Get Mystery Box with random crypto!

Budni.by

Лагатып тэлеграм-канала budniby — Budni.by B
Лагатып тэлеграм-канала budniby — Budni.by
Адрас канала: @budniby
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.95K
Апісанне з канала

Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 179

2021-07-01 15:33:51
НАВАЛЬНІЦЫ НЕ АДСТУПЯЦЬ

Па інфармацыі Белгідрамета, да 21.00 2 ліпеня на большай частцы тэрыторыі Брэсцкай вобласці чакаюцца навальніцы.

Днём у многіх раёнах магчымы моцныя ліўні, у дзённыя гадзіны – месцамі град. Пры навальніцах узмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

Будзьце ўважлівымі!
71 views12:33
Адкрыць / каментаваць
2021-07-01 14:00:53
У ВЫНІКУ ДТЗ НА ВУЛ. ШАШЭЙНАЙ У ПРУЖАНАХ ШКОЛЬНІЦА АТРЫМАЛА ТРАЎМЫ

30 чэрвеня прыблізна ў 16.55 гадзін, па папярэдняй інфармацыі, 58-гадовы жыхар в. Сланімцы Пружанскага раёна кіраваў аўтамабілем «МАЗ» і рухаўся па вул. Шашэйнай у г. Пружаны.

Паблізу дома №7 вадзіцель здзейсніў наезд на 11-гадовую мясцовую жыхарку, якая рухалася ў сустрэчным накірунку на веласіпедзе і паварочвала налева для з’езду на тратуар.

Непаўналетняя дзяўчынка з траўмамі шпіталізавана ў медыцынскую ўстанову.
129 views11:00
Адкрыць / каментаваць
2021-07-01 11:42:59
Уборка азімай свірэпіцы ідзе на палях сельгаспрадпрыемстваў раёна

Сёлета пад гэтай культурай на Пружаншчыне занята 85 га. Свірэпіца поўнасцю прыбрана ў ААТ «Шані-аградукт». Тут пад культуру было адведзена 10 га, ураджайнасць склала 6,1 ц/га.

Палову плошчаў – 5 га – на ранак 1 ліпеня ўбралі ў «Ліноўскім». Пакуль тут нарыхтавана 2 т свірэпіцы пры ўраджайнасці 4 ц/га. Такія ж работы вядуцца ў ААТ «Ружаны-Агра», дзе пад свірэпіцай занята 15 га, і ўжо ўбрана 4 з іх.

Найбольшыя плошчы гэтая культура займае ў ААТ «Жураўлінае» – 50 га.
80 views08:42
Адкрыць / каментаваць
2021-07-01 09:35:45
З першым ліпеня, дарагія падпісчыкі!

А вы займаецеся спортам у летні час?
74 views06:35
Адкрыць / каментаваць
2021-06-30 17:39:56
БЕЛГІДРАМЕТ ПАПЯРЭДЖВАЕ: ДОЖДЖ І НАВАЛЬНІЦЫ

1 ліпеня ноччу па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, раніцай і днём па паўднёва-заходняй палове рэспублікі чакаюцца навальніцы.

Пры навальніцах месцамі моцныя ліўні, днём у асобных раёнах град і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 20 м/с.
69 views14:39
Адкрыць / каментаваць
2021-06-30 17:14:00ЛЕТА – ЧАС АДПАЧЫНКУ І ДОБРЫХ КНІГ

Пра сваіх любімых літаратурных герояў расказалі выхаванцы спартыўнага лагера ДЮСШ №2, што зараз дзейнічае на базе Воднага палаца.

Чытайце
http://www.budni.by/?p=44395
56 views14:14
Адкрыць / каментаваць
2021-06-30 15:48:24
НАТАРЫУСЫ 2 ЛІПЕНЯ ПРАКАНСУЛЬТУЮЦЬ БЯСПЛАТНА

Удзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі, прысвечанай Дню Незалежнасці Беларусі і 77-годдзю вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прымуць усе натарыяльныя канторы і натарыяльныя бюро рэспублікі.

Звярнуцца да натарыуса і атрымаць кансультацыю ў рамках яго кампетэнцыі грамадзяне Беларусі змогуць на працягу працоўнага дня.

Час працы натарыяльных кантор і натарыяльных бюро рэспублікі, а таксама актуальныя кантактныя дадзеныя можна ўдакладніць на афіцыйным сайце Беларускай натарыяльнай палаты ў раздзеле «Знайсці натарыуса».
55 views12:48
Адкрыць / каментаваць
2021-06-30 14:07:00Паважаныя пасажыры!

ЗМЕНЫ Ў РАСКЛАДЗЕ РУХУ ЦЯГНІКОЎ па станцыі Аранчыцы

1 ліпеня 2021 г. (чацвер)
–Баранавічы-Брэст – змена прыб./адпраўл. – 15:14/15:15.
51 views11:07
Адкрыць / каментаваць
2021-06-30 12:26:29
ПРАГРАМА МЕРАПРЫЕМСТВАЎ, прысвечаная святкаванню Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у г. Брэсце

Уваход на канцэрт у Брэсцкай крэпасці свабодны.
52 views09:26
Адкрыць / каментаваць
2021-06-30 11:57:16
ЖНІВО-2021: ГАТОЎНАСЦЬ №1

Усё менш часу застаецца да пачатку жніва. Мяркуецца, што яно стартуе напачатку ліпеня. Першая культура, якую будуць убіраць, – ячмень. Пакуль жа гаспадаркі рыхтуюць зернеўборачную тэхніку да выхаду ў поле.

Са 132 зернеўборачных камбайнаў, што ёсць у сельгаставарыствах раёна, падчас жніва-2021 будзе выкарыстоўвацца 130. Два камбайны знаходзяцца на кансервацыі. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама.

На дадзены момант да работы гатова 107 зернеўборачных камбайнаў, што складае 80% да плана. Падрыхтаваны да прыёмкі зерня 41 з 43 зернеачышчальных сушыльных комплексаў.

Дарэчы, у раёне ўжо прыступілі да ўборкі свірэпіцы: з гэтай задачай справіліся ў ААТ «Шані-аграпрадукт». На бягучым тыдні да аналагічных работ плануюць прыступіць ААТ «Жураўлінае», «Ліноўскае» і «Ружаны-Агра».
49 views08:57
Адкрыць / каментаваць