Get Mystery Box with random crypto!

Budni.by

Лагатып тэлеграм-канала budniby — Budni.by B
Лагатып тэлеграм-канала budniby — Budni.by
Адрас канала: @budniby
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.95K
Апісанне з канала

Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 6

2022-07-26 12:34:02
АДКАЗНЫЯ ЛЮДЗІ ПАТРЭБНЫ ЎСЮДЫ

Старшыня Сухопальскага сельвыканкама Міхаіл Мартынаў расказаў пра звароты грамадзян, якія паступалі сёлета.

Падрабязнасці
http://www.budni.by/?p=54212
112 views09:34
Адкрыць / каментаваць
2022-07-26 11:42:58
О ходе уборочной кампании на Брестчине Президенту докладывает председатель облисполкома Юрий Шулейко

— В области завершена уборка озимого ячменя. Намолочено 53 тыс. тонн.
— Ведётся уборка зерновых и зернобобовых, рапса.
— Ожидаемый валовый сбор зерна и кукурузы по области - 1,6 млн тонн.

Достойный каравай!
116 views08:42
Адкрыць / каментаваць
2022-07-26 11:40:50
ПРАМА ЗАРАЗ! РЭСПУБЛІКАНСКУЮ СЕЛЕКТАРНУЮ НАРАДУ ПА ПЫТАННЯХ СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ ПРАВОДЗІЦЬ ПРЭЗІДЭНТ

На сувязі – усе 118 раёнаў краіны, у тым ліку Пружанскі.

У зале пасяджэнняў райвыканкама – старшыня Пружанскага райвыканкама, кіраўнікі гаспадарак раёна і нашы карэспандэнты.

Ключавыя тэзісы, каментарыі па выніках нарады абавязкова будуць у газеце і нашых электронных рэсурсах. Не прапусціце!
110 views08:40
Адкрыць / каментаваць
2022-07-26 10:19:01
«СПАДАРОЖНІК» ЗАПРАШАЕ НА ЧАРГОВУЮ ПРЭМ’ЕРУ!

З 28 ліпеня на вялікія экраны краіны
выходзіць новы мастацкі фільм «Нахімаўцы».

Стужка атрымала Гран-пры XXXI Міжнароднага кінафоруму «Залаты Віцязь» у Севастопалі ў намінацыі «Фільмы для дзяцей і падлеткаў». Кінапрэм’ера адбылася 21 чэрвеня ў Парку культуры і адпачынку Брэста.

У аснове сюжэта – лёс братоў-блізнят з сям’і патомных ваенных маракоў, якія вырашылі не працягваць радавую традыцыю, а шукаць багатае і бестурботнае жыццё іншым шляхам.

Кінатэатр «Спадарожнік» (г. Пружаны, вул. Р. Шырмы, 5) будзе дэманстраваць гэты фільм і прапануе гледачам наведаць сеансы з 28 ліпеня па 3 жніўня у 18.40, з 4 па 10 жніўня ў 16.00 (панядзелак – выхадны). Узроставае абмежаванне: 12+. Кошт білета: 5 руб. (на арганізаваную групу ад 30 чал. зніжка 20%). Папярэдні запіс для груп па тэлефонах: 3-59-08, +375292464508.

Дарэчы, на адзін тыдзень прадоўжаны паказ стужкі «Падрыў». Сеансы з 28 ліпеня па 3 жніўня (панядзелак – выхадны) у 16.50.
22 views07:19
Адкрыць / каментаваць
2022-07-26 09:11:02
ПЧАЛЯР РОДАМ З ПРУЖАНСКАГА РАЁНА ЛЕТАМ ПРЫМАЕ ЧАРНІЦЫ І ЛІСІЧКІ, А ЗІМОЙ ПРАДАЕ МЁД

Не праспаць сезон і назапасіць лясныя дары, пакуль дазваляе надвор’е, – клопат многіх вяскоўцаў.

