Get Mystery Box with random crypto!

Budni.by

Лагатып тэлеграм-канала budniby — Budni.by B
Лагатып тэлеграм-канала budniby — Budni.by
Адрас канала: @budniby
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.95K
Апісанне з канала

Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 9

2022-07-21 11:55:58
ПРЯМО СЕЙЧАС

Интервью Первого “Франс-Пресс”

о свободе слова и оппозиции в Беларуси

события 2020

сотрудничество с РФ

реакция на санкции запада

Это очень интересно
81 views08:55
Адкрыць / каментаваць
2022-07-21 11:27:02
ДЫРЭКТАР ЛЬНОЗАВОДА РАСКАЗАЎ, ЯК ІДУЦЬ РАБОТЫ НА ПАЛЯХ

На Брэстчыне за апошнія 7 гадоў ільняныя палі паступова прырастаюць.

У прыярытэце – айчынныя гатункі. Ураджай залежыць ад надвор’я і своечасовай уборкі.

Дырэктар ААТ «Пружанскі льнозавод» Мікалай ЖОГАЛ:

– У нас дажджы і моцны вецер паклалі 400 гектараў – сёмую частку пасеваў. Ільнокамбайнам на такіх участках працаваць складана, а вось церабілкам цалкам пад сілу. Прыбяром усё, нічога ў полі не пакінем.

Мы першымі ў краіне прыступілі да цераблення лёну, гэта было ў пачатку ліпеня. У сярэднім убіралі па 200 гектараў за дзень.

Надвор’е сёлета не песціла. Успомніць хаця б снег, які выпаў вясной. Прыйшлося перасяваць каля 400 гектараў. Але спадзяёмся на высокі ўраджай – не менш як 4 тоны льнотрасты з гектара павінна быць. У 2014 годзе і ўвогуле атрымалі 6. Тады і ўраджайнасць ільновалакна перавысіла 20 цэнтнераў з гектара. Фенаменальна, але рэальна. У любым выпадку ніжэй за 10 цэнтнераў на круг у апошнія гады не атрымлівалі.
100 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-07-21 10:16:03
У ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ ЁСЦЬ ЯШЧЭ АДНА СТАБАЛЬНІЦА!

Гэта Алена Зінкевіч, выпускніца СШ №5 г. Пружаны.

Дзяўчына набрала максімальную колькасць балаў па выніках ЦТ па рускай мове. Яе школьнай настаўніцай была Алена Рубанава.

Віншуем Алену і жадаем поспехаў пры паступленні ў абраную ВНУ!
35 views07:16
Адкрыць / каментаваць
2022-07-21 09:12:03
ЭЛЕКТРОННЫ КІРМАШ ВАКАНСІЙ ПАЧНЕЦЦА МЕНШ ЧЫМ ПРАЗ ГАДЗІНУ. ДАЁМ СПАСЫЛКУ НА ЯГО!

Як мы паведамлялі напярэдадні, знайсці працоўнае месца падчас кірмашу змогуць усе жадаючыя.

Асаблівая ўвага – грамадзянам, якія не працуюць, і вучнёўскай моладзі. З 10.00 да 12.00 гадзін можна будзе адклікнуцца на вакансіі, задаць пытанні наймальнікам і нават атрымаць запрашэнне на гутарку.

У спісе ўдзельнікаў – 7 арганізацый. Амаль 100 вакансій прапануе УАЗ «Пружанская ЦРБ». Усяго ж на дадзены момант на кірмаш вынесена больш за 170 вакансій.

Электронны кірмаш вакансій Пружанскага раёна пройдзе па гэтай спасылцы.
40 views06:12
Адкрыць / каментаваць
2022-07-21 08:09:14
Вітаем!

А хто вас сустракае зранку? Аднаго з нашых чытачоў – вось такі коцік.

Жадаем сонца ў душы і выдатнага дня!
58 views05:09
Адкрыць / каментаваць
2022-07-20 17:52:02
108 views14:52
Адкрыць / каментаваць
2022-07-20 16:41:04
ЗМЕНЫ Ў РАСКЛАДЗЕ РУХУ ЦЯГНІКОЎ ПА СТАНЦЫІ АРАНЧЫЦЫ

21 ліпеня (чацвер)

–Баранавічы-Палескія – Брэст-Цэнтральны – змена прыб./адпраўл. – 14:29/14:30 (змена прыбыцця ў Брэст-Цэнтральны з 16:42 на 16:47).
19 views13:41
Адкрыць / каментаваць
2022-07-20 15:24:01
АБЛАСНОЕ ТАВАРЫСТВА ВЫРАТАВАННЯ НА ВАДЗЕ ДЗЕЛІЦЦА СТАТЫСТЫКАЙ ГІБЕЛІ ЛЮДЗЕЙ

На мінулым тыдні ў
нашым Viber-канале мы паведамлялі, што Пружаншчына ўтрымлівае сумнае лідарства. Чырвоным колерам яна выдзелена і на гэтым тыдні.

Калі летась на 18 ліпеня загінулых на вадзе ў раёне не было, то сёлета ўжо патанула тры чалавекі. Радуе, што ў параўнанні з мінулым тыднем колькасць смерцяў на вадзе не павялічылася.

Лідарамі па гібелі людзей на вадаёмах, акрамя нашага, з’яўляюцца Брэсцкі, Камянецкі, Івацэвіцкі, Ганцавіцкі, Пінскі, Лунінецкі раёны. Больш за ўсё людзей патанула на Століншчыне.
39 views12:24
Адкрыць / каментаваць
2022-07-20 14:07:04
ІНФАРМУЕ РУП «БРЭСТЭНЕРГА»: ДЗЕ Ў РАЁНЕ НЕ БУДЗЕ ЭЛЕКТРЫЧНАСЦІ

21 ліпеня (чацвер)

У в. Куплін з 8.00 да 20.00 гадзін па прычыне дэмантажу КТП-759.

У аг. Харава з 8.00 да 17.00 гадзін па прычыне капітальнага рамонту камплектнай трансфарматарнай падстанцыі.

У в. Астравок з 8.00 да 17.00 гадзін па прычыне капітальнага рамонту камплектнай трансфарматарнай падстанцыі.

У в. Вежнае з 10.00 да 16.00 гадзін па прычыне тэхнічнага абслугоўвання трансфарматарнай падстанцыі.

У графіку адключэння электраэнергіі магчымы змяненні, якія залежаць ад ходу работ.
57 views11:07
Адкрыць / каментаваць
2022-07-20 12:33:01
73 views09:33
Адкрыць / каментаваць