Get Mystery Box with random crypto!

Budni.by

Лагатып тэлеграм-канала budniby — Budni.by B
Лагатып тэлеграм-канала budniby — Budni.by
Адрас канала: @budniby
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.95K
Апісанне з канала

Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 10

2022-07-20 11:16:03
ПА 28 ЛІПЕНЯ Ў КРАІНЕ ПРАХОДЗІЦЬ АКЦЫЯ ДАІ «БУДЗЬ У БЯСПЕЦЫ!»

Рэспубліканская прафілактычная акцыя «Будзь у бяспецы!» стартавала напярэдадні, 19 ліпеня.

Яе мерапрыемствы пройдуць і ў Пружанскім раёне.

Завершыцца ж акцыя 28 ліпеня. Яна накіравана на прафілактыку дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў.
76 views08:16
Адкрыць / каментаваць
2022-07-20 10:08:44
АЗІМЫ РАПС УБІРАЮЦЬ У ФІЛІЯЛЕ «АЙЧЫНА» ААТ «БЕЛАВЕЖСКІ»

Амаль усе гаспадаркі раёна на панядзелак гэтага тыдня распачалі ўборку азімага рапсу, сельгаскультуры, якая дае магчымасць таварыствам бачыць узаемавыгаду з перапрацоўчымі прадпрыемствамі і прамы прыбытак.

У філіяле «Айчына» ААТ «Белавежскі» пад азімы рапс было задзейнічана 750 га плошчаў. У панядзелак гаспадарка пачала ўборку сельгаскультуры каля вёскі Жагалы. На ўборцы рапсу шчыруюць 7 экіпажаў з рапсавымі прыстаўкамі – адзін камбайн «Джон Дзір» і шэсць «КЗС-1218».

У бягучае жніво разлічваюць на ўраджайнасць 30 ц/га, мяркуюць сабраць 2200-2300 тон насення.

Нашы карэспандэнты пабывалі на палях таварыства і даведаліся ўсе падрабязнасці. Чытайце матэрыял у суботнім нумары «Раённых будняў».
82 views07:08
Адкрыць / каментаваць
2022-07-20 09:06:04
ЭЛЕКТРОННЫ КІРМАШ ВАКАНСІЙ ПРУЖАНСКАГА РАЁНА ПРОЙДЗЕ 21 ЛІПЕНЯ

Знайсці работу падчас яго змогуць жыхары раёна, якія не працуюць, вучнёўская моладзь і ўсе, хто мае патрэбу ў працаўладкаванні.

З 10.00 да 12.00 на адзінай платформе e-vacancy.by можна будзе азнаёміцца з вакансіямі, задаць наймальнікам пытанні, якія цікавяць, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на гутарку, пакінуць рэзюмэ.

Ужо зараз спіс вакансій налічвае больш за 130 пунктаў. Іх колькасць яшчэ павялічыцца.

Спасылку на кірмаш вакансій размесцім заўтра да яго пачатку.
86 views06:06
Адкрыць / каментаваць
2022-07-20 08:08:24
Добрай раніцы!

Яркага настрою і такога ж дня!

Няхай усё атрымаецца!
95 views05:08
Адкрыць / каментаваць
2022-07-19 17:55:31
94 views14:55
Адкрыць / каментаваць
2022-07-19 16:25:01
НАШ ВІДЭАРЭПАРТАЖ З КОНКУРСУ «АЎТАЛЭДЗІ-2022»!

У рамках святкавання Дня вызвалення Пружан ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прайшоў конкурс «Аўталэдзі-2022».

Яго арганізавала раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Удзельніцамі былі 6 жанчын з розных арганізацый нашага раёна.

Якія іспыты прыдумалі арганізатары? Што найбольш запомнілася ўдзельніцам? Як яны падрыхтаваліся да конкурсу? Каму дасталася галоўнае званне? Пра ўсё гэта – у новым відэарэпартажы на YouTube-канале «Раённыя будні».

Глядзіце тут. Стаўце і абавязкова падпісвайцеся!
99 views13:25
Адкрыць / каментаваць
2022-07-19 15:22:02
ІНФАРМУЕ РУП «БРЭСТЭНЕРГА»: ДЗЕ Ў РАЁНЕ НЕ БУДЗЕ ЭЛЕКТРЫЧНАСЦІ

20 ліпеня (серада)

У в. Сасноўка з 8.00 да 17.00 гадзін па прычыне капітальнага рамонту паветранай лініі электраперадачы-10 кВ ад ТП-796 да КТП-167.

У в. Шакуны з 8.00 да 17.00 гадзін па прычыне капітальнага рамонту паветранай лініі электраперадачы-0,4 кВ.

У аг. Харава з 8.00 да 17.00 гадзін па капітальнага рамонту камплектнай трансфарматарнай падстанцыі.

У в. Юндзілы з 8.00 да 17.00 гадзін па прычыне тэхнічнага абслугоўвання трансфарматарнай падстанцыі.

У г.п. Шарашэва з 10.00 да 16.00 гадзін па прычыне капітальнага рамонту камплектнай трансфарматарнай падстанцыі.

У графіку адключэння электраэнергіі магчымы змяненні, якія залежаць ад ходу работ.
12 views12:22
Адкрыць / каментаваць
2022-07-19 14:06:02
41 views11:06
Адкрыць / каментаваць
2022-07-19 12:38:02
СТАРТАВАЛА АКЦЫЯ «ЗБЯРЫ ДЗІЦЯ Ў ШКОЛУ»

У дзяржаўнай установе «Пружанскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» праводзіцца дабрачынная акцыя «Збяры дзіця ў школу», якая накіравана на дапамогу дзецям з малазабяспечаных сем‘яў у падрыхтоўцы да новага навучальнага года.

Падрабязнасці
http://www.budni.by/?p=54068
64 views09:38
Адкрыць / каментаваць
2022-07-19 11:25:02
У ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ Ў АВАРЫІ ПАЦЯРПЕЛІ ВАДЗІЦЕЛЬ І ПАСАЖЫРКА МАТАЦЫКЛА

За мінулыя выхадныя абстаноўка на дарогах вобласці ацэньваецца як спрыяльная.

Супрацоўнікі ДАІ зарэгістравалі адно ДТЗ з пацярпелымі. Матацыкліст і яго пасажырка шпіталізаваны. Здарэнне адбылося ў Пружанскім раёне.

Каментарый старшага інспектара групы па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС аблвыканкама Веранікі Свіціч.
77 viewsedited  08:25
Адкрыць / каментаваць