Get Mystery Box with random crypto!

Budni.by

Лагатып тэлеграм-канала budniby — Budni.by B
Лагатып тэлеграм-канала budniby — Budni.by
Адрас канала: @budniby
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.95K
Апісанне з канала

Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 2

2022-08-01 17:50:00
ПРА НЯЗВЫКЛЫХ ПАЦЫЕНТАЎ ВЕТЭРЫНАРНАЙ ЛЯЧЭБНІЦЫ РАСКАЗАЛА ЎРАЧ АЛЕНА АСТУДЗІНА

Неверагодныя гісторыі выратавання ў ветэрынарнай практыцы Алены Міраславаўны сталі ўжо амаль звыклымі. Але не з пункта гледжання эмоцый (іх нікуды не дзенеш), а з пункта гледжання рэгулярнасці. Некаторымі з такіх выпадкаў ветэрынарны ўрач падзялілася з чытачамі.

Падрабязнасці
http://www.budni.by/?p=54364
102 views14:50
Адкрыць / каментаваць
2022-08-01 16:36:01
СЯРОД АБІТУРЫЕНТАЎ ВАЎКАВЫСКАГА КАЛЕДЖА – ПРУЖАНСКАЯ МОЛАДЗЬ

Ваўкавыскі каледж Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Я. Купалы
працягвае прыём дакументаў.

Геаграфія абітурыентаў вельмі шырокая. Ужо падалі дакументы хлопцы і дзяўчаты з Пружан, Ганцавіч, Брэста, Століна, Лунінца, Пінску, Івацэвіч, Гродна, Бабруйску, Калінкавіч, іншых населеных пунктаў Гродзенскага, Брэсцкага і Мінскага рэгіёнаў.

Найбольш актыўныя абітурыенты спецыяльнасці «Дызайн (графічны)». Каб падстрахавацца і яшчэ раз усё паўтарыць і падрыхтавацца да ўступных іспытаў, яны на працягу двух тыдняў займаюцца на падрыхтоўчых курсах, арганізаваных у каледжы.

Прыём дакументаў тут вядзецца па 3 жніўня – на бюджэтную форму ад выпускнікоў 9 класаў, па 12 жніўня – на бюджэтную форму ад выпускнікоў 11 класаў. На платную форму – па 14 жніўня ад былых дзевяцікласнікаў і па 17-е – ад былых адзінаццацікласнікаў.
104 views13:36
Адкрыць / каментаваць
2022-08-01 15:23:01
ІНФАРМУЕ РУП «БРЭСТЭНЕРГА»: ДЗЕ Ў РАЁНЕ НЕ БУДЗЕ ЭЛЕКТРЫЧНАСЦІ

2 жніўня (аўторак)

У в. Акольнік з 9.00 да 17.00 па прычыне капітальнага рамонту мачтавай трансфарматарнай падстанцыі.

У графіку адключэння электраэнергіі магчымы змяненні, якія залежаць ад ходу работ.
103 views12:23
Адкрыць / каментаваць
2022-08-01 14:11:01
СТАРТАВАЎ РАЁННЫ КОНКУРС СЯРОД МАЛАДЫХ СЕМ’ЯЎ «ЛЕПШЫ ПАДВОРАК»

Ён праводзіцца з 1 жніўня па 15 верасня. У конкурсе могуць узяць удзел маладыя сем’і, у якіх жонцы ці мужу не споўнілася 35 гадоў.

Сем’і-ўдзельнікі павінны мець асабістую прысядзібную гаспадарку, арганізаваную на высокім гаспадарчым узроўні. Таксама сям’я (муж ці жонка) павінны працаваць на прадпрыемствах розных форм уласнасці, у арганізацыях, установах, размешчаных на тэрыторыі раёна.

Прыём заявак вядзецца да 19 жніўня на электронную пошту prisp-ideolog@brest.by.

Пераможцы конкурсу атрымаюць дыпломы і прызы ад аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, раённага аб’яднання прафсаюзаў, райкама прафсаюза работнікаў АПК, райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міру».

З палажэннем аб конкурсе можна пазнаёміцца тут.
111 views11:11
Адкрыць / каментаваць
2022-08-01 12:37:02
СІТУАЦЫЮ ТЛУМАЧЫЦЬ УРАЧ

Ці патрэбна рэвакцынацыя ад COVID-19? На пытанне адказвае загадчыца аддзялення агульнай практыкі Пружанскай ЦРБ Жанна Ісакава.

