Get Mystery Box with random crypto!

Budni.by

Лагатып тэлеграм-канала budniby — Budni.by B
Лагатып тэлеграм-канала budniby — Budni.by
Адрас канала: @budniby
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.95K
Апісанне з канала

Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 4

2022-07-28 14:06:02
ФОТАФАКТ. ПРАЦУЮЦЬ СТУДАТРАДАЎЦЫ

Студэнцкія атрады працягваюць работу ў Пружанскім раёне.

Так, на вуліцах горада працуюць байцы студатрада, які арганізаваны ў КУВП «Камунальнік».
28 views11:06
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 12:48:03
ПАЛІТЫКІ ЗМАГАЮЦЦА, А БІЗНЕС ПА-РАНЕЙШАМУ СЯБРУЕ

Пружанскі экспарт у бок ЕС павялічыўся на 30,9% у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года. Як яшчэ паўплывалі санкцыі на развіццё раёна, расказала начальнік аддзела эканомікі Ірына Ліхтаровіч.

Чытайце інтэрв’ю
http://www.budni.by/?p=54302
49 views09:48
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 11:34:03
ІНФАРМУЕ РУП «БРЭСТЭНЕРГА»: ДЗЕ Ў РАЁНЕ НЕ БУДЗЕ ЭЛЕКТРЫЧНАСЦІ

29 ліпеня (пятніца)

У в. Манчыкі з 8.00 да 17.00 гадзін па прычыне капітальнага рамонту камплектнай трансфарматарнай падстанцыі.

У аг. Шчарчова з 9.00 да 17.00 гадзін па прычыне замены КТП-389 на СТП.

У графіку адключэння электраэнергіі магчымы змяненні, якія залежаць ад ходу работ.
59 views08:34
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 10:27:03
КНІЖНЫ ФОНД РУЖАНСКАЙ БІБЛІЯТЭКІ ЗНОЎ ПАПОЎНІЎСЯ

У Ружанскую гарпасялковую бібліятэку зноў
перададзены кнігі.

Калектыў ТАА «Белгіпс-Эка» не спыняецца і працягвае рэалізацыю дабрачыннага праекта «Кнізе другое жыццё». Нагадаем, што пачалі яго яшчэ ў 2015 годзе.

250 кніг ужо былі перададзены ў Ружаны ў чэрвені. Цяпер кнігі зноў даставілі Лілія Салаўёва з мужам. У «Белгіпс-Эка» ўпэўнены, што літаратура разнастаіць вольны час вясковых жыхароў.

Бібліятэкар расказала, што чытачы вельмі рады новаму паступленню. У сваю чаргу, дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Таццяна Гуторкіна выказала падзяку таварыству за дабрачынную дапамогу.
31 views07:27
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 09:10:05
ТАВАРЫСТВА ВЫРАТАВАННЯ НА ВАДЗЕ ПРАВЯЛО РЭЙД ПА МЕСЦАХ, ЗАБАРОНЕНЫХ ДЛЯ КУПАННЯ

У Пружанскім раёне
праведзена рэйдавае мерапрыемства па месцах, забароненых для купання.

Раённая арганізацыя ТВВАД папярэджвае, што 15 чалавек, якія патанулі пры купанні ў 2022 годзе, купаліся ў забароненых месцах. Таксама арганізацыя заклікае выбіраць для купання толькі спецыяльна абсталяваныя пляжы і не забывацца пра правілы бяспекі.
55 views06:10
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 08:07:32
Вітаем!

Яркага дня, прыгажосці побач, цудоўнага настрою ўсім!
64 views05:07
Адкрыць / каментаваць
2022-07-27 18:10:25
НА ПРЫЁМЕ Ў ГУБЕРНАТАРА – СТАБАЛЬНІКІ!

Сёння кіраўнік Брэсцкай вобласці Юрый Шулейка
правёў прыём выпускнікоў агульнай сярэдняй адукацыі вобласці, якія набралі 100 балаў па цэнтралізаваным тэсціраванні.

Старшыня аблвыканкама выразіў словы захаплення вынікамі хлопцаў і дзяўчат, якія прысутнасалі на сустрэчы. Асабліва адзначыў пінскіх выпускнікоў, у скарбонцы якіх – 10 стабальных сертыфікатаў.

Стабальнікі ўсклалі кветкі да Вечнага агню ў Брэсцкай крэпасці. Таксама наведалі ААТ «Савушкін прадукт».

Нагадаем, што стабальніцамі ў Пружанскім раёне сёлета з’яўляюцца Лізавета Станеўка (выпускніца СШ №3) і Алена Зінкевіч (выпускніца СШ №5). Алена сёння пабывала на прыёме ў Юрыя Шулейкі.
95 views15:10
Адкрыць / каментаваць
2022-07-27 16:42:01
ІНФАРМУЕ РУП «БРЭСТЭНЕРГА»: ДЗЕ Ў РАЁНЕ НЕ БУДЗЕ ЭЛЕКТРЫЧНАСЦІ

28 ліпеня (чацвер)

У в. Баравікі з 8.00 да 17.00 гадзін па прычыне капітальнага рамонту паветранай лініі электраперадачы-0,4 кВ.

У аг. Мурава з 9.00 да 17.00 гадзін па прычыне капітальнага рамонту паветранай лініі электраперадачы-0,4 кВ.

У графіку адключэння электраэнергіі магчымы змяненні, якія залежаць ад ходу работ.
92 views13:42
Адкрыць / каментаваць
2022-07-27 15:26:01
ЗМЕНЫ Ў РАСКЛАДЗЕ РУХУ ЦЯГНІКОЎ ПА СТАНЦЫІ АРАНЧЫЦЫ

28 ліпеня (чацвер)

–Брэст-Цэнтральны – Баранавічы-Палескія – змена прыб./адпраўл. – 10:05/10:11,
–Брэст-Цэнтральны – Баранавічы-Палескія – змена прыб./адпраўл. – 13:39/13:43,
–№51 Санкт-Пецярбург – Брэст – змена прыб./адпраўл. – 11:20/11:24,
–№727 Мінск – Брэст – змена прыб./адпраўл. – 13:29/13:33,
–№27 Масква – Брэст – змена прыб./адпраўл. – 13:59/14:03,
–Баранавічы-Палескія – Брэст-Цэнтральны – змена прыб./адпраўл. – 12:43/12:47.
106 views12:26
Адкрыць / каментаваць
2022-07-27 14:32:00
А ВЫ КУПІЛІ ШКОЛЬНУЮ ФОРМУ?

Жнівень – гарачая пара не толькі для хлебаробаў, але і для школьнікаў, бо навучальны год не за гарамі.

Трэба закупіцца ўсім неабходным. Ужо сёння ў нехарчовых магазінах ёсць у наяўнасці школьная форма. А з 2 жніўня перад магазінам «Дзіцячы свет» усталююць вялікую палатку, у якой будзе прадстаўлены ўвесь асартымент школьных тавараў.

Калі і дзе пройдзе вялікі школьны кірмаш у Пружанах? У якіх магазінах можна набыць канцылярскія прылады, школьную форму і іншыя рэчы?

Адказы на гэтыя і іншыя пытанні вы зможаце знайсці ў суботнім нумары нашай газеты. Не прапусціце!
114 views11:32
Адкрыць / каментаваць