Прымае чарніцы і лісічкі Сяргей Харытонік. Закупляе сыравіну ў Лясковічах, Белаазёрску, пазней здае іх у Брэсце «прыватнікам», якія займаюцца перапрацоўкай. Пасрэднічае так ужо 15 гадоў, але гэта толькі сезонны заробак:

– Я пчаляр, – кажа Сяргей. – У родным сяле Загалічы Пружанскага раёна стаяць вуллі: да восені збіраю мёд, а зімой прадаю на рынках. Сёлета цана за кілаграм – 10 рублёў.

Рынкі і ў рэгіёнах, і ў сталіцы могуць пахваліцца разнастайнасцю ягад: чырвоныя і чорныя парэчкі, буякі, вішня, чарніцы… На кампот і варэнне хопіць усім.
46 views06:11
Адкрыць / каментаваць
2022-07-26 08:09:25
Вітаем вас!

Няхай кветкі, добрыя людзі і навіны радуюць вас сёння і заўсёды!
51 views05:09
Адкрыць / каментаваць
2022-07-25 17:52:02
46 views14:52
Адкрыць / каментаваць
2022-07-25 16:36:15
НА КОМПЛЕКСЕ «БЕЛАВУСАЎШЧЫНА» ААТ «ЖУРАЎЛІНАЕ» ЗНАЧНА ПАВЫСІЛІ ПАКАЗЧЫКІ ПА НАДОЯХ, ТАВАРНАСЦІ МАЛАКА І ЯГО РЭАЛІЗАЦЫІ

ААТ «Жураўлінае» налічвае 6755 галоў кароў. Гэта найбольш па раёне пасля ААТ «Ружаны-Агра», дзе ўтрымліваюць 7100 галоў.

1170 галоў дойнага статку «Жураўлінага» знаходзіцца на комплексе «Белавусаўшчына». А з улікам маладняку – усяго 2300 галоў.

Пасаду начальніка комплексу амаль год займае Святлана Варыцкая. Жывёлаводам за невялікі прамежак часу ўдалося падняць надоі, павысіць таварнасць малака і яго рэалізацыю.

Якім чынам? Пра гэта – у сераду ў свежым нумары газеты «Раённыя будні».
58 views13:36
Адкрыць / каментаваць
2022-07-25 15:17:01
«ЛІНОЎСКІ ГАСЦІНЕЦ» ЗАПРАШАЕ!

Аграгарадок Лінова сардэчна
запрашае жыхароў і гасцей сельсавета на свята-фестываль «Ліноўскі гасцінец».

Мерапрыемства пройдзе ў бліжэйшую суботу, 30 ліпеня, на пляцоўцы каля Ліноўскага СДК.

Вас чакаюць спартыўныя спаборніцтвы па футболе паміж камандамі з Лінова, Ружан і Пружан, выставы народных умельцаў, дэгустацыя ліноўскіх пачастункаў. А таксама выступленне народнага тэатра народнага гумару «Спораўскі акалот», танцавальныя праграмы і многае іншае.

Будзе працаваць выязны гандаль, дзейнічаць дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі, атракцыёны, батуты, горкі, прадавацца салодкая вата, папкорн. Пачатак свята ў 12.00 гадзін.
80 views12:17
Адкрыць / каментаваць
2022-07-25 14:08:01
ЗМЕНЫ Ў РАСКЛАДЗЕ РУХУ ЦЯГНІКОЎ ПА СТАНЦЫІ АРАНЧЫЦЫ

26 ліпеня (аўторак)

–Брэст-Цэнтральны – Баранавічы-Палескія – змена прыб./адпраўл. – 10:05/10:11,
–Брэст-Цэнтральны – Баранавічы-Палескія – змена прыб./адпраўл. – 13:39/13:43,
–№51 Санкт-Пецярбург – Брэст – змена прыб./адпраўл. – 11:20/11:24,
–№727 Мінск – Брэст – змена прыб./адпраўл. – 13:29/13:33,
–№27 Масква – Брэст – змена прыб./адпраўл. – 13:59/14:03,
–Баранавічы-Палескія – Брэст-Цэнтральны – змена прыб./адпраўл. – 12:43/12:47.
70 views11:08
Адкрыць / каментаваць