Get Mystery Box with random crypto!

Belarus history

Лагатып тэлеграм-канала belarusian_history — Belarus history B
Лагатып тэлеграм-канала belarusian_history — Belarus history
Адрас канала: @belarusian_history
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 6.20K
Апісанне з канала

История Беларуси в фото и коротких интересных фактах

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 6

2022-07-08 14:09:28
8 ліпеня 1993 году ў Менску пачаўся Першы зьезд беларусаў сьвету, які сабраў каля тысячы дэлегатаў зь дзясяткаў краінаў.
1.6K views11:09
Адкрыць / каментаваць
2022-07-08 11:17:35
8 ліпеня 1861 году нарадзілася Марыя Магдалена Радзівіл (ад нараджэньня Завіша), мэцэнатка, дзяячка нацыянальна-вызвольнага руху пачатку ХХ стагодзьдзя

Фінансавала выдавецтва «Загляне сонца і ў наша аконца», Беларускае выдавецкае таварыства, газэту «Беларус», таварыствы цьвярозасьці, шпіталі, сельскія крамы і інш. Адкрыла беларускія школы ў сваіх ўладаньнях у Кухцічах, Узьдзе, Каменцы.

Асаблівую ўвагу надавала праблеме падрыхтоўкі нацыянальна-сьвядомай беларускай інтэлігенцыі. Яе маёнтак у Кухцічах наведвалі Вацлаў Іваноўскі, Iван і Антон Луцкевічы, Раман Скірмунт, Аляксандар Уласаў і іншыя дзеячы беларускага нацыянальна-культурнага руху. Надавала матэрыяльную падтрымку ў выданьні першых кнігаў Максіма Багдановіча, К. Буйло й інш.; у знак удзячнасьці ёй Вацлаў Іваноўскі й Іван Луцкевіч зьмясцілі герб Завішаў «Лебедзь» на тытульным аркушы зборніка вершаў М. Багдановіча «Вянок».
Шырока ангажавалася ў беларускае рэлігійнае жыцьцё. Прыхільніца ідэі адраджэньня ў Беларусі вуніяцкай царквы.
1.8K views08:17
Адкрыць / каментаваць
2022-07-06 10:47:28
6 ліпеня 1253 года ў Наваградку князь Міндоўг быў каранаваны на караля Вялікага княства Літоўскага.

Ад гэтай даты адлічваецца гісторыя ВКЛ, а само княства хутка стане найбуйнейшай дзяржавай Еўропы.

“Каранацыя Міндоўга”, гравюра 1824 года.
2.1K viewsedited  07:47
Адкрыць / каментаваць
2022-07-05 15:06:52
Чырвоны касцёл на дарэвалюцыйных здымках.
2.3K views12:06
Адкрыць / каментаваць
2022-07-05 13:00:48
Дарэчы, звярнулі вы ўвагу на невялікі дом на плошчы Незалежнасці амаль у цэнтры фотаздымкаў з папярэдняга паста?

Гэта даходны дом Ядвігі Кастравіцкай.

Ядвіга Кастравіцкая гэта родная сястра Эдварда Вайніловіча, ініцыятара і спонсара будаўніцтва Чырвонага касцёлу. Ядвіга трымала па Менску некалькі даходных дамоў, а са сваіх прыбыткаў яна таксама моцна фінансава ўкладалася ў будаўніцтва Чырвонага касцёлу разам з братам.

Даходны дом Ядвігі Кастравіцкай на плошчы Незалежнасці знеслі ў 1964 годзе, каб не загарожваў помнік Леніну.
2.7K views10:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-05 11:02:40
Менская плошча Леніна да разбурэньня рэштак старой забудовы
2.2K views08:02
Адкрыць / каментаваць
2022-07-04 13:01:25
Працэс ткацтва на беларускіх кроснах.
2.4K views10:01
Адкрыць / каментаваць
2022-07-03 21:24:14
Серыя карцін «Стары Мінск. Успаміны дзяцінства» Леаніда Шварцамана, стваральніка Чабурашкі.
2.4K views18:24
Адкрыць / каментаваць
2022-07-03 18:56:01
3 ліпеня 1660 году войскі Рэчы Паспалітай вызвалілі ад маскоўскага войска места Менск і тэрыторыю да ракі Беразіны.

А 5 гадоў таму (03.07.1655) маскоўскія войскі ўзялі Менск падчас вайны 1654–1667 гг. Места было спустошана.
2.6K views15:56
Адкрыць / каментаваць
2022-07-02 21:54:21
Памёр стваральнік Чабурашкі Леанід Шварцман. Яму быў 101 год

Леанід Шварцман нарадзіўся 30 жніўня 1920 года ў Мінску на вуліцы Ракаўскай, у сям'і размаўлялі на ідыш. Скончыў мастацкую школу ў Мінску.

Пасля вайны паступіў у ВГІК, працаваў на студыі «Саюзмультфільм». Многія мультфільмы, створаныя пры яго ўдзеле, сталі класічнымі. Сярод іх — «Снежная каралева», «Залатая Антылопа», «Кракадзіл Гена», «Кацяня па імеі Гаў», «38 папугаяў», «Пунсовая кветка».

Менавіта Леанід Шварцман стварыў вобраз Чабурашкі і іншых герояў мульціка, а таксама прамаляваў экстэр'еры ў ім.

Калі прыгледзецца, то дамкі ў «Кракадзіле Гене» нагадаюць Нямігу, Верхні горад і Ракаўскае прадмесце.
1.7K views18:54
Адкрыць / каментаваць