Get Mystery Box with random crypto!

Belarus history

Лагатып тэлеграм-канала belarusian_history — Belarus history B
Лагатып тэлеграм-канала belarusian_history — Belarus history
Адрас канала: @belarusian_history
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 6.20K
Апісанне з канала

История Беларуси в фото и коротких интересных фактах

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 8

2022-06-21 09:09:06
Уладзімір Караткевіч каля Мірскага замка, пачатак 1980-х гг.
1.3K views06:09
Адкрыць / каментаваць
2022-06-20 16:49:04
У аграгарадку Закозель Драгічынскага раёну ідзе рэстаўрацыя капліцы-пахавальні роду Ажэшкаў. Менавіта ў ёй, у капліцы, Алаіза Ажэшка пасля падаўлення паўстання Каліноўскага хавала кіраўніка Кобранскага паўстанскага артраду Рамуальда Траўгута.

Зараз пад час рэстаўрацыйных прац будаўнікі выявілі брукаваную дарожку, падмуркі ганка, каменныя водапрыёмнікі, фрагменты ляпніны і мармуру, пра якія не было вядома раней. Дзеля гэтых цікавых знаходак ў праект рэстаўрацыі будуць унесены змены.

Капліца роду Ажэшкаў на малюнку Напалеона Орды, 1850 год;

Капліца на фота 1936 года;

Фота з цяперашніх рэстаўрацыйных прац.
1.5K views13:49
Адкрыць / каментаваць
2022-06-20 14:15:06
Храм Узнясення Дзевы Марыі ў Зэмбіне да абрушэння сцяны.

Касцёл быў пабудаваны ў 1809 годзе на месцы драўлянага храму дамініканскага манастыра. Савецкія ўлады зачынілі яго ў 1932 годзе. Без дагляду будынак разбураўся, і нават тое, што руіны трапілі ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей, не выратавала храм. У красавіку гэтага году упаў кавалак бакавой сцяны, а ўвесь будынак быў прызнаны аварыйным.

Зараз рэшткі касцёлу разбяруць “па цаглінке”, папярэдне дэмантуюць скульптуру Маці Божай. А буслу, які з год у год вяртаўся у сваё гняздо на франтоне, давядзецца пабудаваць дом у іншым месцы.

Помнік культуры і архітэктуры барока з элементамі класіцызму застанецца толькі на фота.

Фота by palasatka.
1.7K views11:15
Адкрыць / каментаваць
2022-06-20 09:17:06
З 1948 па 1953 года 12 беларусаў ў Ангельшчыне выпускалі беларускі эмігрантскі часопіс "Наперад!" і прадавалі асобнікі па 1 шылінгу за штуку.

Будучая рэдакцыя пазнаёмілася ў Нямеччыне, а ў канцы 1947 года вырашыла ехала на заробкі ў Ангельшчыну, каб зарабіць на вышэйшую адукацыю. 12 хлопцаў-беларусаў працавалі ў Цантральнай Англіі ў вугальных шахтах і выдавалі часопіс "Наперад!", напаўняючы яго пераважна асабістымі тэкстамі — апавяданнямі, аповесцямі, вершамі, фельетонамі. Часопіс нарадзіўся як адказ на эмігрантскую тугу па Радзіме і неабходнасць асэнсоўваць свой досвед і захоўваць у сабе адчуванне Беларусі.

За час сумеснай працы "Дванаццатка" паспела выдаць 26 нумароў часопісу. Затым хлопцы ўсё ж дасягнулі сваёй асноўнай мэты — і паступілі ў Лювенскі універсітэт у Бельгіі, дзе пасля іх шляхі разышліся.

На фота вокладка часопісу "Наперад!",

“Дванаццатка” пад час працы над новым нумарам.
2.0K views06:17
Адкрыць / каментаваць
2022-06-19 12:05:34
19 чэрвеня 1924 году нарадзіўся Васіль Быкаў, беларускі пісьменьнік. Большасьць твораў Быкава — ваенныя аповесьці, у якіх паказаны маральны выбар чалавека ў найболей драматычныя моманты жыцьця.
1.4K views09:05
Адкрыць / каментаваць
2022-06-18 17:33:03
"Он [Лукашэнка] им полностью развязывает руки, говорит: "Делайте, что хотите," — но чтобы удержаться у власти". (c)

Як гуртавалася лукашэнкаўская ветыкаль і адкуль у яе столькі вернасці дыктатару?

