Get Mystery Box with random crypto!

МЕХАНІЗАТАР АДНОЙ З ГАСПАДАРАК РАЁНА ЗЛІВАЎ ПАЛІВА З ЗАМАЦАВАН | Budni.by

МЕХАНІЗАТАР АДНОЙ З ГАСПАДАРАК РАЁНА ЗЛІВАЎ ПАЛІВА З ЗАМАЦАВАНАГА ЗА ІМ ТРАКТАРА

У Брэсцкай вобласці з пачатку ўборачнай кампаніі ўзбуджана 8 крымінальных спраў па фактах крадзяжоў маёмасці сельгаспрадпрыемстваў,
паведамілі ва УУС аблвыканкама.

Правапарушэнні былі выяўлены падчас рэйдавых мерапрыемстваў. Так, механізатар аднаго з прадпрыемстваў АПК Пружанскага раёна зліваў паліва з замацаванага за ім трактара.

Выкрадзенае дызпаліва выявілі ўчастковыя інспектары міліцыі сумесна з супрацоўнікамі аддзела Дэпартамента аховы падчас санкцыянаванага пракурорам агляду домаўладання механізатара. Яшчэ некалькі аналагічных крадзяжоў выяўлены на суседніх аграпрадпрыемствах.

Дызпаліва канфіскавана і перададзена на адказнае захоўванне ў арганізацыю. Па ўсіх фактах праводзіцца праверка ў рамках адміністрацыйнага заканадаўства.