Чытаць тут
http://www.budni.by/?p=54344
115 views09:37
Адкрыць / каментаваць
2022-08-01 11:24:06
ЗМЕНЫ Ў РАСКЛАДЗЕ РУХУ ЦЯГНІКОЎ ПА СТАНЦЫІ АРАНЧЫЦЫ

2 жніўня (аўторак)

–Баранавічы-Палескія – Брэст-Цэнтральны – змена прыб./адпраўл. – 15:29/15:30,
–Брэст-Цэнтральны – Баранавічы-Палескія – змена прыб./адпраўл. – 17:03/17:04.
111 views08:24
Адкрыць / каментаваць
2022-08-01 10:17:02
СУПРАЦОЎНІКІ АДДЗЯЛЕННЯ ДАІ МАНІТОРАЦЬ ПРАДПРЫЕМСТВЫ СЕЛЬГАСКОМПЛЕКСУ РАЁНА

У складзе рэйдавых груп
праверана 16 арганізацый аграпрамысловага комплексу, размешчаных на тэрыторыі Пружанскага раёна.

Падчас правядзення рэйдавых мерапрыемстваў супрацоўнікі выявілі 6 фактаў допуску да ўдзелу ў дарожным руху транспартных сродкаў, якія маюць няспраўнасці.

Пяцёра работнікаў АПК кіравалі транспартнымі сродкамі з няспраўнасцямі, яшчэ тры работнікі рухаліся ў цёмны час сутак без святлоадбівальных элементаў. Адна юрыдычная асоба эксплуатавала транспартны сродак, у дачыненні да якога не выдадзены дазвол на допуск да ўдзелу ў дарожным руху.

Маніторынгі будуць працягвацца і ў далейшым.
115 views07:17
Адкрыць / каментаваць
2022-08-01 09:08:06
ГАЛОЎНАЕ ЗА МІНУЛЫ ТЫДЗЕНЬ

Дзень вёскі прайшоў у Пацынічах.

Выратавальнікі прымалі віншаванні з прафесійным святам.

У ДТЗ паранена пасажырка.

Юнак пацярпеў у аварыі.

Механізатар зліваў паліва.

Мужчына, які атрымаў апёкі на пажары ў Арабніках, памёр.

Прэзідэнт правёў селектарную нараду па пытаннях жніва: меркаванні.

Васілій Півень з філіяла «Айчына» першым у раёне перавёз 1000 т.

Першая 1000 т намалочана ў «Жураўліным».

Ёсць тысячнікі на ЗСК.

Аляксандр Баран з «Ружаны-Агра» – тысячнік сярод маладых вадзіцеляў.

Пружанскі экспарт у бок ЕС павялічыўся на 30,9%.

Праект «Інфарматыка без разеткі» рэалізуюць у д/с №4, у д/с №3 развіваюць сайт.

Астанкі чырвонаармейцаў знайшлі каля Блізной.

Дэмантаваны банкаматы на будынку райвыканкама.

Студатрады працуюць у раёне, для моладзі правялі дыялогавую пляцоўку.

Каледж прымае дакументы ад абітурыентаў.

Прэм’ера ў кінатэатры.

ДЮСШ №2 адзначыла 15-годдзе.

Адбылося свята «Ліноўскі гасцінец».
231 views06:08
Адкрыць / каментаваць
2022-08-01 08:07:06
Добрай раніцы!

На календары – жнівень.

Жадаем, каб месяц быў па-сапраўднаму шчодрым на добрыя эмоцыі, цікавыя сустрэчы, усмешкі і, зразумела, ураджай.
127 views05:07
Адкрыць / каментаваць
2022-07-31 18:42:02
ЗМЕНЫ Ў РАСКЛАДЗЕ РУХУ ЦЯГНІКОЎ ПА СТАНЦЫІ АРАНЧЫЦЫ

1 жніўня (панядзелак)

–Брэст-Цэнтральны – Баранавічы-Палескія – змена прыб./адпраўл. – 10:05/10:06.
141 views15:42
Адкрыць / каментаваць