Get Mystery Box with random crypto!

Budni.by

Лагатып тэлеграм-канала budniby — Budni.by B
Лагатып тэлеграм-канала budniby — Budni.by
Адрас канала: @budniby
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.95K
Апісанне з канала

Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 3

2022-07-31 15:00:34
ІНФАРМУЕ РУП «БРЭСТЭНЕРГА»: ДЗЕ Ў РАЁНЕ НЕ БУДЗЕ ЭЛЕКТРЫЧНАСЦІ

1 жніўня (панядзелак)

У раёне возера Паперня з 9.00 да 17.00 па прычыне бягучага рамонту паветранай лініі электраперадачы-0,4 кВ.

У графіку адключэння электраэнергіі магчымы змяненні, якія залежаць ад ходу работ.
151 views12:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-31 11:45:19
Добрага дня!

Няхай дажджлівае надвор’е не сапсуе вашых планаў і гэтую нядзелю ў цэлым.
154 views08:45
Адкрыць / каментаваць
2022-07-30 15:44:36
ФОТАІМГНЕННІ СВЯТА-ФЕСТЫВАЛЮ Ў ЛІНОВА

Завітала з віншаваннямі на святочнае мерапрыемства ў аграгарадку першы намеснік начальніка упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Таццяна Вярэха.

Калі вы яшчэ не ў Лінова, раім сюды прыехаць! Мерапрыемствы разлічаны да 01.30 ночы. У 22.00 гадзіны адбудзецца святочны феерверк.

На свяце працуе наш карэспандэнт, таму адрабязнасці і яшчэ больш фотаздымкаў – на наступным тыдні.
170 views12:44
Адкрыць / каментаваць
2022-07-29 16:58:29
ФОТАФАКТ. ДЮСШ №2 АДСВЯТКАВАЛА ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ!

Сёння ў Лядовым палацы адбылося грандыёзнае шоу з нагоды 15-гадовага юбілею ДЮСШ №2.

Усе падрабязнасці ўжо на наступным тыдні ў «Раённых буднях».

І многа фотаздымкаў таксама.
18 views13:58
Адкрыць / каментаваць
2022-07-29 15:51:25
АФІША НА 30 ЛІПЕНЯ

Насычаная на культурныя падзеі субота будзе ў Пружанскім раёне.

Заўтра, 30 ліпеня, пройдуць:
свята-фестываль «Ліноўскі гасцінец» у аг. Лінова ў 12.00;
гульня-віктарына «Бяспека – перш за ўсё» ў Роўбіцкім СДК у 12.00;
свята аг. Сухопаль у 17.00;
вялікі летні канцэрт з удзелам артыстаў з Клепачоў, Муравы і Роўбіцку на гарадской плошчы Пружан у 19.00.

Выставы:
выставы «POSTSCRIRTUM» і «Дзіцячы погляд з вечнасці» ў Палацыку;
выстава «Rosarium» у палацы роду Сапегаў.

Запрашае таксама кінатэатр «Спадарожнік»!
42 views12:51
Адкрыць / каментаваць
2022-07-29 14:06:50
У ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ Ў АВАРЫІ З УДЗЕЛАМ ГРУЗАВОГА АЎТАМАБІЛЯ І АЎТОБУСА ПАЦЯРПЕЎ 15-ГАДОВЫ ЮНАК

Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Мілюкова.

ДТЗ здарылася 28 ліпеня каля 22.30 на дарозе Р85 Слонім – Высокае. Па папярэдняй інфармацыі, за рулём аўтамабіля МАЗ быў 49-гадовы жыхар Камянецкага раёна. На 105-м км трасы ён урэзаўся ў аўтобус, які вымушана спыніўся ў правай паласе з-за паломкі. У гэты момант 59-гадовы вадзіцель не ўключыў светлавую аварыйную сігналізацыю.
У аварыі пацярпеў 15-гадовы пасажыр грузавіка, ён ехаў з бацькам. Падлетка шпіталізавалі.

Супрацоўнікі ДАІ высвятляюць абставіны здарэння. Вядома, што аўтобус належыць хакейнаму клубу. У момант паломкі (былі праблемы з колам) у салоне знаходзілася 40 спартсменаў. Для іх арганізавалі іншы аўтобус, які іх забраў да аварыі.
62 views11:06
Адкрыць / каментаваць
2022-07-29 12:42:02
ДАШКОЛЬНЫ СВЕТ – ЦЯПЕР І Ў ІНТЭРНЭТ-ПРАСТОРЫ

Сайт ясляў-сада №3 г. Пружаны sad3.pruzhany.by стаў лаўрэатам дыстанцыйнага конкурсу афіцыйных сайтаў устаноў адукацыі з міжнародным удзелам у намінацыі «Лепшы сайт дашкольнай установы». Але ж не сайтам адзіным займаюцца ў садку. Справа ў тым, што дырэктар установы з’яўляецца адміністратарам Telegram-канала «Дошкольный мир Пружанщины». Гэтая пляцоўка – распрацоўка адзела па адукацыі.

Чытайце падрабязнасці
http://www.budni.by/?p=54305
67 views09:42
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 18:26:05
АГРАГАРАДОК СУХОПАЛЬ 30 ЛІПЕНЯ ЗАПРАШАЕ НА СВЯТА!

Гасцей чакае насычаная праграма, канцэрты, забаўляльная і гандлёвая пляцоўкі, дыскатэка.

Праграма свята тут
http://www.budni.by/?p=54319
20 views15:26
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 16:35:02
З 1 ЖНІЎНЯ ПАВЫСЯЦЦА ПЕНСІІ І ДАПАМОГІ НА ДЗЯЦЕЙ

Усе віды працоўных пенсій вырастуць на 10%.

Павялічацца памеры дапамог па доглядзе дзіцяці да трох гадоў.

Якім чынам? Глядзіце інфаграфіку.
63 views13:35
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 15:19:03
ЗМЕНЫ Ў РАСКЛАДЗЕ РУХУ ЦЯГНІКОЎ ПА СТАНЦЫІ АРАНЧЫЦЫ

29 ліпеня (пятніца)

–Баранавічы-Палескія – Брэст-Цэнтральны – змена прыб./адпраўл. – 15:33/15:34.
74 views12:19
Адкрыць / каментаваць