Get Mystery Box with random crypto!

Budni.by

Лагатып тэлеграм-канала budniby — Budni.by B
Лагатып тэлеграм-канала budniby — Budni.by
Адрас канала: @budniby
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.95K
Апісанне з канала

Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 8

2022-07-22 20:05:27
ИНТЕРВЬЮ АЛЕКСАНДРА ЛУКАШЕНКО ИНФОРМАГЕНТСТВУ ФРАНС ПРЕСС!




Роль Беларуси в происходящих событиях в Украине — реальная и приписываемая Западом.

Чего на самом деле хотели бы политические элиты Европы и США в отношении нашей страны?

Что произошло, если бы им это удалось?

Когда в мире начнется настоящая диктатура, если эскалация между Россией и коллективным Западом не утихнет?

СМОТРИТЕ ПРЯМО СЕЙЧАС.
130 views17:05
Адкрыць / каментаваць
2022-07-22 17:32:02
НА СТАРОНКАХ РАЁННАЙ ГАЗЕТЫ ЗА 23 ЛІПЕНЯ

Актуальна. Прэзідэнт даў інтэрв’ю агенцтву Франс Прэс.

Эканоміку краіны будуюць самі беларусы. Памочнік Прэзідэнта Валерый Вакульчык правёў сустрэчу ў Пружанах.

Сабраць без страт – асноўная задача. Як ідзе жніво ў «Агра-Калядзічах».

Ці аддзячыць рапсавы палетак «Айчыны»? Карэспандэнты пабывалі ў гаспадарцы.

Гібрыдная вайна. Пад шырмай суверэнітэту.

У камуністаў раёна новы лідар. Гэта Тарас Перапяляк.

Старонка «Мясцовая ўлада». Сухопальскі сельсавет.

Да Дня пажарнай службы. Каго ўзнагародзілі напярэдадні свята, якія мерапрыемствы праводзіць РАНС, пра выратавальніка-камбайнера і свядомы выбар Вікторыі Біюмен.

«Цукровая хвароба», або Што выклікала спажывецкі ажыятаж.

Старонка «Дамавік». Парады для гаспадароў і гаспадынь.

Спорт. Медальныя велазаезды.

Навіны адным радком, афіша, рэклама, віншаванні, спачуванні, новы рэцэпт, надвор’е. Праграма ТБ і гараскоп.

Падпісвайцеся на «Раённыя будні» ў аддзяленнях сувязі ці ў газетных кіёсках.
132 views14:32
Адкрыць / каментаваць
2022-07-22 16:27:39
138 views13:27
Адкрыць / каментаваць
2022-07-22 15:13:01
ВЫНЕСЕНЫ ПРЫГАВОР У АДНОСІНАХ ДА ЖАНЧЫНЫ, ЯКАЯ РАСПАЎСЮДЗІЛА ПЕРСАНАЛЬНЫЯ ДАДЗЕНЫЯ СЛУЖБОВЫХ АСОБ У ТЫМ ЛІКУ З ПРУЖАНСКАГА РАЁНА

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, Л. у перыяд з чэрвеня па кастрычнік 2021 г., знаходзячыся на тэрыторыі Брэста і Пружанскага раёна, наўмысна
сабрала і распаўсюдзіла інфармацыю аб персанальных дадзеных 4-х службовых асоб у сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў і ажыццяўленнем правасуддзя.

Жанчына стварыла ўмовы для абразы і пагроз гвалтам у дачыненні да гэтых асоб у публічным выступленні, у СМІ і звестках, размешчаных у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт, ажыццявіла іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.

З улікам прадстаўленых дзяржабвінаваўцам доказаў Гродзенскі абласны суд прызнаў Л. вінаватай па 6 складах злачынстваў і пастанавіў у дачыненні да яе абвінаваўчы прыгавор. Жанчыне прызначана пакаранне ў выглядзе 5 гадоў пазбаўлення волі са штрафам у памеры 80 БВ.
134 views12:13
Адкрыць / каментаваць
2022-07-22 14:18:06
135 views11:18
Адкрыць / каментаваць
2022-07-21 17:23:02
55 views14:23
Адкрыць / каментаваць
2022-07-21 16:10:11
ВАКУЛЬЧЫК: НАМ ЁСЦЬ ШТО ШАНАВАЦЬ, БЕРАГЧЫ, І ГЭТА ПАВІННА БЫЦЬ ЗАБЯСПЕЧАНА

Валерый Вакульчык сёння ў Пружанах сустрэўся з калектывам філіяла ВУ «Кобрынгаз».

Адзначаючы поспехі раёна, ён назваў лічбы: за 10 гадоў вытворчасць малака са 108 вырасла да 248 тысяч тон, мяса – з 13,9 да 27,1 тысячы, сярэдні надой на карову з 4.629 кг павялічыўся да 6.601, ураджайнасць збожжавых і зернебабовых была 29,1, стала – 42,7 на круг.

Падводзячы вынікі сустрэчы з газавікамі ў Пружанах, Валерый Вакульчык рэзюмаваў:

– Мы абмеркавалі пытанні, якія тычацца вынікаў упартай працы беларускага народа, намаганняў кіраўніцтва краіны і асабіста Кіраўніка дзяржавы за перыяд незалежнасці Беларусі. Вельмі многа зроблена для павышэння дабрабыту народа, для таго, каб мы жылі ў дастатку, каб развівалася прамысловасць, эканоміка. За кароткі час мы змаглі ўмацаваць харчовую бяспеку краіны, харчовую незалежнасць, што вельмі важна. Уся краіна і Брэсцкая вобласць у прыватнасці ўносяць свой важкі ўклад у нашу нацыянальную бяспеку.
131 views13:10
Адкрыць / каментаваць
2022-07-21 15:21:01
ДЫСКАТЭКА СКОНЧЫЦЦА СУМНА

Жыхару раёна пагражае пакаранне за крадзеж у дысказале Палаца культуры.

Падрабязнасці
http://www.budni.by/?p=54152
76 views12:21
Адкрыць / каментаваць
2022-07-21 14:08:02
ІНФАРМУЕ РУП «БРЭСТЭНЕРГА»: ДЗЕ Ў РАЁНЕ НЕ БУДЗЕ ЭЛЕКТРЫЧНАСЦІ

22 ліпеня (пятніца)

У в. Баравікі з 8.00 да 17.00 гадзін па прычыне капітальнага рамонту паветранай лініі электраперадачы-0,4 кВ.

У в. Росахі з 8.00 да 17.00 гадзін па прычыне капітальнага рамонту камплектнай трансфарматарнай падстанцыі.

У в. Байкі з 8.00 да 17.00 гадзін па прычыне капітальнага рамонту камплектнай трансфарматарнай падстанцыі.

У графіку адключэння электраэнергіі магчымы змяненні, якія залежаць ад ходу работ.
80 views11:08
Адкрыць / каментаваць
2022-07-21 12:26:35
183 views09:26
Адкрыць / каментаваць