Get Mystery Box with random crypto!

Budni.by

Лагатып тэлеграм-канала budniby — Budni.by B
Лагатып тэлеграм-канала budniby — Budni.by
Адрас канала: @budniby
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.95K
Апісанне з канала

Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 5

2022-07-27 12:39:03
ПАЦЫНІЧЫ: ЖЫЦЦЁ І ПЕСНЯ

Дзень вёскі адзначалі Пацынічы. Свята «Тут усё маё і я адсюль родам» арганізавалі Шарашэўскі сельвыканкам, аўтаклуб і стараста вёскі Валянціна Шанта.

Падрабязнасці
http://www.budni.by/?p=54278
18 views09:39
Адкрыць / каментаваць
2022-07-27 11:28:03
ЛЯДОВАМУ ПАЛАЦУ СЁННЯ 15!

Урачыстае адкрыццё знакавага для Пружан спартыўнага аб'екта
адбылося 27 ліпеня 2007 года.

Сімвалічную стужку тады перарэзаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Перадаючы сімвалічны ключ ад новага спартыўнага збудавання маладому пакаленню, Прэзідэнт сказаў: «Гэта не мне, а вось ім».

Цяпер на базе ДЮСШ №2, куды таксама ўваходзіць Водны палац, дзейнічаюць секцыі па фігурным катанні і хакеі. Імёны пружанскіх спартсменаў рэгулярна гучаць на спаборнцітвах рознага ўзроўню.

Свой 15-гадовы юбілей ДЮСШ №2 адзначыць у пятніцу, 29 ліпеня. У 14.00 гадзін у Лядовым палацы адбудзецца святочны канцэрт. Уваход свабодны.
48 views08:28
Адкрыць / каментаваць
2022-07-27 10:14:02
СЁННЯ НА «РАДЫЁ БРЭСТ» ВЫЙДЗЕ НОВЫ ВЫПУСК ПРАГРАМЫ «РЕГИОНАЛЬНЫЕ НОВОСТИ. ПРУЖАНЫ»

У 12.00 гадзін на хвалі 105,6 FM у Пружанах вы зможаце даведацца:

пра што гаварылі газавікі на сустрэчы з Валерыем Вакульчыкам,
колькі чалавек звярнулася на прыём да дэпутата Аляксандра Леўчука,
як ідзе жніво ў Пружанскім раёне,
калі і як Лядовы палац адзначыць свой юбілей
і шмат чаго іншага.

Паслухаць выпуск можна і з дапамогай анлайн-трансляцыі на сайце radiobrestfm.by. Пазней запіс эфіру з’явіцца на нашым сайце і ў сацсетках.
64 views07:14
Адкрыць / каментаваць
2022-07-27 09:06:03
МЕХАНІЗАТАР АДНОЙ З ГАСПАДАРАК РАЁНА ЗЛІВАЎ ПАЛІВА З ЗАМАЦАВАНАГА ЗА ІМ ТРАКТАРА

У Брэсцкай вобласці з пачатку ўборачнай кампаніі ўзбуджана 8 крымінальных спраў па фактах крадзяжоў маёмасці сельгаспрадпрыемстваў,
паведамілі ва УУС аблвыканкама.

Правапарушэнні былі выяўлены падчас рэйдавых мерапрыемстваў. Так, механізатар аднаго з прадпрыемстваў АПК Пружанскага раёна зліваў паліва з замацаванага за ім трактара.

Выкрадзенае дызпаліва выявілі ўчастковыя інспектары міліцыі сумесна з супрацоўнікамі аддзела Дэпартамента аховы падчас санкцыянаванага пракурорам агляду домаўладання механізатара. Яшчэ некалькі аналагічных крадзяжоў выяўлены на суседніх аграпрадпрыемствах.

Дызпаліва канфіскавана і перададзена на адказнае захоўванне ў арганізацыю. Па ўсіх фактах праводзіцца праверка ў рамках адміністрацыйнага заканадаўства.
72 views06:06
Адкрыць / каментаваць
2022-07-27 08:03:02
Добрай раніцы!

Толькі поспехаў жадаем і ў сераду вас запрашаем.

Няхай дзень будзе прадуктыўным!
79 views05:03
Адкрыць / каментаваць
2022-07-26 18:03:01
ПРУЖАНСКІЯ СЫРЫ І МАСЛА ЦЯПЕР І Ў ГЦ «СТАЛІЦА»!