(Частка 3, першая, другая.)

Начальнік Галоўнага ўпраўлення Службы кантролю прэзідента Рэспублікі Беларусь Алег Ігнаценка яшчэ ў 1996 годзе распавёў пра прынцыпы, па якіх Лукашэнка выбудоўвае дзяржаўную вертыкаль.

Галоўнае — тое, што ўсе мусяць быць датычнымі да злачынстваў, і тады чыноўнікаў аб'ядноўвае вакол дыктатара СТРАХ пакарання.

Адзіным гарантам, якім з'яўляецца Лукашэнка, гэта гарант ўседазволенасці для беззаконнікаў і непакаранасці за злачынствы для сілавікоў, хлуслівых суддзяў і хабарнікоў.

#вертыкаль
2.3K views14:33
Адкрыць / каментаваць
2022-06-18 09:19:06
Сцяг Ка́раля Станіслава Радзівіла «Пане Каханку», дзяржаўнага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага (1734-1790).
988 views06:19
Адкрыць / каментаваць
2022-06-17 19:37:30
У связі с заявай Пуціна аб тым, што Расея, маўляў, не ЗАХОПЛІВАЕ, а ВЯРТАЕ тэрыторыі, вайна можа чакаць не толькі Ўкраіну.

І нават не толькі Беларусь і краіны Балтыі: Літву, Латвію, Эстонію.

Паглядзіце на мапу Расейскай імперыі — гэтыя тэрыторыі Пуцін лічыць “ісконна расейскімі”. Такім чынам, патэнцыйна вайна пагражае

Фінляндыі, Польшчы, Малдове, Румыніі, Грузіі, Арменіі, Азербайджану, Казахстану, Узбекістану, Туркменістану, Кыргыстану, Таджыкістану,

і нават ЗША, калі Пуцін захоча “павярнуць” Аляску.
1.6K views16:37
Адкрыць / каментаваць
2022-06-17 14:07:30
17 чэрвеня 1973 года ў Гародне пачайся апошні вальні сойм Рэчы Паспалітай.

Ён атрымаў назву “Нямы сойм ”, і дарэчы ад гэтай падзеі пайшоў выраз “Маўчанне знак згоды”

Сойм доўжыўся больш за 3 месяцы і праходзіў фактычна ва ўмовах акупацыі – горад быў поўны расейкімі жаўнерамі, расейскія вайскоўцы прысуднічалі нават у залі паседжання.

Ад дэпутатаў патрабавалі ратыфікаваць тэрытарыяльныя прэтэнзіі Расеі і Прусіі на землі Рэчы Паспалітай, то бок юрыдычна зафіксаваць Другі падзел.

Згодна гэтаму падзелу большая частка тэрыторыі сучаснай Беларусі адыходзіла ў склад Расейскай імперыі.

Дэпутаты адмаўляліся галасаваць за рэзалюцыю, якая прэдугледжвала падзел, і байкатавалі галасаванне маўчаннем. Гэтак доўжылася да глыбокай ночы.

Тады кракаўскі дэпутат Ёсіф Анквіц прамовіў, што маўчанне будзе азначаць згоду. Маршалак сойму адбрадваўся і яшчэ раз паўтарыў пытанне аб тым, ці згодны сейм на падпісанне дамовы пра падзел Рэчы Паспалітай. Дэпутаты прамаўчалі, маршалак абвясціў, што рашэнне прынята адзінагалосна.
1.9K views11:07
Адкрыць / каментаваць
2022-06-17 09:58:19
Менск пачатку 20 стагоддзя. Від на гатэль “Еўропа” і плошчу Свабоды.
338 views06:58
Адкрыць / каментаваць