоўваліся, на рэдакцыю накладаўся арышт, а выдавец урэшце атрымаў год турмы. Але менавіта тут дэбютавалі Якуб Колас, Цётка, Ядвігін Ш, а тэхнічнай працай займаліся браты Луцкевічы.

«Наша доля» была, з аднаго боку, востра-палітычнай, заклікала да свабоды і роўнасці, адукацыі на роднай мове, крытыкавала цара. З іншага — змяшчала літаратурныя старонкі, аб’явы ды нават навіны медыцыны і прыкладной механікі. Ніколі раней па-беларуску не выходзіла нічога падобнага.

У гісторыі нашага друку «Наша доля» займае сярэдняе месца паміж радыкальнай «Мужыцкай праўдай» Кастуся Каліноўскага ды пазнейшай больш лагоднай, легальнай і беларусацэнтрычнай «Нашай нівай».

@Budzmaorg
54 views06:05
Адкрыць / каментаваць
2022-09-01 08:31:18
@Budzmaorg
53 views05:31
Адкрыць / каментаваць
2022-09-01 08:01:08
@Budzmaorg
141 views05:01
Адкрыць / каментаваць
2022-08-31 21:00:00 Асноўнае за 31 жніўня:

Цмок, які не змог: прыгоды гомельскага «Валатазаўрыка»

«"Ён прыйшоў даць нам волю" — на якую мы й так мелі права». Альгерд Бахарэвіч напісаў вялікі тэкст пра Міхаіла Гарбачова

У Навагрудскім манастыры пачалі пячы аплаткі да Раства

«Бедствы егіпецкія» горада Мінска: экстрэмальнае надвор’е

Што такое негатыўныя ўстаноўкі?

7 цудаў Друі: гайд ад «Будзьма!»

Валер Булгакаў: «Гісторыя для Беларусі ці Расіі — заўсёды палітыка»

На рэках Беларусі захоўваецца спад узроўня вады

У Гродне затрыманы журналіст Павал Мажэйка

Каложскую царкву выкарыстоўвалі як хлеў? Паданне пра Івана ІІІ раскрывае праўду

«Рыжскі мір 1921 года і Беларусь» — новае выданне Інстытута гісторыі НАН Беларусі

Культуролаг Алесь Суша запрашае на цыкл лекцый пра жыццё і дзейнасць першадрукара Францыска Скарыны

«Я не купляю амаль нічога». Колькі каштуе беларусам сабраць дзяцей у школу за мяжой?

Калі вам ёсць, што распавесці — пішыце ў наш бот: @BudzmaSuviaz_Bot
454 views18:00
Адкрыць / каментаваць