Абноўлены гандлёвы цэнтр напрыканцы мінулага тыдня наведаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Цяпер «Сталіца» – нацыянальны шоурум, дзе прадстаўлены тавары, зробленыя ў нашай краіне. Павільён «Любімы Брэст» канцэрна «Брэстмясамалпрам» таксама карыстаецца папулярнасцю. Тут можна набыць прадукцыю «Пружанскага малочнага камбіната». Яе якасць ацаніў Кіраўнік дзяржавы.

Падрабязнасці
http://www.budni.by/?p=54275
108 views15:03
Адкрыць / каментаваць
2022-07-26 17:02:20
Большой селектор. Главные выводы от Первого:

Железная дисциплина
Лукашенко: “Надо собрать хлеб, ибо будет беда. С голоду не умрем, но быть беде”.

Никакого падения в с/х по отношению к 21 году быть не должно.

Август-сентябрь нужно посвятить селу.
Лукашенко: “Город должен поставить плечо. Топливо. Деньги. Люди”.

Организация процесса.
Лукашенко: “Нужен результат, а это дисциплина. Процесс должен быть организован от поля до прилавка”.

Переработка и хранение с/х продукции. Стабфонды
Лукашенко: “Надо запастись впрок! Цена на зерно и др с/х продукты значительно возрастет”.

Уборочная кампания. Качество - вопрос номер 1.
Лукашенко: “Темпы без качества никому не нужны”.

Заплатить крестьянам за их работу!

Не хлебом единым. Внимание крестьянам в СМИ.
Лукашенко: “Крестьяне должны быть главными героями!”
101 views14:02
Адкрыць / каментаваць
2022-07-26 16:21:02
ФОТАФАКТ. ПРЫЁМ ДАКУМЕНТАЎ АД АБІТУРЫЕНТАЎ У ПРУЖАНСКІМ КАЛЕДЖЫ

Пружанскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж
працягвае прыём дакументаў ад абітурыентаў.

Нагадваем, што сёлета набор вядзецца па чатырох спецыяльнасцях. Адна з іх – новая. Гэта спецыяльнасць «Кіраванне ў аграпрамысловым комплексе» на дзённай форме навучання. Падаць дакументы на яе могуць абітурыенты, якія скончылі 9 класаў. Тэрмін навучання – 2 гады і 10 месяцаў.

Сачыць за маніторынгам падачы дакументаў можна тут. Ён абнаўляецца тройчы на дзень: у 12, 15 і 18 гадзін.

Нашы карэспандэнты сёння пабывалі ў навучальнай установе, пагутарылі з яе кіраўніцтвам, членамі прыёмнай камісіі, абітурыентамі. Больш падрабязнасцей вы зможаце даведацца з нашага рэпартажа. Ён выйдзе ў суботу на старонках газеты. Сачыце і за YouTube-каналам: там з’явіцца відэарэпартаж.
110 views13:21
Адкрыць / каментаваць
2022-07-26 15:14:00
ІНФАРМУЕ РУП «БРЭСТЭНЕРГА»: ДЗЕ Ў РАЁНЕ НЕ БУДЗЕ ЭЛЕКТРЫЧНАСЦІ

27 ліпеня (серада)

У в. Малы Краснік з 8.00 да 17.00 гадзін па прычыне тэхнічнага абслугоўвання камплектнай трансфарматарнай падстанцыі.

У в. Баравікі з 8.00 да 17.00 гадзін па прычыне капітальнага рамонту паветранай лініі электраперадачы-0,4 кВ.

У графіку адключэння электраэнергіі магчымы змяненні, якія залежаць ад ходу работ.
109 views12:14
Адкрыць / каментаваць
2022-07-26 14:09:02
ЗМЕНЫ Ў РАСКЛАДЗЕ РУХУ ЦЯГНІКОЎ ПА СТАНЦЫІ АРАНЧЫЦЫ

27 ліпеня (серада)

–Брэст-Цэнтральны – Баранавічы-Палескія – змена прыб./адпраўл. – 10:05/10:11,
–Брэст-Цэнтральны – Баранавічы-Палескія – змена прыб./адпраўл. – 13:39/13:43,
–№51 Санкт-Пецярбург – Брэст – змена прыб./адпраўл. – 11:20/11:24,
–№727 Мінск – Брэст – змена прыб./адпраўл. – 13:29/13:33,
–№27 Масква – Брэст – змена прыб./адпраўл. – 13:59/14:03,
–Баранавічы-Палескія – Брэст-Цэнтральны – змена прыб./адпраўл. – 12:43/12:47.
111 views11:09
Адкрыць / каментаваць