Get Mystery Box with random crypto!

У аграгарадку Закозель Драгічынскага раёну ідзе рэстаўрацыя ка | Belarus history

У аграгарадку Закозель Драгічынскага раёну ідзе рэстаўрацыя капліцы-пахавальні роду Ажэшкаў. Менавіта ў ёй, у капліцы, Алаіза Ажэшка пасля падаўлення паўстання Каліноўскага хавала кіраўніка Кобранскага паўстанскага артраду Рамуальда Траўгута.

Зараз пад час рэстаўрацыйных прац будаўнікі выявілі брукаваную дарожку, падмуркі ганка, каменныя водапрыёмнікі, фрагменты ляпніны і мармуру, пра якія не было вядома раней. Дзеля гэтых цікавых знаходак ў праект рэстаўрацыі будуць унесены змены.

Капліца роду Ажэшкаў на малюнку Напалеона Орды, 1850 год;

Капліца на фота 1936 года;

Фота з цяперашніх рэстаўрацыйных прац.